Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Мэдыі і камунікацыі/Інфармацыйная вайна: запрошаныя ўсе!

Інфармацыйная вайна: запрошаныя ўсе!

Інфармацыйная вайна: запрошаныя ўсе!

Інфармацыйная вайна ... Тут свае віртуальныя дзевяць грамаў у сэрца ці галаву атрымаць гэтак жа рэальна, як і іх свінцовы эквівалент пры любой ваеннай аперацыі. Хацелася б мне сказаць, што поле бою ў такой вайне толькі розум. А галоўная зброя - факты. І правільны адказ на тры галоўныя пытанні: ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? гарантуе перамогу, а пераможцу пэўны прыз і шчасьце ў асабістым жыцьці. Але ва ўмовах распаўсюджваньня інтэрнэту, калі факты, практычна, немагчыма ўтаіць, галоўным становіцца не наяўнасьць або адсутнасць факту, а ягоная інтэрпрэтацыя.

У аснове сёньняшніх канфліктаў ўсё часьцей ляжыць не факт, а тлумачэньне; не рацыянальнасьць і розум, а эмоцыі.

Не будзем далёка хадзіць. 2 мая ў Адэсе. Абвугленыя трупы ў будынку Прафсаюзаў, як карцінка для некаторых СМІ, закліканы выклікаць у людзей і жах, і шкадаваньне, і праведны гнеў. Такі гнеў, аналаг знакамітай «благородной ярости» (апетай у адной з ваенных песень) ды замяшаны на выгаднай інтэрпрэтацыі - вельмі прыдатны для помсты і іншых крымінальна каральных учынкаў ва ўгоду інтарэсам суседняй краіны. Тады як факты і іх пільны аналіз закліканы праліваць сьвятло і ўпарадкоўваць працэсы пад агульны знамянальнік законнасьці.

Такім чынам, зьмест фактаў і іх інтэрпрэтацыя - гэта зброя сёньняшняй вайны. Яе мэта старая, як сьвет. Насаджэньне чужых каштоўнасьцяў. У рэлігійных войнах біліся вераваньні; у «халоднай» змагалася ідэалогія. У цяперашняй - варагуюць праўда і хлусьня. І духоўная падаплёка таго, што адбываецца, больш чым відавочная.

Базавыя налады чалавечага сэрца ўтрымліваюць такую ​​опцыю, як сумленьне. У кожнага чалавека Творца заклаў разуменьне праўды, Сваёй існасьці, што знайшло адлюстраваньне ў Ягоных прыказаньнях. Хлусьня, пранікаючы ў чалавека, псуе «завадзкія налады». Тады адбываюцца дзіўныя метамарфозы: белае называецца чорным, чорнае - белым, салодкае - горкім. Праўда завецца хлусьнёй, а хлусьня апранае адзеньне праўды. Несумленны эгацэнтрызм маршыруе вуліцамі з добрымі намерамі ў выглядзе транспарантаў або агнястрэльнай зброі.

Прыклад: «ідэйнае» відэа паўночнакарэйскага ТБ пра загніваючую Амерыку. 

Узровень хлусьні зашкалівае!

Давайце разгледзім вядомы эксперымент пра дзьве белыя пірамідкі, адна зь якіх чорная. За сталом сядзіць каля дзесяці дзяцей. Некалькі дзяцей маюць устаноўку на тое, што і як казаць. На стале стаяць дзьве пірамідкі - адна белая, другая чорная. Вядучая пачынае пытацца дзяцей:

- Машанька, якога колеру пірамідкі ?

- Абедзьве белыя.

- Коля, якога колеру пірамідкі ?

- Абедзьве белыя.

Так ідзе да таго часу, пакуль не падыходзіць чарга «не падстаўнога дзіцяці». Пасьля невялікага роздуму дзіця таксама кажа: «абедзве белыя». Потым вядучая просіць дзіця пасунуць да сябе чорную пірамідку. Дзіця падсоўвае. І потым ня можа адказаць на пытаньне, чаму яно да гэтага часу казала: «абедзьве белыя».

