Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Эвангелізацыя/Падарожжа Пілігрыма сёньня [анонс кнігі]

Падарожжа Пілігрыма сёньня [анонс кнігі]

Падарожжа Пілігрыма сёньня [анонс кнігі]

Выпраўцеся разам з Хрысьціянам ў падарожжа сярод небясьпекі навакольнага нас сьвету, апісанае ў гэтай кнізе. Прапаноўваючы сучасную інтэрпрэтацыю, напэўна, самага вядомага твору сусьветнай хрысьціянскай класікі, напісанага Джонам Буньяном яшчэ ў XVII стагодзьдзі, кніга адкрывае погляду чытача панараму новага тысячагодзьдзя.

Багна Маркоты ў нашы дні аказваецца напоўненай атрутнымі парэшткамі газетнай чарнухі і разарваных людзкіх узаемаадносінаў. Сьвецкі Мудрэц сур'ёзна пераконвае нас, што ўсе дарогі так ці інакш прыводзяць да сьвятла, а Князь Сілы ловіць свае ахвяры пры дапамозе найноўшых тэхналогій у сродках масавай інфармацыі!

«Падарожжа Пілігрыма сёньня» - кніга для нашага часу. Яна прама супрацьстаіць лозунгам і каштоўнасьцям, навязаным сучаснай культурай, і выкрывае падман у зразумелых усім тэрмінах. Як і галоўны герой Хрысьціян, мы бачым рэчы такімі, якія яны ёсьць - віртуальная рэальнасьць нашага новага тысячагодзьдзя зьяўляецца нездавальняючай заменай для грандыёзнай прыгоды сапраўднага жыцьця, у аснове якой па-ранейшаму ляжыць падарожжа ад падножжа крыжа да брамы Нябеснага гораду.

Кніга «Падарожжа Пілігрыма сёньня» арыентавана, галоўным чынам, на маладых людзей 16-25 гадоў, якія імкнуцца знайсьці сваё месца ў жыцьці, актыўна занятыя пошукам сэнсу жыцьця і фармаваньнем уласнай сістэмы прыярытэтаў і каштоўнасьцяў.

avtor arrington

Лаэль Арынгтон шмат піша і выступае на радыё і тэлебачаньні па пытаньнях практычнага хрысьціянскага жыцьця ў рэаліях сучаснай культуры. Абараніўшы дыплом магістра па гісторыі навуковай думкі, выкладае ў хрысьціянскіх і сьвецкіх ВНУ ЗША. Яе артыкулы апублікаваныя ў часопісах Word і «У фокусе - сям'я». З мужам Джэкам жыве ў прыгарадзе Х'юстана, штат Тэхас.

Увага! Выдавецтва «Нард» прапануе дадзеную кнігу для цэркваў, што праводзяць эвангелізацыйныя моладзевыя летнікі, у якасьці падарунка для ўдзельнікаў і членаў каманд. Атрымаўшы гэтую кнігу ў пачатку лагернай зьмены, маладыя людзі змогуць чытаць яе ў вольны час, а таксама дзяліцца ўражаньнямі ад прачытанага, абмяркоўваць узьніклыя ў працэсе думкі і перажываньні і г.д. Акрамя таго, прывёзшы дадому гэтую кнігу, моладзь будзе вяртацца да яе як да аднаго з успамінаў пра выдатна праведзены час... 

Калі вас зацікавіла дадзеная прапанова, калі ласка, напішыце кароткі ліст на адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., коратка распавядзіце пра вашае служэньне летніх лагераў, колькасьці задзейнічаных у ім чалавек, а таксама колькасьці кніг, якія б вы хацелі атрымаць. У верасьні мы чакаем ад усіх цэркваў, якім дамо кнігі, невялікую нефармальую справаздачу пра тое, як усё гэта спрацавала - з 2-3 фотаздымкамі і, па магчымасьці, сьведчаньнямі ўдзельнікаў і членаў каманд, да якіх Госпад дакрануўся праз гэтую кнігу.

cov pilgrim progresНабыць кнігу Лаэль Арынгтан «Падарожжа Пілігрыма сёньня»

Спампаваць бясплатна кнігу Лаэль Арынгтан «Падарожжа Пілігрыма сёньня»

уверх