Хысьціянства, што не спраўдзіла надзеі? [анонс кнігі]
- Аўтар Пресс-центр ВЕЛФ
Ці зьяўляецца хрысьціянства бессэнсоўнай гульнёй, у якой мы кідаемся ў самы эпіцэнтр жыцьцёвых бур, абапіраючыся на ілжывыя запэўніваньні? Альбо нам дадзены настолькі падрабязныя інструкцыі, што мы загадзя ведаем, як будуць выглядаць штармы веры, хто гэтым усім кіруе, і што нам рабіць, калі нарэшце дасягнем сушы? Ці не здарыцца так, што, у рэшце рэшт, спрабуючы знайсьці адказ на расчараваньне ў хрысьціянстве, мы да свайго здзіўленьня выявім, што нашы надзеі не апраўдала царква, а не Хрыстос?
Гэтая кніга стала знакавай у заходнім хрысьціянстве. Яна разглядае няпростыя пытаньні аб тым, што значыць і чаго каштуе быць пасьлядоўнікам Ісуса Хрыста ў сучасным сьвеце, а таксама чаму столькі людзей сёньня, у літаральным або эмацыйным сэнсе, пакінулі царкву і адышлі ад веры. Са шчырай сумленнасьцю і біблейскай мудрасьцю аўтар разглядае нападкі на хрысьціянства як з боку скептыкаў, так і саміх вернікаў.
Калі вас грызуць нявыказаныя сумневы; калі, задыхаючыся ад сюрпрызаў навакольнай рэчаіснасьці, вы ня хочаце задавольвацца прывычным «Ісус ёсьць адказам», ваша дзіўнае падарожжа ў пошуках рашэньняў надзённых праблем гатова пачацца проста цяпер.
«Трое малых спрачаліся пра тое, чый бацька хутчэй вяртаецца дадому з працы. Першы хлопчык выхваляўся, што яго тата - былы алімпійскі рэкардсмен у бегу на сярэднія дыстанцыі. Кожны вечар ён выходзіць з працы ў 16:00, і, хоць да яго хаты - пяць кіламетраў, ён бярэ свой партфель пад паху і прабягае гэтую адлегласьць за пятнаццаць хвілін.
Другі хлопчык саступаць не збіраўся. Ён сьцвярджаў, што яго бацька - прафесійны аўтагоншчык, і варта толькі яму апусціць нагу на педаль, як ужо нішто не ў сілах яго спыніць. Ён таксама працуе ў пяці кіламетрах ад дома і заканчвае працу ў 16:00, але вяртаецца ў 16:05.
Трэці хлопчык, слухаючы гэтыя гісторыі, толькі пасьмейваўся. Ён загадзя ведаў, што перамог абодвух канкурэнтаў. Як аказалася, да працы яго бацькі таксама пяць кіламетраў, і заканчваецца яна таксама ў 16:00, аднак у 15:30 ён ужо, як правіла, дома. Проста яго тата працуе ў дзяржаўнай канторы ...
Няхай прабачаць мяне ўсе дзяржслужачыя - гэтай гісторыяй я хацеў толькі паказаць, што людзям уласьціва прэтэндаваць на выключнасьць цi перавагу над усімі астатнімі, ці то ў культуры, ці то ў гарадзкой архітэктуры, ці то ў дасьведчанасьці лідэраў. Нашы хмарачосы вышэй за вашыя; мае традыцыі лепш за твае; мая культура больш даўняя; мой тата мацнейшыя, разумнейшыя або хутчэй ... І такому суперніцтву няма мяжы.
Тым, хто лічыць, што хрысьціянства не апраўдала іхняй надзей, мне хочацца задаць пытаньне: «Ці задумваліся вы над тым, што падобнае суперніцтва існуе і ў сферы рэлігіі?» Хтосьці сьцвярджае, што іхнія культурныя каштоўнасьці лепш, а іхняя вера пераўзыходзіць веру ўсіх астатніх. Няўжо ўсе рэлігіі першапачаткова хлуслівыя? Ці, можа, усе рэлігіі першапачаткова праўдзівыя? Ці, магчыма, любая рэлігія - гэта ўсяго толькі звод этнацэнтрычных прадузятасьцяў пад маскай духоўнай рыторыкі?
Будучы шмат гадоў хрысьціянінам, я павінен неахвотна і са смуткам прызнаць, што часам так і ёсьць. Некаторыя рэлігіі сапраўды прэтэндуюць на выключнасьць нібыта з прычыны сваёй прыроджанай перавагі. Напрыклад, іслам лічыць мову Карана найвышэйшым моўным дасягненьнем, таму чытаньне гэтай кнігі ў любым перакладзе з арабскага пазбаўляе чытача магчымасьці перажыць цуд.
Прарокам ісламу можа быць выключна араб, і ўсё ж яму прыпісваецца перавага над усім астатнім светам адкрыцьцяў. Але, пагадзіцеся, рэлігія, зьведзеная толькі да «выхваляньня правамі», ператвараецца ў вельмі небясьпечную гульню. Людзі падпарадкуюцца вераваньняў, імкнучыся да ажыцьцяўлення сваіх надзей адносна вечнасьці. Яны не шкадуюць пры гэтым ні кроўна заробленых грошай, ні яшчэ больш каштоўнага часу - ды толькі ці гэтага?
Упэўненасьць у найвышэйшай значнасьці чаго-небудзь патрабуе прапарцыйнай ахвяры. Разам з тым, пільнае дасьледаваньне некаторых рэлігій паказвае, што многія зь іхніх дамаганьняў - гэта ня больш чым «выхваленьне сына бацькам», якое выклікае сумневы ў дачыненьні да самога бацькі.
Равт Захарыяс – выбітны прамоўца, навуковец, хрысьціянскі апалагет сучаснасьці. Ягонае слова гучала ў самых прэстыжных залях перад мудрымі і моцнымі гэтага сьвету. Абраны вядучым прафесарам Оксфардзкага ўніверсітэта, часта чытае лекцыі ў самых вядомых ВНУ планеты, не аднойчы зьяўляўся на CNN ды іншых міжнародных тэлеканалах. Ягоную штотыднёвую радыёпраграму трансьлююць болей за паштары тысячы станцыяў па ўсім сьвецеп, а кнігі для дарослых і дзяцей сталі бестсэлерамі ня толькі сярод хрысьціянаў.
Набыць кнігу Р.Захарыас «Хрысьціянста,што не спраўдзіла надзеяў?»
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Предварительная евангелизация людей с материалистическим мировоззрением — Брюс Литтл [видео]
- Факты о фальшивых пророках — Фил Робертс [видео]
- Только Христос (Solus Christus) — Валерий Антонюк [видео]
- Круглый стол «Христианская философия Алвина Плантинга и вызовы нового атеизма» — И. Скрипниченко [видео]
- Ответы на антихристианские полемические приемы — Павел Валенчук [видео]