Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Студэнты і маладыя прафэсыяналы/Партрэт хрысьціяніна-патрыёта ў Новым Запавеце [відэа]

Партрэт хрысьціяніна-патрыёта ў Новым Запавеце [відэа]

Партрэт хрысьціяніна-патрыёта ў Новым Запавеце [відэа]

Сучасная царква павінна ўсьведамляць сваю нацыянальную прыналежнасьць і быць патрыятычнай. Але ў хрысьціянаў словы «патрыёт», «патрыятызм» асацыююцца з часам Савецкага Саюза і таму выклікаюць рэзка негатыўнае стаўленьне. Аднак савецкае разуменьне патрыятызму далёкае ад таго, якому вучыць нас Эвангельле.

Нам, хрысьціянам, неабходна «абнаўленьне розуму», каб мы ўсьвядомілі: мы не толькі ідзем у неба і нашае жыхарства на нябёсах, але мы павінны быць божымі людзьмі і грамадзянамі ў той краіне, дзе мы жывем. Хто такі патрыёт-хрысьціянін? Падзеі 2014 года ва Ўкраіне абвастрылі гэтае пытаньне.

Патрыятызм пачынаецца разам са стварэньнем сьвету. У Дзеях Апосталаў гаворыцца, што Бог паклаў межы народам і нацыям і вызначыў іх існаваньне ў часе і прасторы.

Госпад у кнізе Быцьця кажа Абрагаму: «І Я выведу ад цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і праслаўлю імя тваё, і будзеш ты ў дабраславенстве; Я дабраслаўлю тых, што дабраслаўляюць цябе, і тых, што ліхасловяць цябе, пракляну; і дабраславяцца ў табе ўсе плямёны зямныя»(Быцьцё 12:2-3). Біблія сведчыць, што за паняткам «народ» стаіць Бог.

З чаго пачынаецца хрысьціянскі патрыятызм? З прыказаньня «шануй бацьку і маці». Словы «патрыятызм, патрыёт» паходзяць ад лацінскага слова «бацька». Таму быць патрыётам азначае шанаваць бацьку і маці, сям'ю, з якой ты выйшаў, і народ, да якога ты належыш.

Як патрыёт-хрысьціянін ставіцца да свайго народа? Да ўлады? Да суседніх народаў? Здаўна ў славянскім эвангельскім хрысьціянстве існуе меркаваньне, што гэта несумяшчальныя рэчы - быць адначасова добрым хрысьціянінам і сапраўдным патрыётам свайго народа.

Аднак Новы Запавет прапануе нам ўзор спалучэньня першага і другога. Дасьледаваньне эвангельскіх тэкстаў дазваляе нам убачыць канкрэтныя рысы партрэта нацыянальна сьвядомага хрысьціяніна. Уласьцівыя, напрыклад, апосталу Паўлу пачуцьцё нацыянальнай годнасьці і грамадзянскага абавязку, павінны натхніць нас да актыўнай хрысьціянскай грамадскай пазіцыі і спрыяць сьцьвярджэньню сапраўднага патрыятызму.

    • Патрыёт ніколі не абвінавачвае свой народ перад іншымі, асабліва перад ворагамі. Асуджаны сваім уласным народам, Павел патрабуе суда кесара, але ні ў чым не абвінавачвае юдэяў (Дз. 28: 18-19).
    • Патрыёт ганарыцца лепшымі якасьцямі свайго народа, таму што ў іх праслаўляецца Бог, у гэтым бачна прыгажосьць Божага тварэньня. Апостал Павел пералічвае перавагі быць юдэем ў пасланьні да Рымлянаў: «Дык вось, якую перавагу [быць] Юдэем, альбо якая карысьць ад абразаньня? Вялікая, ва ўсіх праявах, а найперш у тым, што ім даверана Слова Божае, ім прыналежыць ўсынаўленьне, слава, запаветы, бацькоўства, набажэнства, абяцаньні і ад іх Хрыстос, існы над ўсім Бог».
    • Патрыёт верны свайму народу ў любых абставінах. Прыклад гэтаму - наш Госпад Ісус, Які прыйшоў да сваіх, але яны выдалі Яго на сьмерць
    • Патрыёт клапоціцца пра дабрабыт свайго народу, прыкладаючы да гэтага ўсе свае намаганьні. Лепшыя прыклады кіраўнікоў і міністраў мы знаходзім у Бібліі - Майсей, Данііл, Язэп. Падчас голаду ў Юдэі апостал Павел зьбіраў дапамогу для цэркваў у Ерусаліме сярод хрысьціянаў, навернутых з паганаў. Гэтым ён хацеў ня толькі падтрымаць хрысьціянаў-юдэяў, але і паказаць універсальную прыроду Бога: плён праведнасьці Богу прыносяць і паганскія народы.
    • Патрыёт-хрысьціянін падтрымлівае ў сваім народзе аптымізм. Хрысьціянін чытае Біблію, і Божае Слова не дае яму апускаць рук.
    • Патрыёт-хрысьціянін любіць свой народ. Хрыстос любіць Свой народ і памірае за яго, апостал Павел піша: «Праўду кажу ў Хрысьце, ня хлушу, сьведчыць мне сумленьне маё ў Духу Сьвятым, што вялікі мне смутак і няспынная болесьць сэрцу майму: я хацеў бы сам быць адлучаны ад Хрыста за братоў маіх, родных мне па плоці»(Рым. 9: 1,2).
    • Патрыёт-хрысціянін цярплівы і талерантны ў дачыненьні да сыноў і дачок свайго народа, якія не падзяляюць яго рэлігійных перакананьняў (Дз. 22).
    • Патрыёт-хрысьціянін альтруіст, ён гатовы бескарысьліва дзейнічаць на карысьць іншых народаў. Апостал Павел лічыў неабходным абвяшчаць Эвангельле і ворагам свайго народа - рымлянам.

Юрый Кулакевіч - пастар царквы хрысьціян веры эвангельскай "Божы Сьвет", г. Кіеў. Зьяўляецца загадчыкам Адзьдзела зьнешніх і міжнародных сувязяў Царквы хрысьціян веры эвангельскай Украіны. Ініцыятар і арганізатар моладзевых мерапрыемстваў, накіраваных на развіцьцё паўнаты патэнцыялу маладых людзей. Разам з жонкай Марынай выхоўвае чатырох дзяцей.

уверх