Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Эвангелізацыя/Ці ёсьць Бог? Шэсьць прамых абгрунтаваньняў існаваньня Бога

Ці ёсьць Бог? Шэсьць прамых абгрунтаваньняў існаваньня Бога

Ці ёсьць Бог? Шэсьць прамых абгрунтаваньняў існаваньня Бога

Хіба вы ня хочаце, каб хоць раз вам хтосьці проста прывёў доказы існаваньня Бога? Ніякага «выкручваньня рук» не будзе. Не будзе таксама цьверджаньняў тыпу: «Вам проста трэба паверыць». Мы зробім спробу шчыра прапанаваць вам падставы, якія пацьвярджаюць існаваньне Бога.

Аднак прыміце да ўвагі наступнае. У выпадку, калі чалавек абвяргае саму магчымасць існаваньня Бога, любы доказ можа быць рацыяналізаваны і аспрэчаны. Гэта ўсё роўна, што нехта адмаўляецца паверыць, што людзі былі на Месяцы. У дадзеным выпадку, ніякая інфармацыя ня зможа зьмяніць меркаваньне чалавека. Сьляды астранаўтаў, якія хадзілі па планеце, інтэрв'ю з самімі астранаўтамі, месяцовыя пароды камянёў - усе гэтыя доказы ў дадзеным выпадку ня будуць мець каштоўнасьці, таму што чалавек ужо зрабіў для сябе заключэньне, што людзі не могуць патрапіць на Месяц.

Калі гаворка заходзіць аб магчымасці існаваньня Бога, Біблія кажа пра тое, што ёсьць людзі, якія бачылі дастаткова доказаў, і, тым ня менш, адмаўляюць праўду пра Бога. Зь іншага боку, для тых, хто хоча ведаць, ці ёсьць Бог, Ён кажа: «І пашукаеце Мяне і знойдзеце, калі пашукаеце Мяне ўсім сэрцам вашым. І буду Я знойдзены вамі» (Яр. 29: 11-14).

Перш, чым вы пачнеце дасьледаваць факты, зьвязаныя зь існаваньнем Бога, задайце сабе пытаньне: «Калі Бог існуе, ці захачу я ведаць Яго?» Дык вось, ніжэй прыведзены аргументы на карысьць існаваньня Бога ...

1. На працягу ўсёй гісторыі існаваньня чалавецтва ва ўсіх культурах сьвету людзі былі ўпэўненыя ў існаваньні Бога 

Ці можа нехта з усёй упэўненасьцю сьцвярджаць, што ўсе гэтыя людзі памыляліся? Мільярды людзей, якія прадстаўляюць розныя сацыялагічныя, інтэлектуальныя, эмацыйныя, адукацыйныя колы ... ўсе яны прыйшлі да высновы, што існуе Творца, Бог варты пакланеньня.

«Антрапалагічныя даследаваньні сьведчаць, што сярод найбольш прымітыўных народаў, якія пражываюць у самых аддаленых месцах, існуе ўсеагульная вера ў Бога. У раньніх легендах і паданьнях народаў сьвету першапачатковае паняцьце пра Бога было звязана з Богам-Творцам. Сапраўдны вышэйшы Бог жыў тады ў сьвядомасьці людзей нават тых грамадзтваў, якія сёньня зьяўляюцца політэістычнымі. »

2. Складанасьць арганізацыі нашай планеты ўказвае на існаваньне Творцы, Які ня толькі стварыў наш Сусьвет, але падтрымлівае яго існаваньне сёньня

Напэўна, можна было б прыводзіць бясконцае мноства прыкладаў, якія сьведчаць аб Божым плане. Прывядзём толькі некаторыя зь іх: Зямля мае дасканалы памер. Памер Зямлі і адпаведная сіла прыцягненьня ўтрымлівае тонкі пласт пераважна азоту і кіслароду, які распаўсюджваецца толькі на 50 міль над яе паверхняй.

