Сеткавы маркетынг: як да яго ставіцца [відэа]
- Аўтар Пресс-центр ВЕЛФ
Першая сеткавая кампанія ўзнікла ў 1886г. у Амерыцы, а росквіт сеткавага бізнэсу выпаў на 80-90 гг. мінулага стагоддьдзя, калі праз сеткавыя кампаніі прадавалася ўсё: вопратка, касьметыка, біядабаўкі і нават тэлефонныя паслугі.
Прадстаўнікі сеткавых структур сьцвярджалі, што іх бізнэс нясе гарантаваны посьпех і багацьце кожнаму. Ці гэта так? Вось некалькі самых распаўсюджаных міфаў на гэты конт:
Сеткавы маркетынг – гэта самы персьпектыўны бізнэс, за ім будучыня. За час свайго існавання ніводная зь сеткавых кампаній не выйшла на ўзровень сусьветных лідараў. Звычайныя гандлёвыя сеткі па-ранейшаму даюць больш за ўсё магчымасьцей. Яскравы прыклад – гісторыя гішпанскага магната Амансіа Артэгэ (брэнд Zara), які ў 1975г. адчыніў сваю першую краму, а зараз кампанія зьяўляецца адной з самых прыбытковых у сьвеце.
Сеткавы маркетынг – гэта шлях да ўласнага бізнэсу. На ўсіх узроўнях сеткавага маркетынгу не варта казаць пра незалежнасьць і ўласны бізнэс. Тут ёсць свае жорсткія правілы і агульная стратэгія, якую вызначае ўладальнік сеткі.
Сеткавы маркетынг – гэта гарантаваныя посьпех і багацьце. Каб зарабіць ў сеткавых структурах, неабходнае поўнае пасвячэньне: стварыць структуру і ўтрымаць яе, наведваць навучальныя семінары. Што тычна хрысьціян, то занадта вялікае пасвячэньне ў гэтай сферы супярэчыць пасьвячэнню ў сферы служэньня і царквы. Практычна ўсе грошы, заробленыя сеткавай кампаніяй, атрымлівае кіраўніцтва.
Аналіз разьмеркаваньня прыбыткаў англійскай сеткавай кампаніі, у якой працуе 39 000 чалавек, паказвае: 69% супрацоўнікаў не атрымлівалі прыбытку са сваёй працы; 29% мелі невялікі прыбытак; 0,26% супрацоўнікаў атрымлівалі 75% усіх бонусаў; толькі 1 чалавек, які працаваў у гэтай кампаніі ўжо 26 гадоў, атрымліваў прыбытак 100 000 фунтаў стэрлінгаў у год.
Прычына, чаму людзі прыходзяць у сеткавы маркетынг, гэта жаданьне хутка стаць багатым і мець пасіўны прыбытак, то бок атрымліваць грошы і пры гэтым нічога не рабіць. Біблія папярэджвае іх: «А ахвотнікі ўзбагачацца ўпадаюць у спакусу і ў СЕТКІ і ў многія безразважныя і шкодныя пажадлівасьці, якія ўкідаюць чалавека ў паглум і пагібель; бо корань усякага ліха ёсьць срэбралюбства, аддаўшыся якому, некаторыя ўхіліліся ад веры і самі на сябе наклікалі многія смуткі». (1Цім 6:9-10)
Юры Галавань – прадпрымальнік, лідар сямейнага служэньня ў «Царкве Ісуса Хрыста», г. Мінск.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Предварительная евангелизация людей с материалистическим мировоззрением — Брюс Литтл [видео]
- Факты о фальшивых пророках — Фил Робертс [видео]
- Только Христос (Solus Christus) — Валерий Антонюк [видео]
- Круглый стол «Христианская философия Алвина Плантинга и вызовы нового атеизма» — И. Скрипниченко [видео]
- Ответы на антихристианские полемические приемы — Павел Валенчук [видео]