Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Місыянэрства і адкрыцьцё цэркваў/Асноватворныя прынцыпы памнажэньня ў Валадарстве Божым [відэа]

Асноватворныя прынцыпы памнажэньня ў Валадарстве Божым [відэа]

Асноватворныя прынцыпы памнажэньня ў Валадарстве Божым [відэа]

Працэс насаджэньня новых цэркваў істотна адрозьніваецца ад кіраўніцтва ўжо заснаванай царквой. Калі вы ставіце перад сабой задачу арганізаваць новую царкву, вам прыйдзецца развучыцца рабіць звыклыя рэчы і навучыцца нязвыклым.

Існуюць тры класічныя спосабы арганізацыі новых цэркваў:

  1. «Спосаб парашута». Гэта самы складаны спосаб. Місіянер прыязджае ў новы горад, дзе нікога не ведае, і пачынае царкву. На такое здольныя толькі 10 працэнтаў вернікаў. Калі вы любіце новае і гатовыя стаць каталізатарам у арганізацыі новай абшчыны, то гэты спосаб для вас.

  2. «Даччыная царква». Матчына царква фармуе зь ліку сваіх вернікаў, якія жывуць у пэўным горадзе, каманду, што займаецца стварэньнем даччынай царквы.

  3. «Македонскі прызыў». Невялікая група людзей у пэўным горадзе хоча стаць царквой. Яны шукаюць сабе лідэраў, якія дапамогуць ім у гэтай справе.

Спосаб, якім карыстаемся мы ў нашым місіянерскім служэньні, я б назваў «кантрастным», таму што ён не падобны на ўжо прадстаўленыя. Вось як ён выглядае на практыцы:

  • Місіянер-арганізатар царквы пазіцыянуе сябе як чалавек, каторы будуе адносіны. Што маецца на ўвазе? Мы прывыклі сядзець за сталом і вучыцца. Але так новая царква не зьявіцца. Каб стаць арганізатарам царквы, трэба выйсьці з-за стала і мінімум 50 працэнтаў свайго часу праводзіць зь няверуючымі. Пастаянна наладжваць сувязі і будаваць адносіны зь людзьмі. Не думайце пачынаць служэньне з праслаўленьнем і пакланеньнем, пакуль не наладзіце адносіны мінімум зь 50 няверуючымі. Арганізацыя царквы цесна звязана з пабудовай адносінаў.

  • Займіцеся служэньнем фармаваньня вучняў. Не сьпяшайцеся з правядзеньнем нядзельнага служэньня для сваіх новых знаёмых. Нядзельнае служэньне - гэта яшчэ не царква. Пастаянна задавайце сабе два пытаньні: Чым мы занятыя як арганізатары нашай царквы? Як наша справа рухаецца? Ваш адказ на першае пытаньне: мы фармуем вучняў Ісуса. Адказ на другое пытаньне -- «Ідзіце і рабіце вучнямі ўсе народы». Народы - гэта язычнікі. Нам трэба навучаць тых, хто не верыць у Ісуса. Вучнёўства заўсёды папярэднічала пакаяньню. Многія з вучняў Ісуса не ведалі, хто такі Ісус, але яны былі гатовыя Яго слухаць і здабываць перакананьні, што Ён - Сын Божы. Мы павінны прадумаць працэс вучнёўства. Ці маеце вы спосаб?

  • Фармаваньне «стартавай каманды». Зьбярыце хрысьціянаў, зацікаўленых у арганізацыі царквы, чытайце разам зь імі Новы Запавет і месцы Пісаньня, звязаныя зь місіяй царквы. Разам працуйце над бачаньнем стварэньня царквы. Прысьвячайце сустрэчам «стартавай каманды» 2-4 тыдзень месяца.

  • Праводзьце «сустрэчы па асіміляцыі» няверуючых. Нагодай можа стаць футбольны матч, пікнік, прыборка сьмецьця. Праз 6-8 месяцаў такой працы ваша стартавая каманда папоўніцца 15-25 няверуючымі. «Сустрэчам асіміляцыі» адвядзіце трэці тыдзень месяца.

  • Папярэдняе служэньне. Многія цэрквы пачынаюць праводзіць нядзельныя служэньня, калі налічваюць 15-25 чалавек. Але тады вы трапляеце ў рэжым «выжываньня» ад нядзелі да нядзелі. У вас не застанецца сілаў на працу з людзьмі. Таму нядзельныя служэньні праводзьце адзін раз на месяц - пакажыце людзям, як будзе выглядаць служэньне, калі ў вас будзе паўнавартасная царква. Для гэтага выкарыстоўвайце дапамогу іншых вернікаў у арганізацыі праслаўленьня, тэхнічных момантаў, нагляду за дзецьмі падчас служэньня, падрыхтоўцы ежы. А ваша «стартавая каманда» хай у гэты час займаецца наладжваньнем адносін з новымі людзьмі, якія прыйшлі на служэньне. Праз 6-8 месяцаў на вашы «прэзентацыі нядзельных служэньняў» будзе прыходзіць 25-40 няверуючых.

  • Фармаваньне служэньня хатніх груп. Новых людзей разьмяркоўваем па групах і дадаем служэньне хатніх групаў.

  • Адкрыцьцё царквы. Заключная фаза, якая доўжыцца 1-1,5 года. Вашыя нядзельныя служэньні наведвае да 70-ці чалавек. Царква становіцца вядомай усім у вашым горадзе ці вёсцы. І ў вас няма другога шанцу, каб зрабіць першае добрае ўражаньне. Большасьць цэркваў у Германіі, ЗША, Украіне маюць 70 і менш членаў. Гэта «сямейныя цэрквы», дзе ўсе ведаюць адзін аднаго. Не дазваляйце сабе заставацца сям'ёй, перарасьціце гэтую лічбу. Клей, які змацоўвае царкву, гэта ўзаемаадносіны. Новы чалавек сыходзіць з царквы, калі не знойдзе сабе сяброў сярод вернікаў. Падобна да кубікаў «Лега», мы павінны шчыльна прымацоўвацца адзін да аднаго і далучаць да сябе іншыя кубікі.

    Калі вы - арганізатар новай царквы, перастаньце распавядаць, пачніце вучыцца. Паспрабуйце як мага больш даведацца пра людзей і культуру вашай краіны, перайдзіце ад ролі пастара да ролі місіянера. Калі мы не хочам па-старому рухацца ў нашым служэньні і мець старыя вынікі, нам трэба мяняць нашы жыцьцё, погляды і паводзіны.

Доктар Дзітрых Шындлер зьяўляецца міжнародным лідэрам, якія спецыялізуюцца ў адкрыцьці цэркваў. За дваццаць тры гады служэньня ён і яго жонка насадзілі пяць цэркваў у Германіі. Апошнія шэсьць гадоў Дзітрых Шындлер узначальвае служэньне адкрыцьця цэркваў у Свабоднай Эвангельскай Царкве Германіі (Evangelical Free Church of Germany), мэтай якой зьяўляецца насаджэньне 100 памесных цэркваў на працягу дзесяці гадоў. Доктар Шындлер - аўтар некалькіх кніг, сярод іх вядомая шырокай аўдыторыі кніга «Мадэль Ісуса: Адкрыцьцё цэркваў шляхам Ісуса».

уверх