Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Апалагетыка/ПАСЬЛЯДОЎНІКІ вучэньня, якое перамяніла іхні сьвет [трэйлер да фільма]

ПАСЬЛЯДОЎНІКІ вучэньня, якое перамяніла іхні сьвет [трэйлер да фільма]

ПАСЬЛЯДОЎНІКІ вучэньня, якое перамяніла іхні сьвет [трэйлер да фільма]

Сёньня ты свабодна карыстаешся выгодамі цывілізацыі: дасягненьнямі навукі і культуры, медыцыны і адукацыі, у цябе ёсьць правы і сацыяльная абарона. Але так было не заўсёды і ня ўсюды так ёсьць. Адкуль у цябе гэта?

Сацыяльная абарона і медыцына:

Чаму культуру міласэрнасьці, спагады і дабрачыннасьці заснавалі паслядоўнікі вучэньня Ісуса Хрыста ? Як хрысьціяне ўвялі ў практыку паняцце "хросныя бацькі" і даглядалі за дзецьмі- сіротамі, а пасьля стварылі першыя дзіцячыя прытулкі? Чаму спачуваньне вернікаў и жаданьне дапамагчы хворым і пакутнікам прывяло да ўзнікненьня як першага шпіталя, так і арганізацыі "Чырвоны крыж"?

Праваабарона:

Як хрысьціянскае разуменьне каштоўнасьці чалавечага жыцьця лягло ў аснову сучаснага правасудзьдзя і маральнага кодэкса? Чаму дзякуючы хрысьціянам паняцьце рабства і гандлю людзьмі сталі непрымальнымі ў грамадзтве?

Навука:

Чаму навука не зарадзілася ў Індыі, Афрыцы, Кітаі, арабскім сьвеце, ня мела далейшага росквіту ў Старажытнай Грэцыі? Як класічная навука паўстала менавіта ў Эўропе зь яе хрысьціянскім разуменьнем Бога?

Адукацыя і пісьменнасьць:

Як хрысьціяне прынесьлі ў гэты свет разуменьне, што адукацыя павінна быць даступная кожнаму, незалежна ад полу, дастатку і сацыяльнага статусу ? Чаму першыя школы і ўніверсітэты былі заснаваныя ў імя Ісуса Хрыста, хрысьціянскія місіянеры-асьветнікі пайшлі да розных народаў? Як зьвязаны асьветніцтва, узьнікненьне кірыліцы і пераклад Бібліі больш чым на 1200 розных моў сьвету? Чаму менавіта хрысьціянства спрыяла росквіту літаратуры і стварыла літаратурную мову?

Эканоміка:

Чаму разьвітыя краіны ў свой час ўжылі біблейскія прынцыпы ў працоўнай этыцы? Як іншыя краіны пачалі развьівацца, пераняўшы іхнія эканамічныя мадэлі?

Культура і мастацтва:

Чаму сучасныя ноты зьяўляюцца вынаходніцтвам хрысьціянаў? Як вядомыя музычныя, мастацкія і літаратурныя шэдэўры сусьветных класікаў ствараліся "ў імя Бога"?

Калі б можна было выцягнуць, як магнітам, з гісторыі ўсе падзеі, зьвязаныя зь імем Ісуса Хрыста, то што б засталося?

Ці можам мы страціць гэтыя дасягненьні?

Якія нашыя перспэктывы?

«ПАСЬЛЯДОЎНІКІ вучэньня, якое змьмяніла іхні сьвет». Фільм, прысьвечаны 1025-годзьдзю Хрышчэньня Кіеўскай Русі.

Глядзець фільм «ПАСЬЛЯДОЎНІКІ вучэньня, якое перамяніла іхні сьвет». 

уверх