Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Адукацыя/Апологетика - Усходнеэўрапейскі Лідэрскі Форум

Медыцыны і хрысьціянская апалагетыка [відэа]

Сучаснае развіцьцё медыцыны, выкарыстаньне біятэхналогій не толькі становяцца ўсё больш даступнымі і масавымі, але і спараджаюць складаныя для вырашэньня этычныя і сьветапоглядныя дылемы. Апалагетам хрысьціянства проста неабходна быць у эпіцэнтры дыскусій, што ўзьнікаюць і вядуцца ў гэтай сферы, каб прапанаваць біблейскія падыходы да іх вырашэньня як прафесійнай медыцынскай супольнасьці, так і грамадзтву ў цэлым.

Падрабязьней ...

Дрэва перакананьняў – вынік сьветапогляду [відэа]

Фрэнсіс Шэфер аднойчы сказаў: «Ідэі маюць наступствы». Ісус выказаў падобнае меркаваньне, кажучы, што людзей пазнаюць паводле іхняга плёну і што мы пажнём тое, што пасеялі. Дрэва перакананьняў паказвае прамую сувязь паміж каранямі і пладамі і разглядае тое, як наш сьветапогляд (перакананьні) непасрэдна ўплывае на нашыя каштоўнасьці, прынцыпы і, урэшце рэшт, на нашыя паводзіны. 

У любога сьветапогляду ёсьць пэўныя наступствы: жыцьцё або сьмерць, дабраславеньне альбо праклён. Кожны чалавек у нешта верыць, і гэтая вера ўплывае на тое, як ён будуе ўзаемаадносіны і чым кіруецца ў кожнай сферы свайго жыцьця.

Кэлі Худзікаў разглядае характар ​​і прыроду Бога як аснову хрысьціянскага сьветапогляду, здольную сфармаваць паводзіны, што адлюстроўваюць асобу Ісуса Хрыста. 

Дрэва перакананьняў дапамагае хрысьціяніну жыць у адпаведнасьці зь біблейскім сьветапоглядам і ўзбройвае яго разуменьнем перадумоў фармаваньня паводзінаў у сучасным грамадзтве.

Кэлі Худзікаў разам са сваёй жонкай Вікторыяй зьяўляецца дырэктарам «Моладзі зь місіяй» ва Ўсходняй Эўропе і дырэктарам Універсітэта Нацый. Кэлі родам з Канады. Пасля заканчэньня біблейскага каледжа «Хрыстос для народаў» у Канадзе, ён прыехаў ва Ўсходнюю Эўропу, каб стаць місіянерам.

Кэлі Худзікаў наведаў каля 70 краін, дзе вучыў пра лідарства, біблейскі погляд на грамадства і біблейскі сьветапогляд. Ягонае бачаньне - перамяніць краіны праз Добрую вестку пра Валадарства Божае і навучыць хрысьціянаў быць сольлю і сьвятлом у кожнай сферы грамадзтва.

Падрабязьней ...

Фільм Ф. Шэфера «Як жа нам цяпер жыць?» Ч. 10 «Канчатковы выбар» [відэа]

Адкінуўшы Бога як свайго Творцу, сучасны чалавек выбраў для сябе іншыя каштоўнасьці - асабісты спакой і дабрабыт. Дзеля гэтага ён гатовы аддаць усё, у тым ліку і асабістую свабоду.

Падрабязьней ...

Аб спазнавальнасьці сьвету чалавекам [відэа]

mondoШто ёсьць вызначэньнем ісьціны? Што робіць наш розум здольным спасьцігаць сьвет? Прафесар Альхоўскі разглядае тры магчымых філасофскіх адказу: па-першае, зь біблійнага пункту гледжаньня; па-другое, з пункту гледжаньня атэізму (матэрыялізму, натуралізму); па-трэцяе, з пункту гледжаньня касьмічнага гуманізму.

Падрабязьней ...

ПАСЬЛЯДОЎНІКІ вучэньня, якое перамяніла іхні сьвет [трэйлер да фільма]

Сёньня ты свабодна карыстаешся выгодамі цывілізацыі: дасягненьнямі навукі і культуры, медыцыны і адукацыі, у цябе ёсьць правы і сацыяльная абарона. Але так было не заўсёды і ня ўсюды так ёсьць. Адкуль у цябе гэта?

Падрабязьней ...
Падпісацца на гэты канал RSS