Выснова, якую робяць псіхолагі такая: грамадзтва ўмее трансьляваць напісаныя кімсьці і калісьці сацыяльныя законы, часьцяком не разумеючы іх сэнсу. Больш дзевяноста пяці адсоткаў насельніцтва падпарадкоўваюцца правілам гульні, не разумеючы, навошта і для чаго яны робяць тое ці іншае дзеяньне. Тут так заведзена, і кропка. Так правільна. Рабі, што кажуць!

Хлусьня - гэта скажэньне рэчаіснасьці, чужыя каштоўнасьці.

Умоўныя пірамідкі можна замяніць паняцьцямі, зьявамі і г.д. Напрыклад, эмацыйна афарбаваныя словы «фашысты», «бандэраўцы», «хунта» - гэта і ёсьць «прапісаныя кімсьці, калісьці сацыяльныя законы». Якія ўпалі на ўзараную глебу калектыўнага сьвядомасьці «пераможцаў». Інтэрпрэтацыя фактаў і эмоцыі зрабілі сваю справу: маем акупаваны Крым і неабвешчаную вайну на Ўсходзе Украіны пры ўхваленьні агрэсіўных дзеяньняў 70 адсоткамі расейцаў.

Перад удзельнікамі інфармацыйнай вайны стаяць чатыры заданьні:

  • Перамагчы
  • Пазбавіцца ад ворага 
  • Засьцерагчыся самому
  • Зьберагчы сваіх

Каб не распаўсюджваць і ня спажываць хлусьню, неабходна кіравацца прынцыпам «Давярай, але правярай». Каб праверыць інфармацыю, неабходна прайсьці па спасылках да першакрыніцы - таго сайта, які і пусьціў інфармацыю ў інфармацыйны паток. Ніжэй прыведзены прыклад падробкі лагатыпа паважанага ўкраінскага інфармацыйнага агенцтва. У зман уводзіць падобная стылістыка напісаньня двух лагатыпаў:

infowar-2

Або іншы прыклад. Такая рэмарка, як «Тэрміновы рэпост» робіць акцэнт на хуткасьць, магчыма, шкодзячы праўдзівасьці. Таму інфармацыя такога гатунку таксама патрабуе дбайнай праверкі.

«Танкі гразі не баяцца!» Дык гэта танкі, а мы - людзі, таму варта памятаць аб захаваньні інфармацыйнай гігіены. Калі нейкая інфармацыйная крыніца 3 разы злоўленая на хлусьні, сьмела выдаляй яе з асабістага сьпісу тых, каму можна давяраць.

Паведамленьні кшталту «вачыма сьведкаў», якія пачынаюцца са слоў «Сам бачыў» або «Мой знаёмы толькі што сам бачыў гэта на свае вочы» патрабуюць высвятленьня асобы відавочцы . Магчыма, пасьля праведзенай працы Вы ўласнаручна возьмеце слова «відавочца» у двукосьсе.

Сродкі індывідуальнай абароны

1. Лекцыя Юла Марозава на «Падольскім клубе»: Інфармацыйная вайна і хрысьціянская супольнасьць.

2. Лекцыя «Як глядзець навіны падчас вайны»:

3. Прыклад выкрыцьця «сьведкі» падзеяў: http://blogs.pravda.com.ua/authors/savanevsky/5365f834c31e7/

4. Адкравеньні «жаўнера» інфармацыйнай вайны: http://www.belaruspartisan.org/politic/265011/

5. Тэхнікі прапаганды: https://vk.com/topic-68050351_29659198

P.S. Пасьляслоўе

Час ласкі! Воды мора агалілі дно: сталі відавочныя чалавечыя намеры, сардэчныя схільнасьці, забытыя вераваньні і глыбінныя перавагі. Водападзел адзьдзяліў кандовая глупства ад мудрасьці, ілюзіі ад рэальнасьці, веру ад абрадаў. У агляднай будучыні адзін з аспектаў місіі Царквы будзе заключацца ў тым, каб вывесьці ўкраінскае грамадзтва з рабства, у тым ліку ілжывых сьветапоглядаў і ідэалогій. І ўвесьці ў зямлю абяцаную, у якой цячэ малако і мёд Божых законаў.

уверх