Як хрысьціянскім СМІ стаць канкурэнтназдольнымі? [відэа]
- Аўтар Пресс-центр ВЕЛФ
Сучасныя мэдыятэхналогіі аказваюць наймацнейшы ўплыў, прыкоўваючы нас да экранаў тэлевізараў і манітораў кампутараў. У сярэднім чалавек праводзіць ля тэлевізара 15 гадоў свайго жыцьця.
Больш за 80% адсоткаў дзяцей глядзяць ТБ бескантрольна, праводзячы ля экрана прыкладна 20 гадзін у тыдзень. Вынік такі: да 18 год дзіця пасьпявае паглядзець 8 000 забойстваў і 100 000 сцэн гвалту. Калі на працягу 10-15 гадоў ТБ трансьлюе фільмы, якія дэманструюць забойствы і гвалт, грамадзтва становіцца больш агрэсіўным, што прыводзіць да значнага росту злачыннасьці.
Што мы можам зрабіць для гэтых людзей? Як хрысьціяне могуць выкарыстоўваць інтэрнэт і тэлебачаньне, каб быць «лаўцамі людзей»? Вось некалькі прынцыпаў, якія дапамогуць эфектыўна данесьці да няверуючых пасланьне хрысьціянскіх СМІ. Гэты працэс можна параўнаць з рыбалкаю.
Наша рыба - гэта наша аўдыторыя. Ствараючы хрысьціянскі сайт, кліп, тэлепраграму, мы павінны спачатку вызначыць сваю аўдыторыю, адказаць на пытаньне «Хто наш глядач?». Дзеці? Моладзь? Бізнесмены? Наш прадукт не можа прызначацца для ўсіх.
-
Месца, дзе жыве рыба, - вада. Што такое ў нашым працэсе «вада»? Гэта лепшы час эфіру, калі мы максімальна дасягнем нашага гледача. Калі будзе ісьці наша праграма?
Правільны інструмент рыбалкі. Немагчыма адным інструментам злавіць любую рыбу. Немагчыма адным і тым жа спосабам прыцягнуць цікавасць да праграмы ў моладзі і ў старэйшага пакаленьня. Моладзь не глядзіць тэлевізар і не чытае газэт. З іншага боку, бабулі і дзядулі не сядзяць у соцсетках. Таму наступны важны крок - дзе лепш разьмясьціць хрысьціянскую праграму?
У любой вуды ёсьць лёска. Гэта наша гісторыя, якая ляжыць у аснове праграмы. Гісторыя павінна быць яркай і ўражлівай. Не палянуйецеся праверыць на практыцы, ці будзе ваша гісторыя сапраўды цікавай вашай аўдыторыі.
Рыба ловіцца на кручок. Наш кручок - гэта ісьціна. Але рыба не бярэцца на голы кручок ісьціны, няверуючыя не будуць слухаць пра тое, што яны грэшнікі і ім трэба пакаяцца.
Каб прыцягнуць гледача клюнуць на кручок, мы выкарыстоўваем прынаду. Прынада - гэта патрэбы ці інтарэсы нашай аўдыторыі, гэта атаясамліваньне эвангельскай праўды з рэальнымі праблемамі людзей. Пры гэтым важна ўлічваць «закон адкрытага фільтра» - здольнасьць чалавека быць адкрытым на атрымліваемую інфармацыю. У нас ёсьць 3-5 секунд, пакуль глядач не пераключыў канал, каб кінуць «зачэпку». У ролі «зачэпкі» можа выступаць ролік, рэпліка ўдзельніка праграмы, графіка, цікавы кадр і г.д.
У падрыхтоўцы любой праграмы дзейнічае «закон прадказальнасьці». Калі глядач ведае 50% таго, што мы хочам сказаць, ён не будзе гэтага глядзець. Таму праграма або сюжэт павінны быць цікавымі, невядомымі, непрадказальнымі. Мы павінны не прапаведаваць, а накіроўваць думкі людзей у патрэбнае рэчышча, каб яны самі, крок за крокам, зрабілі правільныя высновы.
Наша гісторыя, якую мы даносім да гледача, павінна дэманстраваць канфлікт. Патрэбныя пытаньні, на якія трэба знайсьці адказы; патрэбна прычына, па якой мы нешта распавядаем нашаму гледачу. У раскрыцьці канфлікту можна выкарыстоўваць «зрушэньне перспектыў» - погляд на праблему з пункту гледжаньня розных герояў гісторыі.
Важна паказаць кульмінацыю падзеі - вышэйшую кропку напружаньня, найбольш эмацыйна яркі момант у гісторыі, а таксама вырашэньне канфлікту - глядач павінен атрымаць адказ на пытаньне, якое сталася прычынай канфлікту. Рашэньне канфлікту павінна запамінацца, выклікаць эмоцыі радасьці ў канцы гісторыі, быць пераканаўчым для гледача.
У любой вуды ёсьць паплавок - гэта зваротная сувязь. Важная ацэнка праграмы з боку гледача, яго рэакцыя. Глядзіць хто-небудзь тыя праграмы, якія мы робім?
Сьвет ніколі не захоча прыняць тое пасланьне, якое мы нясем, але мы, хрысьціяне, павінны знайсьці свой спосаб данесьці яго няверуючым. Мы маем для гэтага вялікую сілу.
Віталь Сцьцебенеў - Віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі міласэрнасьці «Эмануіл», сябра Праўленьня Асацыяцыі хрысьціянскіх тэле-, радыёжурналістаў Расіі, прадзюсар, сцэнарыст, аўтар песень. Віталь разам з жонкай Людмілай выхоўваюць дваіх дзяцей.