Як быць пастырам свайго дзіцяці [відэа]
- Аўтар Пресс-центр ВЕЛФ
«Усялякім наглядам сьцеражы сэрца сваё, бо зь яго жыцьцё ўзьнікае» (Выслоўі 4:23). Мы думаем, што сэрца - гэта наш эмацыйны складнік, а мозг - складнік інтэлектуальны. Аднак Біблія кажа нам, што ўзровень сэрца - гэта і ёсьць узровень розуму.
«Памятай ў сэрцы сваім», «ведай у сэрцы сваім», «разважай ў сэрцы сваім» - гэтыя словы маюць на ўвазе дзейнасьць, якую выконвае наш розум, наш мозг. З пункту гледжаньня Бібліі, нашае сэрца - гэта наш розум, зь якога вынікае ЎСЁ нашае жыцьцё. Мы думаем сэрцам, кірунак нашых думак вызначаецца сэрцам.
Паводзіны дзіцяці немагчыма зразумець і тым больш выправіць, не разумеючы напаўненьня ягонага сэрца. Бацькам важна даць дзіцяці разуменьне самай галоўнай патрэбы ягонага сэрца - патрэбы ў Божай ласцы.
«Як быць пастырам свайго дзіцяці» - хрысьціянскі семінар Тэда Трыпа, пастара, настаўніка, бацькі траіх дзяцей.
У пяці базавых уроках Тэд Трып распавядае пра актуальныя праблемы, зь якім сутыкаюцца бацькі, дзеліцца ключавымі прынцыпамі біблейскага выхаваньня ў кантэксце канкрэтных перыядаў сталеньня дзяцей (ад 0 да 5 гадоў, з 6 да 12 гадоў і 13 +). Каштоўнасьцю дадзенага вучэньня зьяўляецца ключавая арыентацыя на Слова Божае і ўласны унікальны досьвед выхаваньня дзяцей.
Частка 1. «Пранікаючы ў сутнасьць паводзінаў дзіцяці»
Спампаваць увесь семінар «Як быць пастырам свайго дзіцяці»
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Как воспитать ответственного взрослого в мире гаджетов – Стив Вебер [видео]
- Образовательные программы как действенный инструмент влияния на качество семьи и отцовства — Адриан Буковинский [видео]
- Ток-шоу «Защита семейных ценностей в Украине» [видео]
- Ток-шоу «Как передать свои ценности своим детям?» [видео]
- Стань ребёнком — Николай Кулеба [видео]