Menu
RSS
logo

Царкоўнае лідарства

Паказаць мадэль памеснай царквы з цэласнай біблійнай духоўнасьцю, дапамагчы ў фармаваньні лідараў царквы.

Памесная царква — гэта незвычайны арганізм. Яна пакліканая зьяўляцца месцам, якое, знаходзячыся на зямлі, зьяўляе прынцыпы жыцьця ў Валадарстве Божым. У ім чужыя дагэтуль людзі становацца братамі і сёстрамі. Тут яны нараджаюцца для жыцьця вечнага. Менавіта ў царкве адбываецца перамена асобы дзякуючы пропаведзі Слова і пастарскаму апякунству. Памесная царква ёсьць фундамантам усяго хрысьціянскага жыцьця. Можам сказаць наўпрост: якая памесная царква, такой будзе і хрысьціянства.

 

Паказаць мадэль памеснай царквы з цэласнай біблійнай духоўнасьцю, дапамагчы ў фармаваньні лідараў царквы.

Памесная царква — гэта незвычайны арганізм. Яна пакліканая зьяўляцца месцам, якое, знаходзячыся на зямлі, зьяўляе прынцыпы жыцьця ў Валадарстве Божым. У ім чужыя дагэтуль людзі становацца братамі і сёстрамі. Тут яны нараджаюцца для жыцьця вечнага. Менавіта ў царкве адбываецца перамена асобы дзякуючы пропаведзі Слова і пастарскаму апякунству. Памесная царква ёсьць фундамантам усяго хрысьціянскага жыцьця. Можам сказаць наўпрост: якая памесная царква, такой будзе і хрысьціянства.

«Я збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе» Мц.16:18 – сказаў Госпад Ісус Хрыстос

Для жыцьця памеснай царквы ключавое значэньне мае лідарства. Менавіта ад якасьці лідарства ў царкве залежыць атмасфэра ў ёй, яе разьвіцьцё і рост.

Сэкцыя «Царкоўнае лідарства» прызначана для людзей, якія нясуць лідарскае служэньне ў памесных цэрквах

Узгадай, калі ты адказаў «ТАК» на Божы заклік [відэа]

У жыцьці пастароў і служыцеляў бываюць празаічныя цяжкія моманты. Калі цяжка рухацца далей, калі надыходзіць духоўная стомленасьць і больш няма чаго сказаць людзям. У ваеннай тэрміналогіі такі стан называецца «туман вайны» - прыходзяць сумневы ў сваім пакліканьні і нам не зразумела, што рабіць і ці варта рухацца далей.

Падрабязьней ...

Реализация потенциала церкви через правильное созидание структуры [видео]

Бог строит церковь, используя таланты своих детей. Как созидать служения, понимая роль каждого члена церкви? Хорошим примером церковного строительства для нас является первоапостольская Церковь с её организацией служения (структуры). Принимая такое видение для жизни и служения, Церковь, на самом деле, станет надеждой для этого мира. 

Падрабязьней ...

Эфектыўныя ўмовы для пасьпяховага служэньня [відэа]

«Хіба ня ведаеце вы, што тыя, якія бягуць навыперадкі, бягуць усе, але толькі адзін здабывае ўзнагароду? Дык бяжэце так, каб здабыць» (1 Кар 9:24-27).

Характар ​​хрысьціянскага лідэра вызначае развіцьцё ягонага служэньня. Ва ўмовах глабальных выклікаў хрысьціянскія служыцелі перажываюць спакусу абмежавацца мінімумам - «утрымаць, што маюць», забываючы аб новых персьпектывах свайго развіцьця. Іх бачаньне досыць вузкае, каб маліцца пра большае. Гэта не прыкмета іх сьціпласьці, але, хутчэй, абмежаванасьці.

Служэньне Паўла, «апостала паганаў», матывуе нас, служыцеляў 21 стагодзьдзя, пераймаць прыклад тых, хто ніколі не спыняўся на дасягнутым. Ягоная мэта -- выканаць сваё прызначэньне ў паўнаце. Ягонае служэньне -- прыклад для нас: як бачыць далей дасягнутага выніку? Як правільна перажываць посьпех? Як дысцыплінаваць сябе для эфектыўнага развіцьця служэньня ў сучасных умовах?

