Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царкоўнае лідарства/Перадаць эстафету наступнаму пакаленьню [відэа]

Перадаць эстафету наступнаму пакаленьню [відэа]

Перадаць эстафету наступнаму пакаленьню [відэа]

«Пакінулі Госпада, і пачалі служыць Ваалу і Астартам. І запалаў гнеў Гасподні на Ізраіля... куды яны не пойдуць, рука Гасподняя ЎСЮДЫ была ім на благое ... І ім было вельмі цесна» (Кніга Судьдзяў 2: 13-15). Вось так сумна скончылася гісторыя народа Божага пасля слаўнае заваёвы зямлі абяцанай. Важна адзначыць, што гэта адбылося ўжо ў наступным пакаленьні пасля Ісуса Навіна.

  • Што трэба сёньня разумець бацькам і служыцелям у царкве, каб пазьбегнуць падобнай долі? 
  • Якія карэктывы неабходна ўнесьці ў дзіцячае і моладзевае служэньні для пасьпяховага выхаваньня наступнага пакаленьня?

Мы павінны арыентавацца на Божыя каштоўнасьці, якія зьяўляюцца ключом да разуменьня Яго чаканьняў і патрабаваньняў як для пакаленьня бацькоў, так і дзяцей.

Аляксандр Азяруга  – пастар царквы "Жывога Бога", г. Вышгарад

уверх