Умовы эфектыўнага служэньня лідара [відэа]
- Аўтар Пресс-центр ВЕЛФ
Характар служыцеля вызначае яго служэньне. У наш час шмат кажуць пра здольнасьці і таленты лідараў. Хрысьціянскія кіраўнікі абмяркоўваюць стратэгіі, ацэньваюць перспектывы і аналізуюць магчымасьці. Усё гэта мае значэньне, але не зьяўляецца асноўным у разьвіцьці служэньня.
Каб служэньне было эфектыўным, запатрабаваным і мела ўплыў на грамадзтва, яно павінна грунтавацца на біблійнай мадэлі, а яго лідары павінны быць кіраваныя Духам Сьвятым. Біблія вызначае крытэрыі фармаваньня характару служыцеля. Сьпікер прапануе па-новаму зірнуць на ідэю лідарства, даследуючы пяць яго асноўных прынцыпаў і падрабязна разглядаючы асноўныя ўмовы для падрыхтоўкі лідара-слугі.
Валерый Антанюк - Віцэ-прэзідэнт Усеўкраінскага саюза аб'яднаньняў евангельскіх хрысьціян-баптыстаў. Пастар царквы «Перамяненьне», г. Кіеў. Разам з жонкай Ганнай выхоўвае сына і дачку.