Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Апалагетыка/Медыцыны і хрысьціянская апалагетыка [відэа]

Медыцыны і хрысьціянская апалагетыка [відэа]

Медыцыны і хрысьціянская апалагетыка [відэа]

Сучаснае развіцьцё медыцыны, выкарыстаньне біятэхналогій не толькі становяцца ўсё больш даступнымі і масавымі, але і спараджаюць складаныя для вырашэньня этычныя і сьветапоглядныя дылемы. Апалагетам хрысьціянства проста неабходна быць у эпіцэнтры дыскусій, што ўзьнікаюць і вядуцца ў гэтай сферы, каб прапанаваць біблейскія падыходы да іх вырашэньня як прафесійнай медыцынскай супольнасьці, так і грамадзтву ў цэлым.

Семінар разглядае наступныя аспекты:

  • медыцынскі і біблійны падыход да здароўя і хваробаў, лекаваньня і ацаленьня; залежнасьці;
  • як маліцца і лячыцца, калі ў сям'і ёсьць хворы; медыцына навуковая, народная, памежная (гамеапатыя, іглаўкалываньне і г.д.), альтэрнатыўная (знахарства, біяэнергетыка, БАДы і г.д.);
  • новыя біятэхналогіі і этычныя пытаньні медыцыны (расшыфроўка генома і стварэньне мадэлі генетычнага кода чалавека, рэпрадуктыўныя тэхналогі, аборты, эўтаназія, гомасексуальнасьць, душэўныя хваробы, гіпноз) і многае іншае. 

Генадзь Ліхіх – лекар, каардынатар апалагетычнага служэньня Расійскага Саюза ЕХБ, старшыня Савета папячыцеляў Навуковага біблейскага цэнтра «Апалагет». Лаўрэат намінацыі «2000 выдатных рэлігійных лідэраў 20 стагодзьдзя» Міжнароднага біяграфічнага цэнтра Кембрыджа. Аўтар кнігі «Не трэба трапляць у рукі лекара».

уверх