Стартавала падрыхтоўка да УЭЛФ-2013
- Аўтар Пресс-центр ВЕЛФ
8 ліпеня 2013 у Кіеве адбылася сустрэча Аргкамітэту Ўсходнеэўрапейскага Лідарскага Форуму. Служыцелі з Беларусі ды Украіны абмяркоўвалі пытаньні падрыхтоўкі ды правядзеньня штогадовай канфэрэнцыі Форуму, якая адбудзецца ў Кіеве ўвосень.
Усходнеэўрапейскі Лідарскі Форум – гэта пляцоўка, дзе сустракаюцца пастары і служыцелі з розных эвангельскіх цэркваў і хрысьціянскіх арганізацыяў Усходняй Эўропы, каб разам шукаць шляхі як адкрыць патэнцыял царквы для грамадзтва.
«Народы Ўсходняй Эўропы стаяць перад аднымі і тымі ж выклікамі, патрабуючы пераадоленьня савецкай камуністычнай спадчыны з аднаго боку і з іншага – спажывецтва ды рэлятывізму сучаснай эпохі», — лічыць удзельнік сустрэчы Антоні Бокун, пастар з Баларусі. Паводле ягоных словаў эвангельская царква ва Ўкраіне, Беларусі ды іншых краінах паклікана прыносіць біблійныя стандарты ва ўсе сфэры жыцьця грамадзтва з мэтай новага прабуджэньня і Рэфармацыі, каб слава Божая зьявілася ў жыцьці ўсходнеэўрапейскіх народаў.
Нагадваем, Усходнеэўрапейскі Лідарскі Форум у гэтым годзе будзе адбывацца ў Кіеве з 13 па 16 лістапада.