Паказаць мадэль памеснай царквы з цэласнай біблійнай духоўнасьцю, дапамагчы ў фармаваньні лідараў царквы.
Памесная царква — гэта незвычайны арганізм. Яна пакліканая зьяўляцца месцам, якое, знаходзячыся на зямлі, зьяўляе прынцыпы жыцьця ў Валадарстве Божым. У ім чужыя дагэтуль людзі становацца братамі і сёстрамі. Тут яны нараджаюцца для жыцьця вечнага. Менавіта ў царкве адбываецца перамена асобы дзякуючы пропаведзі Слова і пастарскаму апякунству. Памесная царква ёсьць фундамантам усяго хрысьціянскага жыцьця. Можам сказаць наўпрост: якая памесная царква, такой будзе і хрысьціянства.
«Я збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе» Мц.16:18 – сказаў Госпад Ісус Хрыстос
Для жыцьця памеснай царквы ключавое значэньне мае лідарства. Менавіта ад якасьці лідарства ў царкве залежыць атмасфэра ў ёй, яе разьвіцьцё і рост.
Сэкцыя «Царкоўнае лідарства» прызначана для людзей, якія нясуць лідарскае служэньне ў памесных цэрквах