Стварэньне эфектыўных медыястратэгіяў [відэа]
- Аўтар Пресс-центр ВЕЛФ
Нялёгка крочыць у нагу зь лічбавым стагодзьдзем. Тэхналагічныя і сацыяльныя дасягненьні нараджаюцца і састараваюць як ніколі хутка. Тым самым пацьвярджаецца неабходнасьць быць падрыхтаваным медыястратэгам. Якія медыястратэгіі варта выкарыстоўваць? Як не толькі данесьці інфармацыю да аўдыторыі, але і наладзіць зваротную сувязь? Што важней: зьмест інфармацыі або спосаб яе данясеньня?
Стыў Ловіш знаёміць нас з такімі медыя, як: сацыяльныя медыя, рассылка электроннай пошты, вэб-сайты і маркетынг у пошукавых сістэмах, а таксама са спосабамі іх прымяненьня для эфектыўнага развіцьця арганізацыі і дасягненьня пазіцыі ідэйнага лідэра ў сваёй сферы.
Мы даведаемся, як з прафесійнага і сацыяльнага пункту гледжаньня правільна далучыцца да ўжо існуючай інфармацыйнай прасторы, а таксама як сусьветныя лідары выкарыстоўваюць медыястратегіі для распаўсюду сваіх ідэяў. Сьпікер прадстаўляе важнасьць пошуку правільнай платформы, своечасовага і арыгінальнага зьместу для дасягненьня аўдыторыі.
Стыў Ловіш - выбітны сьпікер, шырока вядомы эксперт у сферы бізнесу, настаўнік, аўтар шэрагу публікацый. У сваёй практыцы Стыў мае вопыт кансультаваньня каля 500 арганізацый па пытаньнях лідарскага разьвіцьця. Ён заснавальнік і кіраўнік некалькіх кадравых агенцтваў.
У 1999 Стыў заснаваў фірму па прафесійным пошуку кадраў і даследаваньню рэкрутынгу, на дадзены момант займае пасаду яе галоўнага выканаўчага дырэктара (г. Лівонія, Мічыган, ЗША).
Стыў таксама зьяўляецца асноўным кансультантам фірмы «Lowisz Consulting», якая прапануе як групавыя, так і індывідуальныя кансалтынгавыя праграмы развіцьця лідарства і планаваньня.