Барацьба кожнага мужчыны [анонс кнігі]
- Аўтар Пресс-центр ВЕЛФ
Табе нялёгка, бо ты жывеш у сьвеце, перапоўненым разнастайнымі сэксуальнымі вобразамі, даступнымі табе дваццаць чатыры гадзіны ў суткі ў любым выглядзе: у друку і фільмах, па тэлебачаньні і ў інтэрнэце, нават па тэлефоне. Бог жа прапаноўвае табе свабоду ад грахоўнага рабства праз крыж Хрыстовы. Ён стварыў твой розум і вочы такім чынам, каб ты мог іх кантраляваць і стрымліваць. Каб весьці бітву, патрэбны плян, і ты знойдзеш яго, прачытаўшы гэтую кнігу - дэталёва выкладзены плян на шляху да чыстасьці.
Прадмова
Ад радактара Майка Ёркі:
Думаю, аб кожнай кнізе можна сказаць, што яна пішацца з любові да чытача. У гэтай жа кнізе праяўлена не толькі любоў аўтара, але і любоў Божая да цябе, чытач. Бог пачуў мужчын, якія жывуць у апантана распусным сьвеце, і адказаў на іх лямант, злучыўшы неверагодным чынам намаганні чатырох мужчын.
Ад выдаўца Дэна Рыча:
Прачытаўшы рукапіс Майка і Фрэда, я быў уражаны закладзеным у ім патэнцыялам. Гэта адна з кніг, аўтары якіх падбадзёрваюць і падтрымліваюць хрысьціян, не дазваляючы ім расслабляцца, і ў якіх можна знайсьці сьвежы погляд на старыя ісьціны, што адраджаюць у чытачах надзею і вядуць да прабачэньня грахоў.
Ад сааўтара Стыва Артэрберна:
Я з задавальненьнем пагадзіўся папрацаваць над гэтай кнігай, паколькі лічу дадзеную тэму немалаважнай. Якое дачыненьне да шлюбу мае чыстасьць мужчын? Я прыйшоў да высновы, што маральная распуста падобная да тэрмітаў, што падточваюць сьцены і падмуркі сучасных шлюбаў.
Магу з упэўненасьцю заявіць, што кніга, якую ты зараз трымаеш у руках, «Барацьба кожнага мужчыны», здольная адкрыць у табе такую любоў да жонкі, пра якую ты і не марыў.
Па вядомых прычынах мы зьмянілі імёны людзей у гэтай кнізе і нават некаторыя дэталі ў іх гісторыях. Тым ня менш, гэтыя гісторыі не прыдуманыя. Яны ўзятыя з жыцьця пастароў, дыяканаў, рэгентаў і старэйшын. Гэта гісторыі простых рабочых і служачых з прэстыжных офісаў. Усе яны патрапілі ў страшную пастку, як калісьці мы самі.
Табе нялёгка, бо ты жывеш у сьвеце, перапоўненым разнастайнымі сэксуальнымі вобразамі, даступнымі табе дваццаць чатыры гадзіны ў суткі ў любым выглядзе: у друку і фільмах, па тэлебачаньні і ў інтэрнэце, нават па тэлефоне. Бог жа прапаноўвае табе свабоду ад грахоўнага рабства праз крыж Хрыстовы. Ён стварыў твой розум і вочы такім чынам, каб ты мог іх кантраляваць і стрымліваць. Нам проста трэба ўзяць сябе ў рукі і сілаю Божай пайсьці ў правільным накірунку.
Каб весці змаганьне, патрэбны плян, і ты знойдзеш яго, прачытаўшы гэту кнігу - дэталёва выкладзены плян на шляху да чыстасьці. У канцы кнігі мы зьмясьцілі дапаможнік для індывідуальнай працы і заняткаў у мужчынскай групе. «Барацьба кожнага мужчыны» будзе выдатным матэрыялам для загараднай канферэнцыі ў тваёй царкве.
Хоць мы з Фрэдам гаворым з пазіцыі жанатых мужчын, «Барацьба кожнага мужчыны» прызначаецца не толькі для сямейных. Прынцыпы, апісаныя намі, прымяняюцца і да падлеткаў, і да нежанаты хлопцаў, якім яшчэ да шлюбу даводзіцца сутыкацца з пытаньнямі цноты. Павер, шлюб - не чароўная палачка, ён не ратуе цябе ад спакус. Таму мы прапаноўваем прынцыпы, якія дапамогуць маладым нежанатым хрысьціянам ўтрымлівацца ад юрлівасьці і сэксуальнай залежнасьці, а таксама павялічаць іх шанцы на ўдалы выбар спадарожніцы жыцьця.
Хоць «Барацьба кожнага мужчыны» напісана для мужчын, прачытаўшы яе, жанчыны змогуць лепш зразумець, у чым сутнасьць старажытнай бітвы мужчын са сваім позіркам. Менавіта таму ў канцы кожнай часткі мы зьмясьцілі разьдзел «Сэрца жанчыны», заснаваны на інтэрв'ю з рознымі жанчынамі.
Ад сааўтара Фрэда Стокера:
Я быў аднойчы палоньнікам распусты і, вызваліўшыся з гэтага ярма, захацеў дапамагчы іншым мужчынам ачысьціць сваё жыцьцё. Я ўзяўся за напісаньне кнігі, таму што быў глыбока перакананы, што, дай мне Бог быць пачутым у Яго Царстве, я б змог рэальна дапамагчы яшчэ большай колькасьці мужчын здабыць свабоду і прыйсьці на дапамогу іншым.
Гэты верш натхняў мяне ў працы над кнігай, якой я прысьвячаў свае вечары месяц за месяцам: "Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае!...Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай. Я навучу беззаконцаў шляхам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца." (Псальм 50:3, 14-15)
Разумееш? У Сваіх плянах Бог прадугледзіў, каб грэшнікі атрымлівалі свабоду і ішлі вучыць іншых. Менавіта так і выкарыстоваў мяне Гасподзь, і я веру, што Ён гэтак жа выкарыстае цябе.
Ты згараеш ад нецярплівасьці? Выдатна ... я таксама. Нам патрэбныя сапраўдныя мужчыны - высакародныя і прыстойныя, якія не распускаюць рук і накіроўваюць свой позірк і думкі на Хрыста. Калі ты не можаш справіцца са сваім вар'яцкім позіркам ці нават сэксуальнай залежнасьцю, мы са Стывам спадзяемься, што ўсё ж ты станеш пераможцам.
Ці не час пачынаць?

Чытаць кнігу Стывена Артэрберна, Фрэда Стокера, Майка Ёркі «Барацьба кожнага мужчыны»
Набыць кнігу Стывена Артэрберна, Фрэда Стокера, Майка Ёркі «Барацьба кожнага мужчыны»
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Как воспитать ответственного взрослого в мире гаджетов – Стив Вебер [видео]
- Образовательные программы как действенный инструмент влияния на качество семьи и отцовства — Адриан Буковинский [видео]
- Ток-шоу «Защита семейных ценностей в Украине» [видео]
- Ток-шоу «Как передать свои ценности своим детям?» [видео]
- Стань ребёнком — Николай Кулеба [видео]