Калі б Зямля была меншай, існаваньне атмасферы на ёй было б немагчыма, як на планеце Меркурый. Калі б Зямля была большай, то яе атмасфера ўтрымоўвала б свабодны вадарод, як на Юпітэры. Зямля - гэта адзіная вядомая нам планета, што забясьпечана атмасферай, якая зьмяшчае неабходны склад газаў для падтрыманьня расліннага, жывёльнага і чалавечага жыцьця.

b3Зямля разьмешчаная на правільнай адлегласьці ад Сонца. Калі б Зямля раьзмяшчалася хоць крыху далей ад Сонца, мы б зьмерзлі. Калі бліжэй, згарэлі б. Нават нязначнае адхіленьне становішча Зямлі адносна Сонца зрабіла б жыцьцё на Зямлі немагчымым.

Зямля захоўвае гэту ідэальную адлегласьць ад Сонца, круцячыся пры гэтым вакол Сонца на хуткасці каля 67 000 міль у гадзіну. Да таго ж, яна круціцца вакол сваёй восі, дазваляючы паверхні Зямлі досыць прагравацца і астуджацца кожны дзень.

Наш Месяц таксама мае дасканалы памер і аддаленасьць ад Зямлі пры дадзеным гравітацыйным прыцягненьні. Месяц стварае неабходныя прылівы і адлівы ў акіянічных водах, так што акіяны не прыходзяць у стагнацыю. У той жа час ён перашкаджае распаўсюджваньню масіўных акіянічных мас па кантынентах.

Вада - бясколернае рэчыва, якое ня мае паху і смаку. Тым ня менш, ніводная жывая істота ня можа без гэтага рэчыва выжыць. Расьліны, жывёлы і людзі большай часткай складаюцца з вады (вада складае каля 2/3 чалавечага арганізма). Цалкам зразумела, чаму характарыстыкі вады ўнікальна падыходзяць для жыцця: у вады незвычайна высокая тэмпература кіпеньня і замярзаньня. Вада дазваляе нам жыць пры ваганьнях тэмпературы, захоўваючы пры гэтым пастаянную тэмпературу цела 98.6 F (36.6 С).

Вада зьяўляецца ўнікальным растваральнікам. Калі вы возьмеце шклянку вады і дадасьце ў яе шклянку цукру, нічога не выльецца праз край шклянкі; вада проста ўбярэ цукар. Гэта ўласьцівасьць вады дазваляе тысячам хімічных рэчываў, мінералаў, а таксама пажыўных рэчываў праводзіцца вадой па ўсім целе, уключаючы драбнейшы крывяносныя сасуды.

b4

Вада таксама хімічна нейтральная. Без ўмяшаньня ў хімічны склад рэчываў, якія пераносяцца ёю, яна дазваляе ежы, лекам і мінералам усмоктвацца ў арганізм і засвойвацца ім. У вады ўнікальнае паверхневае нацяжэньне. Дзякуючы гэтаму, супраціўляючыся прыцягненьню, вада здольна рухацца ўверх ад кораня расьліны, насычаючы жыцьцёва важнай вадой і пажыўнымі рэчывамі нават самыя высокія дрэвы да самага верху. Замярзае вада зьверху ўніз, дазваляючы рыбе жыць у вадзе ў зімовы час.

97 адсоткаў зямной вады засяроджана ў акіяне. Аднак на нашай Зямлі ёсьць сістэма, якая выдаляе соль з вады, а затым распаўсюджвае гэтую ваду па ўсім зямным шары. Салёная акіянічная вада ўдзельнічае ў выпарэньні, і так фармуюцца аблокі, якія лёгка рухаюцца ветрам і распаўсюджваюць па зямлі неабходную для расліннасьці, жывёл і людзей прэсную ваду. Гаворка ідзе аб глабальнай сістэме кругазвароту вады ў прыродзе, якая падтрымлівае жыцьцё на гэтай планеце, дазваляючы зноў і зноў выкарыстоўваць ваду.

3. Складанасьць будовы чалавечага мозгу даказвае існаваньне яшчэ больш разумнага Творцы, Які стаяў за гэтым

Чалавечы мозг здольны адначасова перапрацоўваць уражваючы аб'ём інфармацыі. Ваш мозг успрымае ўсе колеры і аб'екты, якія вы бачыце, тэмпературу навакольнага асяродзьдзя, ціск ног на падлогу, гукі вакол вас, сухасьць у роце. Ваш мозг рэгіструе эмацыйныя рэакцыі, думкі і ўспаміны. У той жа самы час мозг кантралюе працэсы, якія праходзяць у вашым целе, такія як дыханьне, рух павекаў, пачуцьцё голаду, рух мускулаў рук. Ваш мозг узважвае важнасьць ўсёй інфармацыі, адсяваючы адносна малаважную.

b5Мозг, які перапрацоўвае больш за мільён адзінак інфармацыі кожную секунду, адначасова ацэньваючы яе важнасьць і дазваляючы вам апераваць найбольш значнай для вас у дадзены момант інфармацыяй, ці можам мы сказаць, што ён паўстаў па простай выпадковасьці?

