Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царква і Грамадзтва/Як маліцца за краіну? [відэа]

Як маліцца за краіну? [відэа]

Як маліцца за краіну? [відэа]

Хрысьціяне пакліканыя маліцца за сваю краіну. Пра гэта сьведчыць Біблія і гісторыя Царквы. За народ заступаўся Майсей; прарок Самуіл казаў, што не дапусціць граху не маліцца за ізраільцянаў, Ісус маліўся за Ерузалім; апостал Павел заклікаў вернікаў маліцца за народ, цароў і начальнікаў, каб жыцьцё ў краіне было ціхамірным і пабожным.

Адным зь яркіх прыкладаў малітвы за краіну мы бачым у гісторыі Царквы ў XVI стагодзьдзі. Філіп II Гішпанскі накіраваў да берагоў Англіі вялізную ваенную экспедыцыю з мэтай прымусіць гэтую краіну вырачася эвангельскай веры і вярнуцца ва ўлоньне каталіцкай царквы. «Непераможная Армада», пераўзыходзячы сваёй магутнасьцю ў некалькі разоў ангельскія вайсковыя сілы, рыхтавалася ўварвацца на тэрыторыю Англіі. Каралева Елізавета заклікала царкву пасьціцца і маліцца за краіну.

«Непераможная Армада» была разгромлена ў выніку наймацнейшых штармоў, што разыграліся на яе шляху. Экспедыцыя была вымушаная вярнуцца дадому, каб выратаваць людзей і караблі. З 130 караблёў загінула больш за палову, прычым толькі 7 зь іх - ваенныя страты.

Для ангельцаў гэта падзея стала сведчаньнем Божага дзеяньня ў гісторыі іх краіны: Бог дапамог ім перамагчы флот, які, па словах сучасніка, «было цяжка несьці ветру і пад цяжарам ягоным стагнаў акіян».

Антоні Бокун - пастар Царквы "Ян Прадвесьнік". Аўтар кнігі «Залаты век Беларусі». У 2003 годзе - ініцыятар грамадзкай праграмы «450 гадоў Рэфармацыі ў Беларусі», якая мела агульнанацыянальны маштаб. Аўтар артыкулаў на тэму гісторыі, грамадзкага жыцьця і ўплыву царквы на нацыянальныя культуры. Арганізатар некалькіх навуковых канферэнцый на тэму гісторыі і ўплыву Рэфармацыі на гісторыю Беларусі. Разам з жонкай Натальляй выхоўвае траіх дзяцей.

 

уверх