Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Місыянэрства і адкрыцьцё цэркваў/Джон Уэсьлі - чалавек, які зьмяніў народ

Джон Уэсьлі - чалавек, які зьмяніў народ

Джон Уэсьлі - чалавек, які зьмяніў народ

Джон Уэсьлі, адзін з лідэраў эвангельскага абуджэньня XVIII стагодзьдзя, заснавальнік метадысцкага руху, так акрэсьліў сваё прызначэньне: «Зьмяніць народ, асабліва царкву, і распаўсюдзіць біблейскую сьвятасьць па ўсёй зямлі».

Усё жыцьцё Уэсьлі і ягонае служэньне былі прасякнуты гэтай гарачай ідэяй. У выніку зьмена асобных людзей, сем'яў, цэркваў і суполак карэнным чынам паўплывала на развіцьцё ўсяго народа Брытаніі. Іншыя народы, у сваю чаргу, ідучы за Брытаніяй у прамысловай рэвалюцыі, прымалі яе спосабы вырашэньня праблем новай эпохі.

У Джона Уэсьлі была выдатная маці. Сюзанна Уэсьлі ня толькі дала жыцьцё сямнаццаці дзецям, але таксама праводзіла біблійныя заняткі для суседзяў на сваёй (верагодна, даволі вялікай) кухні. Часам да 200 чалавек наведвалі гэтыя вывучэньні Бібліі.

Нягледзячы на ​​такое рэлігійнае выхаваньне, Джон і ягоны брат Чарльз, паступаючы на ​​вучобу ў Оксфард, каб пасьля стаць сьвятарамі Англіканскай царквы, яшчэ не цалкам прынялі рэфарматарскае вучэньне пра выратаваньне празь веру. Аднак яны не адчувалі недахопу ў рэлігійным запале і неўзабаве сумесна са сваім аднакурснікам Джорджам Уайтфілдам арганізавалі Біблейскі клюб. Іншыя студэнты грэбліва называлі іх «біблейскімі чарвякамі», «задавакамі» і іншымі абразьлівымі мянушкамі.

Але імя «Метадысты», якое замацавалася за імі, яны атрымалі з-за той асаблівай увагі, якую яны надавалі вядзеньню спарадкаванага, метадычнага і пабожнага ладу жыцьця.

Пасьля таго, як Джон атрымаў духоўны сан у Англіканскай царкве, ён выправіўся ў плаваньне праз Атлантыку, каб паспрабаваць сябе ў ролі сьвятара ў новым паўночнаамерыканскім штаце Джорджыя, спадзеючыся знайсьці «сапраўдную веру сярод карэнных жыхароў».

Пасярод акіяна іх карабель патрапіў у жудасны шторм. У сваім дзёньніку Уэсьлі апісвае, як ён быў ахоплены моцным страхам таго, што карабель разаб'ецца і ўсе ўтопяцца.

Пачуўшы сярод шуму буры царкоўныя сьпевы, ён кінуўся праз усю палубу да каюты, дзе жылі сем'і Мараўскіх братоў, якія таксама накіроўваліся ў Джорджыю.

«Няўжо вы не баіцёся патануць?» - усклікнуў Уэсьлі ў роспачы. - «Брат, - спакойна адказалі яму, - нашыя жыцьці ў Ягоных руках!» Гэтая сустрэча прывяла да падзеі, якую многія пасьля назавуць адным з найважнейшых пакаяньняў у гісторыі.

Спакой духу і непарушная вера, выяўленая гэтымі людзьмі падчас малітвы пасярод бушуючага акіяна, пераканалі маладога ангельца, што яны валодаюць тым, чаго яму пакуль не стае.

У Джорджыі Уэсьлі сустрэўся з кіраўніком абшчыны Мараўскіх братоў, Аўгустам Шпангенбергам, які спытаў Уэсьлі, ці прыняў той Ісуса як свайго асабістага выратавальніка. Пазьней Уэсьлі прызнаўся ў сваім дзёньніку, што тады ён схлусіў. Ён разумеў, што ягоныя адносіны зь Ісусам былі зусім не такія.WesleyPreaching

Па вяртаньні ў Лондан пасьля няўдалага місіянерскага служэньня, Уэсьлі пачаў наведваць бібліныя выклады Мараўскіх братоў. Аднойчы, падчас чытаньня ўслых прадмовы Лютэра да Ліста да Рымлянаў, ён адчуў, як ягонае «сэрца дзіўным чынам напоўнілася цяплом». З тых самых часоў, напісаў Уэсьлі ў сваім дзёньніку, ён ведаў, што Хрыстос сапраўды памёр за ягоныя грахі і што Ісус на самой справе стаў ягоным асабістым выратавальнікам.

Імкнучыся больш даведацца аб духоўнасьці мараўскіх братоў, Уэсьлі накіраваўся ў Германію, каб пабываць у Гернгуцкай суполцы, якая перажывала ў 1727 спасланьне Сьвятога Духа, што прывяло да распаўсюду місіянерства.

Уэсьлі вярнуўся ў Лондан 31 сьнежня 1738 года якраз перад служэньнем напярэдадні Новага года, якое праходзіла ў суполцы Фэтэр Лейн. Тут жа прысутнічалі Джордж Уайтфілд і Чарльз Уэсьлі. У першыя ж гадзіны новага года яны адчулі, як на іх зыходзіць Сьвяты Дух, што стала прадвесьнікам будучага абуджэньня.

