Умацаваньне шлюбу, выхаваньне дзяцей, роля мужа і жонкі ў сям'і, сямейнае заканадаўства, сіроцтва.
Па словах Джэймса Добсана, заснавальніка і лідара міжнароднага служэньня «У фокусе – сям'я», мы жывем у эпоху, калі нашае пакаленьне бязьлітасна бамбардуецца самай лютай антысямейнай рыторыкай, якую калі-небудзь бачыў сьвет. Супраць сям’і сёньня выступаюць культура, законы, сучасныя норавы. У той жа час яна зьяўляецца асновай для жыцьця асобы, роўна як і грамадзтва. Сучасны крызіс сям’і нясе ў сабе патэнцыйны крызіс цывілізацыі. Не існуе іншага інстытуту акамя Царквы Божай, які б здолеў правільна выступіць у абарону сям’і. Як зьдзейсьніць гэта ў наш час і на нашай зямлі?
Сэкцыя «Сямейнае служэньне» закранае разнастайныя пытаньні кшталту: умацаваньне шлюбу, выхаваньне дзяцей, роля мужа і жонкі ў сям'і, сямейнае заканадаўства, сіроцтва.