Хуткасьць дыфузіі і ... водгук душы на кліч Эвангельля [відэа]
- Аўтар Александр Вялов
Дыфузія - гэта зьява ўзаемнага пранікненьня малекул аднаго рэчыва паміж малекуламі іншага рэчыва. Размова аб гэтай зьяве дапаможа нам праілюстраваць ісьціну пра стан чалавечай душы. Для гэтага нам спатрэбяцца два слоікі: адзін з халоднай вадой, пакаёвай тэмпературы, другі з гарачай, амаль кіпенем.
Насыплем чайную лыжку кавы ў слоік з гарачай вадой. Што мы бачым? Пачаўся працэс дыфузіі, кава досыць хутка распушчаецца ў гарачай вадзе, зьмяняючы яе колер.
Калі людзі чуюць Эвангельле, вестку пра Божую любоў, яны ўспрымаюць гэта па-рознаму. Прычына хаваецца ў тым, чым напоўнена сэрца чалавека, у якім яно стане. Калі сэрца чалавека гарачае, яно напоўнена прагай Бога і жаданьнем выканаць Яго волю, то Эвангельле, трапляючы ў такое сэрца, хутка раствараецца ў ім. І хоць гэты працэс адбываецца ўнутры, дастаткова хутка ягоныя вынікі становяцца бачныя ўсім.
Іншая справа, калі Эвангельле трапляе ў халоднае сэрца. Халоднае сэрца - гэта сэрца абыякавае, атручанае крыўдай ці нянавісьцю. І калі Добрая Вестка трапляе ў такое сэрца, яно становіцца напоўненае вялікімі ці маленькімі, але рэлігійнымі ведамі, якія так і не зьмяняюць жыцьцё чалавека.
Аляксандр Вялаў - заснавальнік прыватнай хрысьціянскай школы «Пачатак мудрасьці», настаўнік-метадыст, пастар царквы эвангельскіх хрысьціян «Жывая надзея» (г. Харкаў). Лектар Цэнтра Асьветніцкіх Праграм Міжнароднай Асацыяцыі Хрысьціянскіх Школ, аўтар кнігі «Учёные мужи Божие» і відэаўрокаў «Біблія ў вопытах». Аляксандр Аляксандравіч жанаты, зьяўляецца бацькам трох дзяцей.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Прогрессивные методы евангелизации в ХХІ веке — Вадим Шипилов [видео]
- Взаимодействие социального служения со средствами массовой информации — Фёдор Герасимов [видео]
- Как поймать «золотую рыбку»? — Николай Савчук [видео]
- Ток-шоу «Роль и место интеллектуальных аргументов в евангелизации» [видео]
- 8 систем здоровой церкви — Виталий Клодницкий [видео]