Калі НАСА (Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаваньню касмічнай прасторы) арганізуе касмічную экспедыцыю, мяркуецца, што план быў распрацаваны не малпай, а дасведчанымі і знанымі людзьмі. Як жа чалавек можа растлумачыць існаваньне чалавечага мозгу? Толькі розум, які пераважае чалавечы, быў здольны стварыць чалавечы мозг.

4. Простая выпадковасьць - недастатковае тлумачэньне

Уявіце сабе гару Рашмар, на якой высечаныя вобразы Вашынгтона, Джэферсана, Лінкальна і Тэадора Рузвельта. Вы б калі-небудзь паверылі, што гэтыя вобразы зьявіліся там выпадкова? Нават пры наяўнасьці неакрэсьленага часу, ветру, дажджу і волі выпадку, складана паверыць, што штосьці падобнае, звязанае з гісторыяй, магло б выпадкова сфармавацца на паверхні гары. Здаровы сэнс падказвае нам, што людзі спланавалі і ўмела высеклі гэтыя вобразы.

Гэты артыкул закранае ўсяго некалькі дзіўных аспектаў нашага сьвету: становішча Зямлі адносна Сонца, некаторыя ўласьцівасьці вады, усяго адзін орган чалавечага цела. Ці магла б хоць нейкая з гэтых зьаваў паўстаць выпадкова?

Вядомы астраном Сэр Фрыдэрык Хойл паказаў абсурднасьць, з пункту гледжаньня матэматыкі, выпадковага злучэньня амінакіслот ў чалавечай клетцы. Ён праілюстраваў гэта з дапамогай наступнай аналогіі. Якая верагоднасьць таго, што тарнада, які пранёсься над рынкам старых рэчаў, дзе ўтрымліваліся ўсе запчасткі Боінга 747, выпадкова сфармуе самалёт і пакіне яго там гатовым да ўзлёту? Верагоднасьць гэтага настолькі нізкая, што яе можна не браць пад увагу, нават калі б тарнада праносіўся над мноствам сьметнікаў, якіх хапіла б, каб запоўніць Сусьвет!

Задумваючыся над складанасьцямі укладу нашага жыцьця і Сусьвету, будзе найбольш прымальным лічыць, што любячы і разумны Творца забясьпечыў усё неабходнае для нашага жыцьця. Біблія называе Бога аўтарам жыцьця на Зямлі і Тым, хто гэтае жыцьцё падтрымлівае.

5. Бог адкрыў Сябе не толькі ў тым, што мы можам назіраць у прыродзе і ў чалавечым жыцьці

Яшчэ больш ясна Ён праявіў Сябе ў Бібліі. Мы можам даведацца Божыя думкі, Яго асобу і адносіны толькі тады, калі Бог вырашае адкрыць іх нам. Усё астатняе будзе толькі чалавечым здагадкай. Мы б апынуліся б у цяжкім становішчы, калі б Бог не жадаў, каб мы Яго спазналі.

Але Бог хоча, каб мы ведалі Яго, таму Ён распавёў нам у Бібліі ўсё, што нам неабходна ведаць аб Яго характары і адносінах зь Ім. Усё гэта павінна прымусіць нас сур'ёзна задумацца пра дакладнасьць Бібліі.

