Сучасныя арт-тэхналёгіі і хрысьціянскія ідэі [відэа]
- Аўтарка Светлана Стоян
Сучасны сьвет мастацтва зь незвычайнай хуткасьцю зьмяняецца і трансфармуецца пад уплывам перадавых ідэй навукова-тэхнічнага прагрэсу. Мова выяўленчай творчасьці пашырае межы візуальна і прыцягвае найноўшыя арт-тэхналёгіі, якія не ўкладаюцца ў традыцыйнае рэчышча клясічнага мастацтва.
Мы можам ацэньваць гэта з крытычнага пункту гледжаньня, можам захапляцца неабсяжнымі крэатыўнымі здольнасьцямі чалавецтва, але адно застаецца нязьменным - гэта незваротныя працэсы, якія будуць магутна разьвівацца ва ўлоньні сучаснага мастацтва, і ўсё залежыць ад таго, у якое рэчышча будзе скіраваная плынь інавацыйнай творчасьці.
Усьведамляючы актуальнасьць уключэньня ў тыя працэсы, што адбываюцца ў сфэры сучаснага мастацтва, і неабходнасьць па-новаму прадстаўляць традыцыйныя хрысьціянскія каштоўнасьці, павільён Ватыкана прадставіў сваю экспазыцыю на 55-й Венецыянскай біенале, частка якой складалася з мультымедыйнай інтэрактыўнай медыя- інсталяцыі, у сымбалічнай форме візуалізаваўшай ідэю Стварэньня.
У рамках нашага семінара мы прадставім матэрыялы вядучых сусьветных арт-мерапрыемстваў, якія дэманструюць практыку прымяненьня дасягненьняў навукова-тэхнічнага прагрэсу ў арт-сфэры і перспэктывы іх далейшага выкарыстаньня ў стварэньні хрысьціянскіх мастацкіх праектаў.
Сьвятлана Стаян, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, арт-крытык, дырэктар арт-цэнтра «Alter Ego»