Евангельскія хрысьціяне правялі ў Менску Сьвята сям'і
- Аўтар Пресс-центр ВЕЛФ
1 чэрвеня ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у менскай царкве «Благадаць» прайшло Свята сям'і. Арганізатарамі гэтага свята, закліканага падкрэсліць важнасьць і каштоўнасьць сям'і ў Божым плане, выступілі менскія цэрквы «Благадаць» і «Ян Прадвесьнік». Нягледзячы на дождж, амаль дзьве тысячы татаў, мамаў, дзяцей і проста дарослых, запрошаных моладзьдзю менскіх цэркваў, сабраліся на сьвяточны канцэрт.
У праграме ўдзельнічалі дзіцячы і моладзевы хоры царквы «Благадаць», дзіцячы ансамбль царквы «Ян Прадвесьнік», група «Эдэм», берасьцейскі гурт «Spasenie», а таксама выканаўцы Ірына Бейня, Аляксандар і Ангеліна Савіцкія. Вяла свята шматдзетная сям'я акцёраў Паўла і Ганны Харланчук, якія разам са сваімі дзецьмі распавялі пра мэту і прызначэньне сям'і, пра правільнае аснаваньне, на якім можна яе пабудаваць.

Галоўнае пасланьне Сьвята сям'і – прадстаўленьне хрысьціянскіх прынцыпаў сямейнага жыцьця: сужонства на ўсё жыцьцё, любоў да дзяцей, чаканая цяжарнасьць і шматдзетнасьць.

«Гэта вельмі актуальныя для сучаснага беларускага грамадзтва тэмы, -- распавядае рэжысёр канцэрту Алёна Сітнік, -- бо сямейныя каштоўнасьці з кожным годам руйнуюцца ўсё больш. Наша краіна трымае сумнае лідэрства на сусьветным узроўні па колькасьці незарэгістраваных шлюбаў і абортаў. Разам з тым, мы, хрысьціяне, ведаем, што пабудаваць моцную сям'ю магчыма толькі на хрысьціянскім падмурку.»

«Сьвята сям'і – гэта магчымасьць паказаць каштоўнасьць сям'і ў Божых вачах і ў нашым жыцьці, -- дзеліцца ўражаньнямі пасьля канцэрта шматдетная сям'я Ігара і Дар'і. – У сям'і мы знаходзімся кожны дзень, яна як паветра: незаўважнае, але без яго нельга ўявіць сабе жыцьцё. Таму гэтае сьвята – гэта магчымасьць спыніцца і падзякаваць Богу за гэты дар.»







Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Как воспитать ответственного взрослого в мире гаджетов – Стив Вебер [видео]
- Образовательные программы как действенный инструмент влияния на качество семьи и отцовства — Адриан Буковинский [видео]
- Ток-шоу «Защита семейных ценностей в Украине» [видео]
- Ток-шоу «Как передать свои ценности своим детям?» [видео]
- Стань ребёнком — Николай Кулеба [видео]