Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царква і Грамадзтва/Хрыстос забаронены [відэа]

Хрыстос забаронены [відэа]

Хрыстос забаронены [відэа]

Эвангельская царква, як і іншыя хрысьціянскія канфесіі ў Беларусі, перажывала надзвычай моцны ціск, і, у некаторыя часы - татальныя рэпрэсіі з боку ўладаў. Аднак, нягледзячы на перашкоды, царква выстаяла, - шмат у чым дзякуючы беспрэцэдэнтнай стойкасьці і мужнасьці дзясяткаў і сотняў хрысьціянскіх лідэраў, служыцеляў і простых членаў абшчынаў.

Беларускі рух негвалтоўнага супраціву ў савецкія часы быў дысідэнцкім (а дысідэнтамі называлі спачатку толькі хрысьціян) у прамым сэнсе гэтага слова. Гэты рух ня толькі прама і катэгарычна адмаўляў камунізм, але і ішоў далей, прапаноўваючы сваю альтэрнатыву: у аснове асабістага жыцьця чалавека і ўсяго грамадзтва павінны ляжаць маральныя стандарты, якія вынікаюць зь Дзесяці прыказаньняў, а таксама - правераныя часам хрысьціянскія каштоўнасьці.

У дакументальным фільме Аляксея Шэіна «Хрыстос забаронены»: 

  • Сьведчаньні тых, хто перажыў савецкія канцлагеры і турмы;
  • Унікальная антыхрысьціянская кінахроніка часоў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі;
  • Інтэрвію з гісторыкамі і праваабаронцамі.

  

уверх