Menu
RSS
logo
Вы находитесь здесь:Главная/Новости/Спектакль, прысвечаны Мікалаю Радзівілу Чорнаму, паставяць у Беларусі

Спектакль, прысвечаны Мікалаю Радзівілу Чорнаму, паставяць у Беларусі

Спектакль, прысвечаны Мікалаю Радзівілу Чорнаму, паставяць у Беларусі

У гэтым годзе спаўняецца 500 год з нараджэння аднаго з самых вядомых дзеячоў XVI стагоддзя князя Мікалая Радзівіла Чорнага.

Мікалай Радзівіл Чорны быў лідарам руху Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім, займаў найвышэйшую дзяржаўную пасаду канцлера ВКЛ, заснаваў друкарні ў Брэсце і Нясвіжы. У Брэсце было надрукавана больш за 40 кніг, сярод якіх славутая Берасцейская Біблія, якую яшчэ называюць Радзівілаўскай. А ў Нясвіжы ў 1562 г. пабачыў свет Катэхізіс хрысціянскай веры, падрыхтаваны Сымонам Будным.

Як фактычны кіраўнік Вялікага Княства Літоўскага, Мікалай Радзівіл Чорны спрычыніўся да адной з самых удалых эканамічных рэформаў у гісторыі Беларусі – Валочнай памеры, а таксама да падрыхтоўкі другой рэдакцыі Статута ВКЛ.

Імя Мікалая Радзівіла Чорнага ўнесена ў падручнікі па гісторыі Беларусі. У 2009 г. у г. Брэсце быў устаноўлены помнік гэтаму славутаму дзеячу нашай гісторыі і культуры.

Наверх