Асабістыя адносіны з Богам [відэа]
- Аўтар Пресс-центр ВЕЛФ
Мы хочам мець усё асабістае: асабісты аўтамабіль, асабістую кватэру, па магчымасьці - і асабістага сакратара. Але самае дарагое сярод усяго, што ў нас ёсьць, гэта асабістыя адносіны з Богам кожны дзень. І гэтых адносін трэба старанна шукаць. Вось прыклад такіх руплівых пошукаў.
Мой знаёмы на імя Боб адпачываў са сваім сынам на возеры. Прачнуўшыся раніцай, ён спусціўся да возера памыцца. І тут ён заўважыў, што па вадзе плавае зялёная купюра. Тая самая, 100-даляравая. Боб імгненна распрануўся, плюхнуўся ў халодную ваду і дастаў купюру. Затым метадычна, крок за крокам, ён пачаў абшукваць прыбярэжныя зарасьнікі і знайшоў яшчэ некалькі купюр. «Ды ў мяне ж у намёце сын сьпіць!» - маланкай мільганула думка ў галаве, і празь некаторы час Боб ужо разам з сынам з энтузіязмам працягвалі пошукі...
У нашы пошуках Бога і Яго прысутнасьці мы павінны праяўляць такі ж запал і энтузіязм. У нас з вамі каласальная залежнасьць ад стасункаў з нашым Тварцом, Ісус кажа, што мы павінны знаходзіцца ў Ім (Ян. 15). У перакладзе з грэцкага слова «знаходзіцца» азначае «жыць, быць, знаходзіцца паблізу, устойліва трымацца». Як мы прынялі Хрыста, так і павінны хадзіць у Ім.
Біблія не дае нам выразнай дактрыны датычна малітвы, але паказвае асноўныя прынцыпы (Мк. 1:35): «І устаўшы вельмі рана, аддаліўся ў бязьлюднае месца і там маліўся».
- Для асабістых адносін з Богам неабходны час.«Хто ўцякае ад Бога раніцай, наўрад ці зможа дагнаць Яго на працягу дня» - сказаў Джон Буньян. Што для мяне прыярытэт раніцай і чым занятыя мае думкі вечарам? Думка, зь якой прачынаюся і кладуся спаць, - гэта мой бог з вялікай ці маленькай літары. «А я прачнуўшыся, буду насычацца абліччам Тваім» - напісана ў Псальмах.
- Каб будаваць адносіны з Богам, неабходна месца:«Увайдзі ў пакой твой, і Айцец Твой, Які бачыць тайнае, аддасьць табе на яве». Зьвярніце ўвагу: Бацька, Які БАЧЫЦЬ, а не Які чуе, таму што Бог не толькі слухае нашы словы, але і глядзіць на стан нашага сэрца. Ён хоча, каб у час малітвы мы заставаліся зь Ім сам-насам.
- У малітве мы шукаем твар Госпада, а не толькі Яго руку. У нашых малітвах дамінуе слова «дай». Зьвярніце ўвагу на паводзіны двух хатніх жывёл - ката і сабакі. Сабака глядзіць у вочы свайго гаспадара, а ката цікавіць яго рука і тое, што ў ёй. Бог адплачвае шукальнікам Яго. Калі Ізраіль шукаў Бога ў цяжкія часы, тады Бог выходзіў змагацца за Свой народ і паказваў майстар-клас ўзрушаючых перамог. Шукаць асобы - значыць спытаць сябе: Што адчувае Бог? Што выбірае ў гэтай сітуацыі Бог? Што пра гэта думае Бог? «Сэрца маё кажа ад Цябе, і я буду шукаць аблічча Твайго Госпадзе».
- Шчырасьць у малітве.«Вуснамі Сваімі шануюць Мяне, а сэрца іхняе далёка ад Мяне», - кажа Гасподзь. Нельга прыйсьці і пакланяцца Богу на нядзельным служэньні, калі ты не рабіў гэтага ўвесь тыдзень.
- Баланс чытаньня і разважаньня Словы і малітвы.«Хто закрывае вушы свае, каб ня слухаць закону, у таго малітва мярзота». Наша малітва - гэта на толькі ўслаўленьне Бога, падзяка, пакаяньне і просьбы, але і чытаньне Бібліі і разважаньне над Словам. «Калі застанецеся ў Слове Маім, то прынесяце шмат плёну». Уладзімір Амяльчук, пастар царквы ЕХБ «Благадаць» г. Кіеў.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Структура и развитие церкви — Валерий Вернер [видео]
- Бог, деньги и служение — Дерил МакКарти [видео]
- Панельная дискуссия «Как остаться консервативным в сфере теологии и ценностей и современным в сфере коммуникации» [видео]
- 5 характеристик благочестивого лидера — Дерил МакКарти [видео]
- Христос и следующее поколение служителей — Валерий Антонюк [видео]