Студэнты-хрысьціяне: зьмяняючы ўніверсітэт праз Эвангельле Ісуса Хрыста [відэа]
- Апублікавана у Студэнты і маладыя прафэсыяналы
Сёньняшнія студэнты - будучыя лідэры грамадзтва. Інвестуючы ў служэньне студэнтам сёньня, цэрквы атрымліваюць у будучыні стратэгічны ўплыў на сьвет. Нам важна думаць пра тое, як сёньня мы можам зьмяняць праз пропаведзь Эвенгельля студэнцтва і вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Цяпер паміж царквой і ўніверсітэтам ёсьць сур'ёзная дыстанцыя. Хто дапаможа вернікам-студэнтам праявіць сваю хрысьціянскую пазіцыю ў ВНУ? Хто здольны перакінуць мост паміж цэрквамі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі?
Віктар Вазьнюк – Загадчык адзьдзела адукацыі Царквы хрысьціянаў веры эвангельскай Украіны, сябра грамадзкага савета па супрацоўніцтву з цэрквамі і рэлігійнымі арганізацыямі пры Міністэрстве адукацыі і навукі Украіны.