Ці можам мы быць добрыя бяз Бога? [відэа]
- Аўтар Пресс-центр ВЕЛФ
Навука аказвае на нас велізарны ўплыў. «Навука - гэта адзіны шлях да ісьціны» сьцвярджаюць новыя атэісты. Ці так гэта? Ці здольная навука адказаць на пытаньні, якія хвалююць кожнага чалавека, у тым ліку і атэіста: «Адкуль я зьявіўся? Куды я іду? У чым сэнс майго жыцьця?» Ці можа навуковае веданьне дыктаваць грамадзтву сістэму маральных каштоўнасьцяў? Ці не прывядзе гэта да абясцэньваньня чалавечай асобы?
Джон Ленакс -- прафесар матэматыкі Оксфардзкага ўніверсітэта, магістр біяэтыкі і навуковы супрацоўнік у галіне чыстай матэматыкі і філасофіі навукі ў Грын Темплтон Каледжы ў Оксфардзе (Green Templeton College, Oxford). Поле ягонай дзейнасьці - узаемадзеяньне навукі, філасофіі і тэалогіі.
Ягоныя апошнія кнігі «Паляваньне на Бога» (на тэму новага атэізму) і «Стывен Хокінг і Бог» (у адказ на Брытанскі тэлесерыял «Вялікая Задума» (The Grand Design), «Ці пахавала навука Бога?».
За апошнія пяць гадоў прафесар Ленакс прымаў удзел у дэбатах з шэрагам вядучых атэістаў сьвету, у тым ліку Рычардам Докінзам, Крыстаферам Хітчансам і Пітэрам Сінгерам. Ва Украіне Джон Ленакс вядомы сваім трохтомнікам «Чалавек і ягоны сьветапогляд», рэкамендаваным Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны як дапаможнік для навучальных установаў.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Предварительная евангелизация людей с материалистическим мировоззрением — Брюс Литтл [видео]
- Факты о фальшивых пророках — Фил Робертс [видео]
- Только Христос (Solus Christus) — Валерий Антонюк [видео]
- Круглый стол «Христианская философия Алвина Плантинга и вызовы нового атеизма» — И. Скрипниченко [видео]
- Ответы на антихристианские полемические приемы — Павел Валенчук [видео]