Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Навіны/Усходнеэўрапейскі Лідарскі Форум-2013: падвядзеньне вынікаў

Усходнеэўрапейскі Лідарскі Форум-2013: падвядзеньне вынікаў

Усходнеэўрапейскі Лідарскі Форум-2013: падвядзеньне вынікаў

13 - 16 лістапада 2013 г. у Кіеве адбыўся Усходнеэўрапейскі Лідарскі Форум. Больш за 400 эвангельскіх служыцеляў зь Беларусі, Украіны, Расіі, Арменіі, Малдовы і Літвы сабраліся ў гэтыя дні, каб разам шукаць біблейскія стандарты эфектыўнага хрысьціянскага лідарства як унутры царквы, так і за яе межамі.

скачать буклетБуклет са справаздачай пра Форум 2013
фармат pdf

Праца Форуму праходзіла ў 10 секцыях: царкоўнае лідарства, эвангелізацыя, апалагетыка, місіянерства і адкрыцьцё цэркваў, грамадзянская супольнасьць, адукацыя, студэнты і маладыя прафесіяналы, медыя і камунікацыі, сямейнае служэньне, мастацтва. Эвангельскім лідарам была прадстаўлена магчымасьць прыняць удзел у 100 розных семінарах. На Форуме выступіла 65 сьпікераў з Усходняй Еўропы, Вялікабрытаніі і ЗША.

Вядучым сьпікерам пленарных сесій стаў Джым Сізі, пастар з Каліфорніі. Ён таксама правёў шэраг семінараў на тэму сэксуальнай чысьціні і сьвятасьці, паклікаўшы пастароў і служыцеляў стаяць на варце і не дапускаць граху ў сваё жыцьцё.

Секцыя «Царкоўнае лідарства» была найбольш шматлікай і разглядала шырокі сьпектр пытаньняў, сярод якіх: эфектыўнае царкоўнае лідарства, душаапека, адміністрацыйнае кіраваньне ў памеснай царкве. Вопытам служэньня дзяліліся Валерый Антанюк — віцэ-прэзідэнт Усеўкраінскага саюза аб'яднаньняў эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў, Сяргей Цвор — намесьнік епіскапа Аб'яднанай Царквы ХВЕ ў Беларусі, а таксама іншыя пастары і служыцелі з краін Усходняй Еўропы.

Каардынатар секцыі «Эвангелізацыя» Аляксандр Барысюк сьведчыў на падставе шматгадовага місіянерскага і пастарскага вопыту аб развіцьці памеснай царквы праз асабістыя адносіны і хатнія групы. Скрыпач гурта «Спасение» Павал Шальпук распавёў пра магчымасьць дабравесьціць праз творчасьць. Андрэй Далганаў, каардынатар міжнароднага эвангелізацыйнага сайта «Пошук Бога», падзяліўся практычнымі рэкамендацыямі аб напісаньні сцэнара здымак відэасьведчаньня для інтэрнэту.

велф

На секцыі «Місіянерства і адкрыцьцё цэркваў» намесьнік старшага біскупа Саюзу Хрысьціянаў Веры Эвангельскай Украіны Мікалай Сінюк прадставіў персьпектывы і асаблівасьці сучаснага місіянерства. Удзельнікі секцыі абмяркоўвалі стратэгіі развіцьця і планы супрацоўніцтва. Каардынатарам секцыі быў пастар, дырэктар місіянерскага цэнтра Ўкраінскай місіянерскай Царквы Валерый Алымаў.

Удзельнікі секцыі «Медыя і камунікацыі» даведаліся, як на практыцы царква любых памераў можа эфектаўна несьці ў сучаснае грамадства Эвангельле з дапамогай медыя. Віталь Сьцебенеў распавёў пра магчымасьць сьведчыць падрастаючаму пакаленьню з дапамогай праекта «Суперкнига».

Пасланьнем пра біблійныя прынцыпы фармаваньня грамадзянскай супольнасьці і станаўленьня вяршынства закона ў дзяржаве дзяліліся сьпікеры секцыі «Царква і грамадзянская супольнасьць». Секцыю каардынаваў пастар зь Беларусі Антоні Бокун.

Сьпікеры секцыі «Студэнты і маладыя прафесіяналы» акцэнтавалі свае пасланьні на патэнцыяле, які ўласьцівы моладзі. Яны натхнялі эвангельскіх лідараў дабравесьціць праз прафесію, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўплываць на ход гісторыі нашых народаў. Прадстаўленыя тэмы выклікалі вялікі водгук аўдыторыі і наступныя дыскусіі, дзе нараджаліся сумесныя ідэі.

велф

Секцыя «Апалагетыка» была прадстаўлена трыма часткамі: багаслоўскай, філасофскай і навуковай апалагетыкай хрысьціянства. Сьпікерамі былі Валерый Рашацінскі — старшы пастар царквы «Хрысьціянская надзея», біскуп аб'яднаньня эвангельскіх цэркваў «Украінская місіянерская Царква», Генадзь Хвацкіх — каардынатар апалагетычнага служэньня Расійскага Саюза ЕХБ, Уладзіслаў Альхоўскі — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, член Украінскага фізічнага таварыства і іншыя.

Абапіраючыся на прынцыпы, выкладзеныя ў Божым Слове, і асабісты вопыт, сьпікеры секцыі «Сямейнае служэньне» правялі навучаньне, нагадваючы аб прызначэньні сям'і і ролі бацькоўскай малітвы, а таксама аналізавалі сучасныя фактары культуры і іх уплыў на станаўленьне сям'і. Прэзідэнт Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Асацыяцыя міласэрнасьці «Эмануіл» Стыў Вэбер казаў аб асаблівай адказнасьці бацькі ў працэсе выхаваньня і фарміраваньня асобы дзіцяці.

Тэмы секцыі «Адукацыя» знаёмілі ўдзельнікаў з пытаньнямі інтэграцыі Бібліі ў выкладаньні розных прадметаў і ініцыятывай увядзеньня хрысьціянскай этыкі ў школах Украіны, а таксама з альтэрнатыўным метадам навучаньня дзяцей дома.

Сьпікеры секцыі «Мастацтва» дзяліліся вопытам у стварэньні хрысьціянскіх творчых праектаў. Удзельнікі секцыі, разам з доктарам філасофіі рэлігіі Брусам Літлам, разважалі пра апалагетычныя каштоўнасьці мастацтва і пра тое, як данесьці хрысьціянскі сьветапогляд праз выяўленчае мастацтва, кінематограф і музыку. Каардынатар секцыі Алёна Сітнік падкрэсьліла неабходнасьць, выкарыстоўваючы ўсе віды мастацтва, выходзіць за сьцены царквы і прыўносіць у сучасную культуру біблейскія вечныя каштоўнасьці.

волонтеры ВЕЛФ

У падрыхтоўцы і правядзеньні падзеі прыняло ўдзел больш за 40 валанцёраў з розных цэркваў Украіны і Беларусі. Дзякуючы іх адданай працы Форум падняўся на новы ўзровень арганізацыі.

«Наш Форум — гэта штогадовае мерапрыемства. Гэта ўнікальная магчымасьць для хрысьціянскіх лідараў Усходняй Еўропы падзяліцца сваімі лепшымі напрацоўкамі ў служэньні ў памеснай царкве і натхніць адзін аднаго несьці стандарты Эвангельля ў розныя сферы сучаснага грамадства».Яраслаў Лукасік, дырэктар Усходнеэўрапейскага лідэрскія Форуму

Пры падрыхтоўцы навіны выкарыстаны відэаматэрыял тэлеканала CNL.

уверх