Археалагічныя раскопкі працягваюць падцьвярджаць, а не аспрэчваць дакладнасць Бібліі. Напрыклад, археалагічныя знаходкі ў паўночным Ізраілі ў жніўні 1993 года падцьвердзілі існаваньне Цара Давіда, аўтара многіх Псальмаў Бібліі. Скруткі Мёртвага Мора і іншыя археалагічныя адкрыцьці даказваюць гістарычную дакладнасць Бібліі.b6

Біблія была напісана з прамежкам у больш чым 1500 гадоў, 40 рознымі аўтарамі, з розных месцаў і розных кантынентаў, на трох розных мовах, закранаючы розныя пытаньні ў розныя моманты гісторыі. Тым ня менш, прасочваецца дзіўная нязьменнасьць біблейскага тэксту. Ва ўсёй Бібліі падымаюцца адны і тыя ж тэмы:

  • Бог стварыў сьвет, у якім мы жывем, Ён таксама стварыў нас для зносін зь Ім.
  • Ён глыбока любіць нас.
  • Ён сьвяты, таму ня можа мець адносін з грэшнымі людзьмі.
  • Бог забясьпечыў спосаб прабачэньня нашых грахоў.
  • Ён прапануе нам атрымаць Ягонае выратаваньне і распачаць зь Ім адносіны, якія будуць працягвацца вечна.

Разам з дадзенай цэнтральнай тэмай, Біблія адкрывае нам Божы характар. Псальм 144 можна лічыць тыповым апісаньнем Бога, Яго думак і пачуцьцяў адносіна нас. Калі вы хочаце ведаць Бога, Ён тут для вас.

6. У адрозьненьне ад усіх астатніх адкрыцьцяў Бога, Ісус Хрыстос зьяўляецца самым ясным і канкрэтна выяўленым вобразам Бога

Чаму Ісус? Разгледзьце асноўныя рэлігіі сьвету і знойдзеце, што Буда, Мухамед, Канфуцый і Майсей называлі сябе настаўнікамі і прарокамі. Ніхто зь іх не прыраўноўваў сябе да Бога. Да ўсеагульнага зьдзіўлення, гэта было зроблена Ісусам. Гэта і адрозьнівае Ісуса ад усіх астатніх. Ён сказаў, што Бог існуе, і што вы бачыце Яго. І хоць Ён казаў пра Свайго Нябеснага Айца, рабіў Ён гэта, знаходзячыся не ў становішчы падзелу зь Ім, але вельмі блізкага адзінства, унікальнага для ўсяго чалавецтва. Ісус сказаў, што любы, хто бачыў Яго, бачыў Айца, любы, хто верыць у Яго, верыць і ў Айца.

Ён сказаў: «Я сьвятло сьвету; хто пойдзе следам за Мною, той ня будзе блукаць у цемры, а будзе мець святло жыцьця» (Ян 8:12). Ён заяўляў, што мае якасьці, уласьцівыя толькі Богу: здольнасьць дараваць людзям іх грахі, вызваляць іх ад грахоўных звычак, даваць людзям жыцьцё зь лішкам і вечнае жыцьцё на небе.

У адрозненьне ад іншых настаўнікаў, якія спрабавалі прыцягнуць увагу людзей да сваіх словаў, Ісус паказваў людзям на Сябе. Ён не казаў: «Ідзі за Маім словам і спазнаеш ісьціну». 

b7Ісус сказаў: «Я ёсьць шлях, і ісьціна, і жыцьцё; ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі празь Мяне» (Ян 14:6)   

Які доказ прыводзіць Ісус для пацверджаньня Сваёй боскай прыроды? Ён рабіў тое, што людзі не могуць рабіць. Ісус рабіў цуды. Ён ацаляў людзей: хворых, калек, глухіх, нават уваскрасіў зь мёртвых некалькі чалавек. Ён меў уладу над прадметамі: ствараў з паветра ежу, якой хапала для таго, каб накарміць некалькі тысяч чалавек.

Ён рабіў цуды: хадзіў па паверхні возера, дзеля Сваіх сяброў загадваў буры спыніцца. Людзі паўсюль ішлі за Ісусам, так як Ён ўвесь час задавальняў іх патрэбы, робячы немагчымае. Ён казаў так: калі вы не хочаце верыць у тое, што Я вам кажу, вам варта паверыць у Мяне хоць бы на падставе тых цудаў, якія вы бачыце.

Што адкрыў Ісус пра асобу Бога? Што нам адкрыта аб Божых думках, спадзяваньнях, пачуццях ў адносінах да чалавецтва? Ісус Хрыстос паказаў, што Бог далікатны і любячы, Ён ведае аб нашым эгаізме і недахопах. І тым ня менш, ён моцна жадае мець адносіны з намі. Ісус адкрыў, што хоць Бог бачыць нас грэшнікамі, вартымі Ягонага пакараньня, Ягная любоў да нас ўзяла ўверх, і Бог ажыцьцявіў другі плян. Бог вырашыў паслаць Свайго Сына прыняць пакараньне за нашыя грахі. Ісус добраахвотна прыняў гэты плян.

