Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Сямейнае служэньне/Выхаваньне дзяцей ў хрысьціянскіх сем’ях [відэа]

Выхаваньне дзяцей ў хрысьціянскіх сем’ях [відэа]

Выхаваньне дзяцей ў хрысьціянскіх сем’ях  [відэа]

80% дзяцей веруючых бацькоў, вырастаючы, сыходзяць з Царквы. Якія памылкі робяць хрысьціяне ў выхаваньні дзяцей? На якія асьпекты варта зьвярнуць асаблівую ўвагу?

Д’ябал хоча забраць у бацькоў права выхоўваць дзяцей. Узгадаем савецкія часы: ясьлі – дзіцячы садок – школа – піянерскі лагер – сацлагер. У выніку вырастала “лагернае дзіцё” – Паўлік Марозаў. Зараз у нашых сем’ях падобная сітуацыя: мама і тата на працы. Хто выхоўвае дзіцёнка? Інтэрнэт, вуліца, школа, сябры...

У школе дзеці праводзяць больш за палову свайго часу. І хоць часы СССР сышлі, наша школа засталася савецкай па сутнасьці: атэістычны сьветапогляд і савецкі падыход да навучаньня. Школьная педагогіка не ў стане вырашыць шматлікія пытаньні выхаваньня дзяцей, таму што абапіраецца на цьверджаньне, што дзеці нараджаюцца чыстымі нявіннымі стварэньнямі, таму іх перашапачаткова можна выхоўваць добрымі.

Біблія кажа нам пра тое, што прырода дзяцей грахоўная, таму з малых гадоў іх трэба вучыць, настаўляць і караць. Бацькі-хрысьціяне не разумеюць гэтага і не тлумачаць сваім дзецям: каб пераадолець сваю грахоўную прыроду, дзіцё павінна прыйсьці да Хрыста, пакаяцца і працаваць над тым, каб Ісус яго зьмяніў.

Другая праблема, зь якой не спраўляецца школьная педагогіка: пакараньне дзяцей. Біблія кажа нам, калі мы караем сына, то ратуем яго ад апраметнай. Мы павінны ўсталёўваць межы ў жыцьцях нашых дзяцей і вучыць іх захаваньню: «Асьцярожна! Прас гарачы!» Калі дзіцё не навучыцца захоўваць межы ў дзяцінстве, яно наўрад ці стане хрысьціянінам, таму што ў хрысьціянскім жыцці ёсьць свае межы, усталяваныя Богам.

Трэцяя праблема школьнай сістэмы – сумеснае навучаньне хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзяўчынкі хутчэй растуць і, у параўнаньні з хлопчыкамі-аднагодкамі, больш арганізаваныя і адказныя. Калі ў класе настаўнік штосьці даручае, то каму? Дзяўчынкам! І атрымліваецца: у садзе – выхавальніца, у школе – настаўніца, дома – маці, на працы – начальніца. Хлопчыкі не бачаць прыклада лідара-мужчыны, таму вырастаюць, жэняцца і зьмяняюць адну маці на іншую. Ніхто іх не вучыць, як уладкоўваць сям’ю і выхоўваць дзяцей.

Біблійныя прынцыпы выхавання дзяцей

  • Праводзіць час з дзецьмі. Час, праведзены дома, гэта не час, праведзены з дзецьмі. Нягледзячы на нашае служэньне і абавязкі, мы перад Богам нясем адказнасьць за выхаваньне нашых дзяцей. Таму не дазваляйце д’яблу марнаваць ваш час на хрысьціянскую мітусню, аддайце гэты час дзецям.
  • За выхаваньне дзяцей адказвае бацька. Біблія адводзіць бацьку роль сьвятара, якія вызначае духоўны і ідэйны стан сваёй сям’і.
  • Вучыць дзяцей Божаму Слову. Божае Словае, пасеянае ў дзяцінстве, вядзе дзіця ўсё жыцьцё. Мая маці распавядала, што ў школе настаўніца чытала ім Біблію. І калі ўзнікала нейкае пытаньне, быццам ў галаве штось выскоквала: “Бог сказаў зрабіць так і так...” Мы павінны вучыць дзяцей не аповедам пра Божыя законы, а даваць Божае Слова як Закон.
  • Любіць дзяцей. Усе постсавецкія бацькі праз гэта пакутуюць. Мы, як вартаўнікі на прахадной завода, умеем крытыкаваць, недахопы бачым, а сказаць дзіцёнку: “Ты малайчына! Я люблю цябе” – не можам.
  • Выхоўваць працавітасьць ў дзецях. Даваць дзецям заданьні па іх сілах: гэта каштуе разьлітай  вады і пабітага посуду, але дзеці павінны ўмець працаваць, каб потым змаглі пракарміць сваіх дзяцей і сям’ю, падзяліцца з тымі, хто патрабуе. Лайдак і для Бога нічога не зробіць.
  • Словы бацькоў маюць вялізарную ўладу ў жыцці дзяцей. Як свайму дзіцёнку робіць заўвагу маці-габрэйка? “Ты разумны хлопчык, вырасьцеш – будзеш дырэктарам завода. Хіба дырэктар завода так робіць?”
  • Фармаваць дзецям шчасьлівы лёс. Біблія дае мноства прыкладаў, як сьвятое і добрасумленнае жыцьцё бацькоў ці, наадварот, іх бязбожныя ўчынкі, уплывалі на лёс дзяцей. Малітва за дзяцей. Без малітвы нічога не атрымаецца.
  • Віктар Шаўчук – Акадэмічны дэкан семінарыі “Ласка Божая і ісьціна”, г. Кіеў. Кандыдат тэхнічных навук, магістр тэалогіі. Выкладае дысцыпліны: “Кіраваньне хрысьціянскай адукацыяй” і “Біблійныя асновы сям’і і шлюбу”. З жонкаю Людмілай выхоўвае дзьвюх дачок і траіх сыноў.

    уверх