Джон, Чарльз і Джордж сталі прапаведаваць выратаваньне празь веру ў Ісуса Хрыста ўсюды, дзе толькі мелі магчымасьць, кажучы, што ня варта ставіць знак роўнасьці паміж «прыхаджанамі» і біблейскім хрысьціянствам. Дзьверы цэркваў, адна за адной, з грукатам зачыніліся перад гэтымі «метадыстамі».

wesley-preaching-feature

Уайтфілд пачаў чытаць пропаведзі шахцёрам паблізу Брыстоля на адкрытым паветры і запрасіў Джона прыехаць і дапамагчы. Джон адправіўся ў Брыстоль, але ў сваім дзёньніку адкрыта напісаў, што перспектыва пропаведзі на адкрытым паветры палохае яго. Ён лічыў амаль што грахом навярнуць чалавека ў веру дзесьці па-за будынкам царквы.

Але аднойчы, падчас пропаведзі членам адной невялікай абшчыны, ён раптам ясна ўсвядоміў, што ягоны Госпад і Збаўца прапаведаваў людзям ... на адкрытым паветры! На наступны дзень Джон ужо прапаведаваў тром тысячам шахцёраў, якія ніколі раней не чыталі Эвангельле і якія зараз адчувалі прысутнасьць Сьвятога Духа ў іхнім жыцьці.

Для навучаньня зноў навернутых хрысьціян Уэсьлі і Уайтфілд заснавалі невялікія групы, якія называліся ячэйкі. У Лондане Уэсьлі арандаваў закінуты збройны завод і адкрыў там місіянерскі цэнтр. У дадатак да царквы, якая зьмяшчала 1500 чалавек, Уэсьлі арганізаваў тут бясплатныя шпіталь і школу, кніжную краму і прытулак для ўдоваў. Штотыдзень у цэнтры праводзілася да 60 сабраньняў.

Уэсьлі пачаў падарожнічаць на кані з Лондана ў Брыстоль, далей у Ньюкасл і затым назад, у Лондан. На гэтым шляху ён прапаведаваў, вучыў зноў навернутых і арганізоўваў іх у ячэйкі, групы і суполкі, адкрываў метадысцкія цэрквы. Тых, хто валодаў адмысловым дарам пропаведзі, ён навучаў і пасылаў а 5-й раніцы на дарогі і сьцежкі прапаведаваць людзям падчас іх дарогі на працу.

bristolwesleyagwalker 1

Нованавернутыя станавіліся прапаведнікамі, пастарамі і, па сутнасьці, «заснавальнікамі цэркваў», бо, у сваю чаргу, таксама арганізоўвалі абшчыны і ячэйки па ўсёй краіне, паводле прыкладу свайго энергічнага лідара.

За сваё жыцьцё Джон пераадолеў адлегласьць у 250.000 міль, сказаў 40.000 пропаведзяў, часам зьбіраючы на ​​іх да 20.000 чалавек (без дапамогі сучаснай тэхнікі). Ён выхаваў 10.000 лідараў суполак і груп, і да 1798 году метадысцкі рух налічваў да 100.000 чалавек.

Метадысцкі рух, зь ягоным моцным акцэнтам на індывідуальнае пакаяньне і пабожнасьць, абудзіў нацыянальную грамадзкую сьвядомасьць, і гэта прывяло да самых сур'ёзных пераменаў. Уэсьлі прапаведаваў не проста ідэю выратаваньня асобы, ён меў абвостранае пачуцьцё грамадзкага спачуваньня і спагады.

Джон Уэсьлі імкнуўся бачыць уладу Хрыста усюды і ва ўсім. Ён крытыкаваў рабства, выступаў у падтрымку грамадзянскай і рэлігійнай свабоды. Ён папярэджваў пра кепсія наступствы эканамічнай практыкі эксплуатацыі бедных. Ён арганізоўваў вязальныя і швейныя цэхі для бедных. На працягу 26 гадоў у вольны час Уэьслі вывучаў медыцыну і анатомію, каб дапамагаць тым хворым, хто не мог дазволіць сабе наняць лекара.

P1040127 sm

У 1774 годзе Джон Уэсьлі напісаў «Роздум аб рабстве», дзе выступіў з рэзкай крытыкай дадзенай зьявы ў грамадзтве, што абапіралася на падтрымку кіруючых колаў, уключаючы і дзяржаўную царкву. За тры дні да сваёй сьмерці Уэсьлі пісаў маладому хрысьціянскаму парламентарыю Уільяму Уілберфорсу, заклікаючы яго ўпарта працягваць барацьбу супраць рабства да таго часу, пакуль гэтае зло ня будзе выкаранена з Англіі. У выніку гандаль рабамі быў прызнаны незаконным у 1807 г., а ўсе рабы ў Англіі былі вызваленыя ў 1833.

Метадысцкі рух зь ягоным моцным акцэнтам на індывідуальнае пакаяньне і багабойнасьць абудзіў нацыянальную грамадзкую сьвядомасьць, і гэта захавала Англію ад крывавых рэвалюцыйных сутычак накшталт тых, што захляснулі Францыю напрыканцы XVIII стагодзьдзя.

І хоць пры жыцьці Уэсьлі не пабачыў усіх вынікаў Эвангельскага абуджэньня, у якім ён і Джордж Уайтфілд былі дзьвюма ключавымі фігурамі, часта цытуецца выказваньне гісторыка Дж. У. Брэдзьдзі, што, калі б не метадысцкае абуджэньне, Англія магла б загразнуць у крывавых рэвалюцыйных сутычках , накшталт тых, што захляснулі Францыю ў канцы XVIII стагодзьдзя.

Аўтар тэкста Дж.Фантэйн

уверх