Menu
RSS
logo

Мастацтва

Паказаць ролю хрысьціянаў як солі і сьвятла ў сфэры культуры

Бог, Творца Сусьвету, зьяўляецца бязьмежна творчай Асобай. Усяму стварэньню нададзена незвычайна прыгожая форма. Чалавек, які разглядае яе, атрымлівае пэўнае пасланьне. «Нябёсы абвяшчаюць хвалу Бога, і пра справу рук Яго абвяшчае цьвярдыня»Пс.18. Прыгажосьць Божага стварэньня здольная зьмяняць чалавека, рабіць яго лепшым.

 

Паказаць ролю хрысьціянаў як солі і сьвятла ў сфэры культуры

Бог, Творца Сусьвету, зьяўляецца бязьмежна творчай Асобай. Усяму стварэньню нададзена незвычайна прыгожая форма. Чалавек, які разглядае яе, атрымлівае пэўнае пасланьне. «Нябёсы абвяшчаюць хвалу Бога, і пра справу рук Яго абвяшчае цьвярдыня»Пс.18. Прыгажосьць Божага стварэньня здольная зьмяняць чалавека, рабіць яго лепшым.

«Нябёсы абвяшчаюць хвалу Бога, і пра справу рук Яго абвяшчае цьвярдыня» Пс.18

Творца ўклаў творчыя якасьці ў сваіх дзяцей. Бо мы створаныя на Ягоны вобраз і падабенства. У Бібліі Госпад загадвае ў пакланеньні і пропаведзі Слова Божага выкарыстоўваць мастацтва. Давід грае на арфе, сьвятары апранаюць цудоўныя вышытыя шаты з выявамі розных расьлінаў. Храм упрыгожаны сымбалямі нябесных сілаў – херубімамі і сэрафімамі. Усё гэта ў розны спосаб даносіць да чалавека пасланьне пра Бога і Ягоны характар.

Якім чынам мастацтва ўплывае на сьветапогляд сёньня? Што азначае хрысьціянскае мастацтва? Як данесьці эвангельскую вестку сучаснаму чалавеку, выкарыстоўваючы творчыя жанры? Як дасягаць прафэсіяналізму ў мастацтве?

Кіно. Бездань, якая можа стаць Вяршыняй [відэа]

З усіх відаў мастацтва найбольш масавым і ўплывовым на розумы людзей сёньня, несумненна, зьяўляецца кіно. Яно вызначае паводзіны, стыль, перавагі мільёнаў людзей па ўсім сьвеце. Аднак менавіта ў гэтай сфэры прысутнасьць хрысьціян найменш прыкметная. Чаму гэта так і ці заўсёды так было? Ці сапраўды кіно і хрысьціянства несумяшчальныя?

Падрабязьней ...

Сучасныя арт-тэхналёгіі і хрысьціянскія ідэі [відэа]

Сучасны сьвет мастацтва зь незвычайнай хуткасьцю зьмяняецца і трансфармуецца пад уплывам перадавых ідэй навукова-тэхнічнага прагрэсу. Мова выяўленчай творчасьці пашырае межы візуальна і прыцягвае найноўшыя арт-тэхналёгіі, якія не ўкладаюцца ў традыцыйнае рэчышча клясічнага мастацтва.

Мы можам ацэньваць гэта з крытычнага пункту гледжаньня, можам захапляцца неабсяжнымі крэатыўнымі здольнасьцямі чалавецтва, але адно застаецца нязьменным - гэта незваротныя працэсы, якія будуць магутна разьвівацца ва ўлоньні сучаснага мастацтва, і ўсё залежыць ад таго, у якое рэчышча будзе скіраваная плынь інавацыйнай творчасьці.

Падрабязьней ...

Ё.С.Бах. Вобраз музыкі-хрысьціяніна [відэа]

Алёна Сітнік, аўтар і рэжысёр творчых праектаў Руху Новай Рэфармацыі, распавядае пра жыцьцё і служэньне Богу выбітнага нямецкага музыканта. Якасьці, якімі валодаў гэты вялікі чалавек, зьяўляюцца каштоўным прыкладам таго, якім павінен быць музыка-хрысьціянін сёньня.

Падрабязьней ...

Апологетика и искусство

Мысль о том, что искусство можно использовать в апологетике, евангельским христианам представляется достаточно новой. По крайней мере, за прошедшие двести лет очень немногие обращались к этому вопросу. Но в последние несколько десятилетий развивается понимание апологетической ценности искусства.

Падрабязьней ...