Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Навіны/Сустрэча Падольскага клюбу: «Роля царквы ў пераломныя моманты гісторыі»

Сустрэча Падольскага клюбу: «Роля царквы ў пераломныя моманты гісторыі»

Сустрэча Падольскага клюбу: «Роля царквы ў пераломныя моманты гісторыі»

27 сакавіка ў Кіеве прайшла сустрэча Падольскага клюбу. Падольскі клюб – гэта дыскусыйныя сустрэчы, мэта якіх – фармаваць цэласны біблійны сьветапогляд для розных сфэраў жыцьця чалавека і грамадзтва ў цэлым. Дэвіз клюбу – «вернікам дапамагчы думаць і думаючым дапамагчы верыць» .

Бог стварыў усё разумна, таму вера і розум не выключаюць адзін адно, а наадварот – ўзаемадапаўняюць. Ці існуе аб'ектыўны погляд на сьвет? Вядома, так. Толькі Божая праўда ёсьць меркаю ўсіх рэчаў, паколькі Аўтарам і Стваральнікам, Які першапачаткова даў прызначэньне ўсяму існуючаму, ёсьць Бог. Для таго каб спазнаць праўдзівы погляд на сьвет, госьці клюбу і яго сьпікеры кожны раз уздымаюць і разам аналізуюць розныя тэмы з пункту гледжаньня біблійных прынцыпаў. Тэмы сустрэчаў заўсёды адпавядаюць выклікам часу і датычацца розных аспэктаў жыцьця: гісторыі, навукі, грамадзтва, псыхалёгіі і да т.п.. Напрыклад, ужо адбыліся дыскусыі па такіх пытаньнях: «Што здарылася з сусветнай эканомікай?», «Усе на выхад. Праблема эміграцыі ва Ўкраіне», «Мужчыны і жанчыны: вялікая розніца», «Ці мая Радзіма Савецкі Саюз?», «Што лепш: украінскі хаос ці беларускі парадак?" і іншыя.

pk-perelom-1

Сустрэча Падольскага клюбу 27 сакавіка мела назву: «Роля Царквы ў пераломныя моманты гісторыі», якая нарадзілася ў выніку апошніх падзей ва Ўкраіне і была выклікана жаданьнем знайсьці адказы на пытаньні, якія вельмі хвалююць усіх. Мэтай дыскусіі было зразумець, які выбар павінна зрабіць Царква ў часы грамадзкай крызы, для чаго дакладчыкі зьвярнуліся да гісторыі. Бо гісторыя – гэта інтэрпрэтацыя мінулага дзеля будучыні.

Для абмеркаваньня былі вынесеныя такія гістарычныя падзеі і ўдзел Царквы ў іх:

1. Амэрыканскія пратэстанты ў барацьбе за правы афраамэрыканцаў (ад квакераў да Марціна Лютэра Кінга).

2. Нямецкая Царква першай паловы ХХ ст. і нацызм.

3. Каталіцкая Царква ў Польшчы ў пасьляваенны час і перамога над камунізмам.

pk-perelom-3

Сьпікеры сустрэчы і ўдзельнікі спрабавалі знайсьці адказы на наступныя пытаньні:

• Ці ўплывае культура народа на хрысьціянаў або, наадварот, хрысьціяне ўплываюць на культуру?

• Ці павінны хрысьціяне ва ўсім падпарадкоўвацца ўладзе? Калі не, то ў якіх выпадках?

• Чаму сёньня Царква Ўкраіны – адна з найбуйнейшых ва Ўсходняй Эўропе, аднак эвангельскі ўплыў на грамадзтва застаецца нязначным?

• Якія могуць быць наступствы для грамадзтва, калі Царква не займае адпаведную пазыцыю ў пераломны момант?

• Што значыць, што Царква можа быць авангардам грамадзтва?

Гістарычны вопыт выразна паказвае, што Царква зьяўляецца дэтэрмінантным, галоўным героем у гісторыі. Пазыцыя, якую яна займала ў пераломныя моманты, вызначала шлях, па якім далей рухалася ўся нацыя. Царква ёсьць слуп і зацьвярджэньне Праўды: усякай праўды, ня толькі царкоўнай, але і праўды для жыцьця кожнага асобнага чалавека і ўсяго грамадзтва.

pk-perelom-2

Мы, як эвангельскія вернікі, часта забываемся, што Бог зьяўляецца таксама Уладаром, Які кіруе гістарычным працэсам, і ўсе Яму падуладна. Калі б мы маглі зразумець заканамернасьці гісторыі, то ведалі б, як дзейнічаць сёньня – і стаць яе сапраўднымі творцамі.

Сустрэча клюба прайшла ў ажыўленай дыскусыі, дзе кожны жадаючы мог падняць пытаньне ці выказаць сваё бачаньне на праблемы, якія сёньня вельмі нас узрушваюць.

Фота з сустрэчы Падольскага клюбу

уверх