Партрэт хрысьціяніна-патрыёта ў лістах апостала Паўлы [відэа]
- Апублікавана у Студэнты і маладыя прафэсыяналы
У славянскім эвангельскім хрысьціянстве існуе меркаваньне, што быць добрым хрысьціянінам і адначасова сапраўдным патрыётам свайго народа - паняцьці практычна несумяшчальныя. Аднак апостал Паўла ў сваіх лістах паказвае нам прыклад спалучэньня аднаго і другога. Даследаваньне лістоў апостала Паўлы паказвае нам канкрэтныя рысы аблічча нацыянальна сьвядомага хрысьціяніна.