Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Навіны/Стартававла штомесячная міжцаркоўная «Малітва за Ўкраіну»

Стартававла штомесячная міжцаркоўная «Малітва за Ўкраіну»

Стартававла штомесячная міжцаркоўная «Малітва за Ўкраіну»

Сёньня тысячы хрысьціянаў Украіны і ня толькі падняліся ў дбайным маленьні да Госпада за нашую краіну. Да хадайніцкай малітвы далучылася Міжцаркоўнае служэньне «Малітва за Ўкраіну», заснаванае ініцыятывай вернікаў розных цэркваў «Хрысьціяне для Ўкраіны».

Служэньне «Малітва за Ўкраіну» мае на мэце аб'ядноўваць хрысьціянаў у штомесячнай малітве за нашую краіну, кожная зь якіх будзе тычыцца розных аспэктаў і сфэраў жыцьця ўкраінскага грамадзтва. Напрыклад, гэта будуць малітвы за ўрад, сем'і, эканоміку, адукацыю і г.д. Ідэя такога малітоўнага праекта заключаецца ў тым, каб нашымі малітвамі стварыць духоўны ўзор Украіны, пабудаванай па біблейскіх стандартах. Бо нашыя малітвы тады эфектыўныя, калі мы молімся па Божай волі.

Першая малітва, 13 сакавіка, была прысьвечаная балючай і актуальнай для нас сёньня тэме - за мір і адзінства ва Ўкраіне. Напачатку гучала кароткае слова ад пастараў і служыцеляў розных цэркваў, што адкрывала біблейскі погляд на пытаньне, а потым зьдзяйсьнялася сама малітва. Кожны ахвочы мог далучыцца і павесьці прысутных у малітве настаўленьня. У прыватнасьці, прасілі Госпада пра наступнае:

- МІР (Ян 14:27)

Толькі чалавек, які мае мір у сэрцы, можа маліцца за мір у краіне, а таксама несьці людзям надзею. «Наша місія - даваць сёньня людзям словы сьвятла і надзеі», - адзначыў пастар Анатоль Казачок, заклікаючы прысутных маліцца за мір ва Ўкраіне.molitva-za-ukr-1 2

- АДЗІНСТВА НАРОДА (Ян 17:20-23)

Можа існаваць некалькі матываў у дасягненЬні адзінства (праславіць сваё імя, вера ў лідара, пры пагрозе ад ворага), але толькі праз прабачэньне і любоў ад Бога наступіць дасканалая еднасьць: адзінства, заснаванае не на страху, а на любові. Натхняючы да малітвы за народ і адзінства ва Ўкраіне, пастар Віталь Дудукалаў заклікаў шукаць Божых стандартаў для новай Украіны: «Мы бачым цяпер жаданьне людзей зьмяніць усё да лепшага, але толькі Госпад можа ажыцьцявіць перараджэньне народа».

- ТЭРЫТАРЫЯЛЬНУЮ ЦЭЛАСНАСЬЦЬ УКРАІНЫ і недапушчэньне лакальных узброеных канфліктаў 

У гісторыі зыходу Ізраільскага народа з Эгіпта можна знайсьці паралелі з сітуацыяй ва Ўкраіне сёньня. Неабходна памятаць, хто зьяўляецца сапраўдным «фараонам» сёньня, і Бог захавае і выведзе. «Калі народ ужо выйшаў з Эгіпта і ішоў у зямлю, якую абяцаў Бог, фараон паслаў войска, жадаючы іх вярнуць. Зараз адбываецца нешта падобнае», - натхніў прысутных пастар Сяргей Манелюк, заклікаючы не забываць, што Госпад вывеў габрэйскі народ і выканаў свае абяцаньні.

- ВОЙСКА (Пс. 19:8, 9)

СёнЬня армія ўкраіны знаходзіцца ў цяжкім становішчы, але гэта дае нам яшчэ больш падстаў спадзявацца на Бога і яго магутнасьць. Зь іншага боку, мы, як хрысьціяне, стаялі ў праломе за нашы ўзброеныя сілы, каб Госпад у будучыні зьберагаў войска ад той вар'яцкай карупцыі і крадзяжу, якая прывяла да значнай страты абароназдольнасьці краіны. Асабліва актуальна гучала малітва за войска з вуснаў пастара Валерыя Алымава, ваеннага па адукацыі, афіцэра запасу і пастара першай афіцэрскай царквы ва Ўкраіне.

molitva-za-ukr-1 3

- АБУДЖЭНЬНЕ І НЕАБЫЯКАВАСЬЦЬ ХРЫСЬЦІЯНАЎ (ЭЗ. 22:30)

Распавядаючы пра свой досьвед наведваньня цэркваў ва ўсіх рэгіёнах Украіны, пастар Валерый Алымаў з сумам канстатаваў: «Сёньня многія хрысьціяне ці даволі абыякавыя да таго, што адбываецца, ці знаходзяцца ў падмане». Але Царква не можа закрывацца ад таго, што адбываецца ў краіне, бо людзі не захочуць быць часткай такой царквы. Малітва за абуджэньне хрысьціян была асабліва гарачай.

Спікерамі малітвы за Ўкраіну былі Анатоль Казачок, пастар царквы «Філадэльфія», Віталь Дудукалаў, пастар царквы «Ўгрунтаваныя на Сыёне», Сяргей Манелюк, рэктар Кіеўскага Біблейскага Інстытута, пастар царквы «Надзея», Валерый Алымаў, дырэктар місыянерскага цэнтра аб'яднаньня «Украінская місіянерская Царква».

molitva-za-ukr-1 4

Наступная «Малітва за Украіну» адбудзецца 10 красавіка і будзе прысьвечаная малітве за новы ўрад і ўладу ва Ўкраіне. Будзем казаць пра біблейскія стандарты для ўлады і маліцца за іх ўвасабленьне ва Ўкраіне.

уверх