Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Мастацтва/Мастацтва, якое ўплыве на грамадзтва [відэа]

Мастацтва, якое ўплыве на грамадзтва [відэа]

Мастацтва, якое ўплыве на грамадзтва [відэа]

У апошні час мы зьвялі ролю творчасьці да ўнутрыцаркоўнага ўжытку. Правільнае прымяненьне ўсяго створанага Богам, у тым ліку мастацтва, мы знойдзем у першых разьдзелах Бібліі: «На пачатку стварыў Бог неба і зямлю». Творца - гэта першая характарыстыка Бога. Усё, што рабіў Бог, - гэта ствараў.

Бог стварыў чалавека-творцу на вобраз і падабенства Божае. Калі мы прыходзім да Бога, у нас адраджаецца творчы пачатак. Мастацтва - гэта інструмент творцы. Гэта дадзеная Богам здольнасьць чалавека ствараць формы, якія маюць духоўны зьмест. Таму за любым творам мастацтва стаіць пэўнае пасланьне і пэўны дух.

Дайце мне зьмяніць музыку ў краіне, і я памяняю хаду яе гісторыі. Ё.-С. Бах 

Хрысьціяне страцілі свой уплыў на сферу мастацтва, падзяліўшы яго на дзьве субкультуры - царкоўную і сьвецкую. Сёньня мала хто памятае, што яшчэ ў 50-я гг. мінулага стагодзьдзя любы галівудскі фільм, перш чым выйсьці ў пракат, ацэньваўся мастацкай камісіяй, якая складалася з пастараў эвангельскіх цэркваў. Сьпявак ня мог разьлічваць на сур'ёзны посьпех у гледачоў, калі ён не запісаў хрысьціянскага альбома. Сучасная песенная поп-культура зусім нядаўна была часткай культуры царкоўнай.

Сьпікер Вадзім Калацей разам з удзельнікамі семінара абмяркоўвае наступныя пытаньні:

      • Як хрысьціянам вярнуць свае пазіцыі ў мастацтве?
      • Ці патрэбна творчым людзям духоўная і пастарскай падтрымка царквы?
      • Што рабіць, калі памесная царква не надае ўвагі творчым праектам?
      • Як творчаму чалавеку «не загінуць ад бязладзьдзя» ў часы ўраджаю? 
      • Вадзім Калацей – музыкант, кампазітар і аўтар сьпеваў хрысьціянскага гурта «Новый Ерузалім». У 2008 г. пераехаў разам з сям'ёй з Беларусі ў Кіеў, дзе кіруе моладзевым і музыкальным служэньнямі царквы «Добрая Вестка». З траўня 2014 зьўляецца пастарам кіеўскай царквы «Надзея для народаў», а таксама курыруе творчыя праекты ў якасьці прадзюсера. Разам з жонкай Тацьцянай выхоўвае пяцёра дзяцей. 

уверх