Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царкоўнае лідарства/Час, у якім мы жывем, і нашая роля ў ім [відэа]

Час, у якім мы жывем, і нашая роля ў ім [відэа]

Час, у якім мы жывем, і нашая роля ў ім [відэа]

Пропаведзь Уладзімера Брычкі, УЭЛФ-2014, сэкцыя “Царкоўнае лідарства”.

“І калі наблізіўся да горада, дык, гледзячы на яго, заплакаў па ім і сказаў: о, калі б і ты хоць бы ў гэты твой дзень уведаў, што служыць міру твайму! але гэта схавана сёньня ад вачэй тваіх; бо прыйдуць на цябе дні, калі ворагі твае абложаць цябе акопамі, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль, і зруйнуюць цябе, і заб'юць дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе каменя на камені, за тое, што ты не даведаўся часу адведзінаў тваіх.” (Лк 19:41-44)

Ізраіль не пазнаў, не прыняў і ня ўспрыняў Ісуса, калі Ісус прыйшоў. Таму што гэта было ня так, як усе чакалі і ўяўлялі. Магчыма, уся гісторыя пайшла б іначай, калі б Ізраіль пазнаў Збаўцу.

Як нам не паўтарыць гэтую памылку і пазнаць апошні час, даведацца час нашых адведзінаў, не згубіць гэты момант? Новы Запавет кажа пра многія знакі, якія пакажуць нам на апошні час. Ён блізка як ніколі, пра гэта кажуць усе багасловы.

Што для нас сёньня істотна? Да чаго абавязвае нас гэты час, да чаго мы павінны быць гатовыя? “Дзеля таго вазьміце зброю Божую, каб маглі ў дзень ліхі абараніцца і, выканаўшы ўсё, выстаяць.” (Эф 6:13)

Нашая задача – прыняць зброю Божую і выстаяць. У нас, хрысьціян, ня будзе прывілеяў і спецыяльных умоваў. Чым бліжэй канец, тым складаней будуць умовы, у якіх мы жывем. Біблія кажа, што, з аднаго боку, прыйдзе перасьлед, прыйдуць канфлікты ў сям'і, будуць ваенныя дзеяньні ці чуткі пра вайну, смутак народа.

Зь іншага боку, Біблія папярэджвае нас, што будзе ўсяго ў дастатку (Лк 21) і сэрцы

нашы могуць пацяжэць ад багацьця, абжорства, п'янства і жыцьцёвых клопатаў. Перамагчы сябе ў багацьці часам цяжэй, чым у перасьледзе.

У часы Савецкай улады мы жылі сярод перасьледу і маліліся, каб прыйшла свабода. І свабода прыйшла. Але не так, як мы хацелі. Мы маліліся, каб свабода прыйшла для хрысьціянаў. А свабода наступіла для ўсіх. І што ж прасцей: быць Богу верным ў гады Савецкай улады або цяпер? Лягчэй было ў часы Саветаў, таму што мы, вернікі, ведалі, што нам можна і чаго нельга. Сёньня выстаяць у раскошы цяжэй, чым тады, таму што патрэбныя талент і ўменьне сябе кантраляваць.

Мы жывем у часы ваенных дзеяньняў – гэта таксама асаблівыя ўмовы. Як царква, мы

павінны шукаць сваю пазыцыю, якую нам трэба заняць. Мы – соль і сьвятло. Наша сьвятло і наша соль, наша падтрымка і малітва, наша сьведчаньне могуць натхніць людзей і зьмяніць іх меркаваньне пра царкву.

 

Калі я быў на Херсоншчыне, мяне запрасілі да салдат, маіх землякоў з Жытоміршчыны. Яны стаялі на цяперашняй мяжы з Крымам. Мы ўбачылі гэтых салдатаў, і ў нас не было словаў, каб казаць ім пропаведзь. У нас наогул не было словаў, каб ім нешта сказаць. На вуліцы холад, пранізлівы вецер – і нідзе не схавацца, вакол стэп. Яны без цёплай вопраткі. У дзень атрымліваюць два пачкі печыва – гэта ўся іх ежа. Мы паказалі здымкі гэтых хлопцаў у царкве і распавялі пра іх патрэбы. Нашай суполкай мы закупілі ім спальнікі, цёплую вопратку і ежу і прыехалі да іх зноў.

Гэта была зусім іншая сустрэча, іншымі былі нашы словы і песні, іншымі былі малітвы гэтых салдат... Гэта быў наш шанец паказаць сябе як царква, прынесьці людзям дабрыню і міласэрнасць.

Бог кажа нам быць міратворцамі, шукаць свету і імкнуцца да яго. Гэта вельмі нялёгка

сёння. Бо ў кожнага свая пазіцыя, чуткі і інфармацыя пра вайну ўплываюць на людзей і фармуюць іх погляды. Нам важна разумець наш час і нашую ролю міратворцаў. Мы павінны паводзіць сябе так, каб дапамагчы, а не нашкодзіць яшчэ больш. Але часам мы гатовыя хоць на попеле застацца, але любымі спосабамі даказаць сваю правату. Ну і што толку, што мы будзем мець рацыю, але застанемся ні з чым?

Наша задача – слухаць здаровы сэнс, каб не ўпасьці ў спакусу. Небясьпека спакусы ў тым, што чалавек робіць нешта няправільна, але думае, што гэта правільна. Мы чытаем, што Адам зграшыў, але ня быў зьведзены, а Ева была зьведзеная і зграшыла. Яна рабіла так, як будзе лепш ёй самой, таму што бачыла, што плод прыгожы і прыемны.

Сучаснаму чалавеку складана даказаць, што ён робіць няправільна. Раней людзі грашылі і сыходзілі з царквы, потым каяліся і вярталіся. Зараз людзі жывуць у адкрытым граху і добра сябе адчуваюць у царкве. Многія рэчы, якія былі раней грахом, сталі звыклымі і ўжо не ўспрымаюцца як грэх.

Сьвет, у якім мы жывем, вельмі складаны. І чым бліжэй да канца, тым горшым ён будзе

станавіцца. Нашым дзецям і ўнукам будзе цяжэй, чым нам, выстаяць і не ўпасці ў спакусу, таму што чым бліжэй прыход Ісуса, тым танчэй і складаней будуць праблемы і спакусы.

Задача царквы – дапамагчы, усё адолеўшы, выстаяць моладзі і дзецям. Ёсць два віды граху, якія здзяйсьняюць хрысьціяне. Першы – калі мы робім тое, што забараняе Бог і Біблія.

Другі – калі мы не робім тое, што Бог нам даручае. Які зь іх большы? Сёньня не час супрацьстаяньняў, але час укласьці ўвесь капітал у фармаваньне дзяцей, маліцца за іх, каб яны былі ўзброеныя і падрыхтаваныя пазнаць свой час і выстаяць.

Уладзімір Брычка – Старэйшы прэсьвітэр аб'яднання цэркваў ХВЕ Жытомірскай вобласці, пастар царквы с. Карпілаўка.

 

уверх