"будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас, у спагаднасьці і страху Божым" 1-Пёт. 3:15
Словы «апалагет» і «апалагетыка» паходзяць ад грэцкага слова «абараняць», «пераконваць». Таму, калі апостал Пётра піша: «будзьце заўсёды гатовыя абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас, у спагаднасьці і страху Божым» (1-Пёт. 3:15), ён навучае нас, што хрысьціяне заўсёды мусяць быць гатовымі і здольнымі прапаведваць Эвангельле сваім бліжнім настолькі пераканаўча, каб адказаць на пытаньні, што іх хвалююць.
Папулярызаваць біблійна-філасофскую і навуковую апалагетыку ў дзейнасьці эвангельскіх цэркваў.
Усходняя Эўропа патрабуе сёньня эвангелістаў, якія былі б здольнымі даказаць, што біблійнае хрысьціянства – гэта ісьціна, і яна ёсьць актуальнай для сучаснасці. Сэкцыя «Апалагетыка» на Усходнеэўрапейскім Лідарскім Форуме створаная для таго, каб навучаць і фармаваць хрысціянскіх лідараў, здольных эфектыўна дэманстраваць вучэньне Хрыста як адзіную Ісьціну, рацыянальную і актуальную ў ХХІ стагодзьдзі.
На гэтай секцыі хрысціянскія лідэры сумеснымі сіламі будуць распрацоўваць стратэгію развіцця апалягетычнага руху для Усходняй Еўропы. Запрашаюцца лідэры з эвангэлізацыйная дарам, а таксама людзі, якія павінны абвяшчаць Божую Ісціну ў сферы навукі і культуры.