Ісуса катавалі, зьбіваючы бізуном зь дзевяцьцю вострымі наканечнікамі. «Вянец» з двухдзюймовымі шыпамі апранулі Яму на галаву. Затым Яго прыбілі да крыжа, усадзілі ў драўляны крыж цьвікі, якія пракалолі Ягоныя рукі і ногі. Улічваючы ўсе Ягоныя цуды, гэтыя цьвікі не маглі ўтрымаць Яго на крыжы; Ягоная любоў да нас зрабіла гэта. Ісус памёр за нас дзеля таго, каб мы атрымалі прабачэньне.

З усіх рэлігій, вядомых чалавецтву, толькі празь Ісуса вы ўбачыце, як Бог спрабуе дасягнуць чалавецтва, праклаўшы шлях для нашых адносін зь Ім. Ісус уяўляе Божае сэрца, поўнае любові, адказвае на нашыя патрэбы і прыцягвае нас да Сябе. Дзякуючы сьмерці Ісуса, мы можам мець прабачэньне, быць цалкам прынятымі Богам і шчыра любімымі Ім. Бог кажа: «Любоўю вечнаю Я палюбіў цябе, і таму даў табе Маё ўпадбаньне» (Яр.31: 3). Вось што значыць Бог у дзеяньні.

b8

Самы пераканаўчы доказ таго, што Ісус - Бог, гэта вельмі уважліва даследаваны цуд Хрыста – Ягонае ўваскрасеньне зь мёртвых. Ісус сказаў, што, праз тры дні пасьля Ягонага пахаваньня, Ён уваскрэсьне. На трэці дзень пасля Ягонага ўкрыжаваньня камень вагой практычна ў дзьве тоны, які знаходзіўся каля Ягонай магілы, быў адвалены.

Варта, якая складалася з добра навучаных рымскіх жаўнераў, бачыла асьляпляльнае сьвятло і зьяўленьне анёла. Магіла была пустою, у ёй засталося толькі адзеньне, у якое было завернута цела Хрыста пры пахаваньні. На працягу многіх гадоў праводзіўся прававы, гістарычны і лагічны аналіз уваскрасеньня Хрыста. Найбольш верагоднай высновай да гэтага часу застаецца ўваскрасеньне Ісуса зь мёртвых.

Калі вы хочаце ведаць, ці існуе Бог, правядзіце вывучэньне асобы Ісуса Хрыста. Нам сказана: «Бо так палюбіў Бог сьвет, што аддаў Сына Свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае» (Ян 3: 16).

Ці хочаце вы мець адносіны з Богам і ведаць, што вы прынятыя Ім?

Гэта рашэньне павінна быць толькі вашым, ніякага прымусу тут быць не можа. Але калі вы хочаце атрымаць Божае прабачэньне і ўсталяваць зь Ім адносіны, вы можаце зрабіць гэта прама зараз, калі папросіце Яго прабачыць вам і ўвайсьці ў вашае жыцьцё. Ісус сказаў: «Вось, стаю каля дзвярэй і стукаюся: калі хто пачуе голас Мой і адчыніць дзьверы, увайду да яго» (Адкр. 3:20).

У выпадку, калі вы хочаце зрабіць гэта, але не ведаеце, як выказаць вашу думку словамі, наступныя радкі могуць дапамагчы вам. «Ісус, дзякуй Табе за тое, што Ты памёр за мае грахі. Ты ведаеш маё жыцьцё, ведаеш, што я маю патрэбу ў прабачэньні. Я прашу цябе дараваць мне прама цяпер і ўвайсьці ў маё жыцьцё. Дзякую Табе за тое, што Ты хочаш адносін са мной. Амэн.»

b9

Бог лічыць вашыя адносіны зь Ім пастаяннымі. Ісус Хрыстос сказаў пра ўсіх, хто верыць у Яго: «Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. І Я даю ім жыцьцё вечнае, і не загінуць вечна; і ніхто не вырве іх з рукі Маёй» (Ян 10: 27-30).

Аўтар тэксту Мэрылін Адамсан 

Паводле матэрыялаў сайта www.mirstudentov.com

уверх