Паклапаціся пра агароджу [відэа]
- Аўтар Сергей Винковский
Сучасны сьвет і культура ўплываюць на хрысьціянаў. Яны прапануюць свае варыянты дзеяньняў, прыводзяць да праблемы і не даюць адказу на пытаньне, як праблему вырашыць. Таму ў розных жыцьцёвых сфэрах у нас павінны быць межы. «Хто сябруе з мудрым, будзе мудры, а хто супольнічае з дурным, зробіцца распусным» ( Выслоўі 13:20).
Межы - гэта асабістыя стандарты паводзінаў, заснаваныя на Божым Слове, якія ўплываюць на нашае сумленьне і абараняюць нас ад граху. Мы, хрысьціяне, пакліканыя клапаціцца пра маральны складнік нашай асобы, бо гэты сьвет і людзі ў сьвеце аказваюць на нас свой уплыў. Але яны рухаюцца ў процілеглым нам напрамку і на небясьпечнай хуткасьці.
Сяргей Вінкоўскі - Пастар царквы «Перамога», г. Днепрапятроўск. Намесьнік біскупа Днепрапятроўскай вобласці. Прэзідэнт Усеўкраінскай грамадзкай арганізацыі «Ўсеўкраінская Асацыяцыя хрысьціянаў- прадпрымальнікаў». З 1989 служыцель місіі «Добрая Вестка і Міласэрнасьць», вядучыя напрамкі якой: эвангелізацыя, адкрыцьцё цэркваў, праца ў дамах састарэлых, дзіцячых дамах, калоніях, з нарка - і алказалежнасьцю.
Адзін з галоўных вектараў служэньня сёньня - заахвочваньне моладзі да праведнага жыцьця і жыцьця з Богам і для Бога, умацаваньне і абарона інстытута сям'і.
Сяргей Пятровіч і ягоная жонка - бацькі 7 дзяцей, маюць 9 унукаў.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Структура и развитие церкви — Валерий Вернер [видео]
- Бог, деньги и служение — Дерил МакКарти [видео]
- Панельная дискуссия «Как остаться консервативным в сфере теологии и ценностей и современным в сфере коммуникации» [видео]
- 5 характеристик благочестивого лидера — Дерил МакКарти [видео]
- Христос и следующее поколение служителей — Валерий Антонюк [видео]