Ё.С.Бах. Вобраз музыкі-хрысьціяніна [відэа]
- Аўтарка Алёна Ситник
Алёна Сітнік, аўтар і рэжысёр творчых праектаў Руху Новай Рэфармацыі, распавядае пра жыцьцё і служэньне Богу выбітнага нямецкага музыканта. Якасьці, якімі валодаў гэты вялікі чалавек, зьяўляюцца каштоўным прыкладам таго, якім павінен быць музыка-хрысьціянін сёньня.
У сучасным гуманістычным сьвеце хрысьціяніну быць мастаком, музыкам альбо акцёрам вельмі ня проста. Усё сучаснае мастацтва працята ідэямі постмадэрнізму, і месца хрысьціянству ў ім няма.
Ёган Себасцьян Бах, адроджаны хрысьціянін, быў сапраўдным прапаведнікам ў музыцы. Нягледзячы на тое, што ягоная творчасьць не заўсёды была папулярнай, Бах працягваў заставацца верным свайму пакліканьню, праслаўляючы сваімі творамі Госпада. Пры жыцьці ягоны кампазітарскі дар ня быў ацэнены належным чынам. Але, дзякуючы сваёй вернасьці Госпаду, руплівай працы і бясконцаму аптымізму, плён ягонай творчасьці быў ацэнены наступнымі пакаленьнямі.