Студэнты-хрысьціяне: зьмяняючы ўніверсітэт праз Эвангельле Ісуса Хрыста [відэа]
- Аўтар Денис Гореньков
Сёньняшнія студэнты - будучыя лідэры грамадзтва. Інвестуючы ў служэньне студэнтам сёньня, цэрквы атрымліваюць у будучыні стратэгічны ўплыў на сьвет. Нам важна думаць пра тое, як сёньня мы можам зьмяняць праз пропаведзь Эвенгельля студэнцтва і вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Цяпер паміж царквой і ўніверсітэтам ёсьць сур'ёзная дыстанцыя. Хто дапаможа вернікам-студэнтам праявіць сваю хрысьціянскую пазіцыю ў ВНУ? Хто здольны перакінуць мост паміж цэрквамі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі?
Грунтуючыся на дваццацігадовым досьведзе служэньня місіі «Садружнасьць студэнтаў-хрысьціянаў», сьпікер прапануе шэраг ідэй і канкрэтных рашэньняў, здольных дапамагчы верніку-студэнту стаць актыўным хрысьціянінам, які мяняе праз Эвангельле студэнцтва і напаўняе студэнтамі сваю царкву.
Дзяніс Гаранькоў - выканаўчы дырэктар грамадзкай арганізацыі «Садружнасьць Студэнтаў Хрысьціянаў» (ССХ). Займаўся місіянерскім служэньнем ў ВНУ Кыргызстана і Казахстана. У 2001 годзе прыняты стажорам ССХ ў Кіеве, а ў 2005 годзе пераехаў жыць ва Ўкраіну. Рашэньнем Апякунскага Савета ССХ Украіны быў абраны судырэктарам ССХ (2007 год). З 2006 па 2011 гг. вучыўся ў Інстытуце сацыяльных навук Адэскага Нацыянальнага Ўніверсітэта ім. І. І. Мечнікава. Жанаты. Мае дачку і сына.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Прогрессивные методы евангелизации в ХХІ веке — Вадим Шипилов [видео]
- Взаимодействие социального служения со средствами массовой информации — Фёдор Герасимов [видео]
- Как поймать «золотую рыбку»? — Николай Савчук [видео]
- Ток-шоу «Роль и место интеллектуальных аргументов в евангелизации» [видео]
- 8 систем здоровой церкви — Виталий Клодницкий [видео]