Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царкоўнае лідарства/Што здарылася з мужчынамі? [відэа]

Што здарылася з мужчынамі? [відэа]

Што здарылася з мужчынамі? [відэа]

Што здарылася з мужчынамі і іх пасьвячэньнем? Чаму мужчыны не займаюць актыўнай пазіцыі ў царкве, а іх доляй становяцца азартныe гульні, наркотыкі, п'янства і злачыннасьць? Як разьвіваць мужчынскае служэньне ў царкве, каб натхніць братоў да духоўнага ўзрастаньня і сталасьці?

На працягу двух апошніх дзесяцігодзьдзяў сацапытаньні розных рэлігійных напрамкаў паказваюць значны царкоўны «гендэрны разрыў». Падобна на тое, што тут праяўляецца феномен «Пітэра Пэна», калі дарослыя мужчыны застаюцца дзецьмі, якія адмаўляюцца сталець.

Глін Харысан разглядае канкрэтныя стратэгіі, накіраваныя на перабалансіроўку проста «мужчынскага пачатку» ў эвангельскую духоўнасьць, разьвіцьцё арыентаваных на мужчын хрысьціянскіх абрадаў пасьвячэньня, кажа аб вырашальнай ролі настаўніцтва і лідэрства ў фармаваньні мужчынскай сталасьці і імкненьня ўзрастаць ў сваіх абавязках.

Глін Харысан - заслужаны прафесар псіхіятрыі Брыстальскага ўніверсітэта (Англія) і былы клінічны псіхіятр. Яго даследаваньні былі засяроджаныя на псіхатычных парушэньнях і навукова абгрунтаванай практыцы, за якую ен атрымаў шматлікія ўзнагароды. Выступаў у якасьці дарадцы Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і Міністэрства аховы здароўя Вялікабрытаніі.

Глін Харысан зьяўляецца адным са служыцеляў англіканскай царквы і лідэрам мужчынскага служэньня. Чытае лекцыі і праводзіць семінары па біблейскіх аспектах душпастырста.

уверх