Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Эвангелізацыя/Сіла Архімеда супраць сілы цяжару ... пакаяньне і яго вынік [відэа]

Сіла Архімеда супраць сілы цяжару ... пакаяньне і яго вынік [відэа]

Сіла Архімеда супраць сілы цяжару ... пакаяньне і яго вынік [відэа]

Вялікія вадаёмы заўсёды ўяўлялі для людзей пэўную небясьпеку. Нават той, хто ўмее плаваць, рызыкуе патануць. Утрымацца на вадзе няпроста, яшчэ цяжэй - пратрымацца на паверхні вады працяглы час.

Калі ўзяць кавалак пластыліну і апусьціць яго ў ваду, ён упэўнена пойдзе на дно. У пэўнай ступені гэта паказвае, што адбываецца з намі, людзьмі, у сілу нашай грахоўнасьці, сапсаванасьці і прыхільнасьці да зла. Сіла грахоўнага прыцягненьня дзейнічае на нас і прымушае нас апускацца ўсё глыбей і глыбей у бездань граху.

Каб справіцца з праблемай граху, людзі спрабуюць вынайсьці ўласныя метады выратаваньня і надаць свайму жыцьця пэўную форму. Некаторыя людзі лічаць, што дапаможа ім у гэтым атрыманьне асаблівай адукацыі. Або прыняцьцё пэўных палітычных рашэньняў. А можа, заняткі ўсходнімі рэлігіямі і медытацыяй могуць зрабіць чалавека больш устойлівым і свабодным ад сілы грахоўнага прыцягненьня? Але вынік той жа. Што ж рабіць?

Адзінае правільнае рашэньне нам прапануе Эвангельле. Эвангельле кажа, што здольнасьць супрацьстаяць сіле грахоўнага прыцягненьня дае нам Дух Божы. А Дух Божы пасяляецца ў сэрцы чалавека, калі той адкрывае сваё сэрца для Ісуса Хрыста. Дзякуючы Духу Божаму, чалавек знаходзіць здольнасьць трымацца на вадзе і не тануць ў грахоўных безданях жыцьця.

Аляксандар Вялаў - заснавальнік прыватнай хрысьціянскай школы «Пачатак мудрасьці», настаўнік-метадыст, пастар царквы эвангельскіх хрысьціянаў «Жывая надзея» (г. Харкаў). Лектар Цэнтра асьветніцкіх праграма Міжнароднай Асацыяцыі Хрысьціянскіх Школ, аўтар кнігі «Вучоныя мужы Божыя» і відэаўрокаў «Біблія ў досьледах». Аляксандр Аляксандравіч жанаты, бацька трох дзяцей дзяцей.

Біблія ў досьледах. Фізічны эксперымент і біблійныя ісьціны. Гэта серыя кароткіх відэаролікаў, у якіх глыбокія біблійныя ісьціны праілюстраваныя з дапамогай простых «хатніх» эксперыментаў. Сюжэты будуць цікавыя настаўнікам агульнаадукацыйных і нядзельных школ, а таксама вучням і іхнім бацькам. 

уверх