Антанюк Валеры -- Віцэ-прэзідэнт Усеўкраінскага саюза аб'яднаньняў эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў. Пастар царквы «Перамяненьне», г. Кіеў. Разам з жонкай Ганнай выхоўвае сына і дачку.

 

Падрабязьней ...

Перадаць эстафету наступнаму пакаленьню [відэа]

«Пакінулі Госпада, і пачалі служыць Ваалу і Астартам. І запалаў гнеў Гасподні на Ізраіля... куды яны не пойдуць, рука Гасподняя ЎСЮДЫ была ім на благое ... І ім было вельмі цесна» (Кніга Судьдзяў 2: 13-15). Вось так сумна скончылася гісторыя народа Божага пасля слаўнае заваёвы зямлі абяцанай. Важна адзначыць, што гэта адбылося ўжо ў наступным пакаленьні пасля Ісуса Навіна.

Падрабязьней ...

Што здарылася з мужчынамі? [відэа]

Што здарылася з мужчынамі і іх пасьвячэньнем? Чаму мужчыны не займаюць актыўнай пазіцыі ў царкве, а іх доляй становяцца азартныe гульні, наркотыкі, п'янства і злачыннасьць? Як разьвіваць мужчынскае служэньне ў царкве, каб натхніць братоў да духоўнага ўзрастаньня і сталасьці?

Падрабязьней ...

Што здарылася з сольлю? [відэа]

Сучасны сьвет мяняецца як ніколі імкліва. Сярод гэтых зьменаў ёсьць вялізныя выгоды, ад якіх мы атрымліваем асалоду: развіцьцё медыцыны паляпшае наша здароўе і падаўжае нам жыцьцё; дасягненьні навукі і тэхнікі дазваляюць нам быць больш эфектыўнымі ў рэалізацыі нашага прызначэньня. 

Падрабязьней ...

Цэласная біблейская духоўнасьць [відэа]

Ці выкарыстоўваем мы, як пастары і царкоўныя лідэры, паняцьце «цэласная біблейская духоўнасьць»? Гэта паняцьце нашмат шырэй, чым хрысьціянскіі сьветапогляд. Таму што сьветапогляд - гэта наш спосаб ўспрымаць навакольны сьвет. Духоўнасьць - гэта наш унутраны сьвет і лад нашага жыцьця.

Падрабязьней ...

Умовы эфектыўнага служэньня лідара [відэа]

Характар ​​служыцеля вызначае яго служэньне. У наш час шмат кажуць пра здольнасьці і таленты лідараў. Хрысьціянскія кіраўнікі абмяркоўваюць стратэгіі, ацэньваюць перспектывы і аналізуюць магчымасьці. Усё гэта мае значэньне, але не зьяўляецца асноўным у разьвіцьці служэньня.

Падрабязьней ...

ПОКОЛЕНИЕ ДАНИИЛА. Каким должно быть поколение Божьих людей в XXI веке

Изучая книгу пророка Даниила, мы видим героев, которые преображали историю. Это представители великого поколения обновленных людей Израиля. За отступление от Божьих истин израильтяне были уведены в вавилонский плен, но там в печи страданий они обрели духовное очищение. В вавилонском плену родилось новое поколение людей, верных Господу.

Падрабязьней ...

Паклапаціся пра агароджу [відэа]

Сучасны сьвет і культура ўплываюць на хрысьціянаў. Яны прапануюць свае варыянты дзеяньняў, прыводзяць да праблемы і не даюць адказу на пытаньне, як праблему вырашыць. Таму ў розных жыцьцёвых сфэрах у нас павінны быць межы. «Хто сябруе з мудрым, будзе мудры, а хто супольнічае з дурным, зробіцца распусным» ( Выслоўі 13:20).

Падрабязьней ...