Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царква і Грамадзтва/Ланда Коўп «Старазапаветная мадэль» [анонс кнігі]

Ланда Коўп «Старазапаветная мадэль» [анонс кнігі]

Ланда Коўп «Старазапаветная мадэль» [анонс кнігі]

«Гэтая кніга прысьвечана вывучэньню таго, што Біблія кажа нам пра жыцьцё наогул і, у прыватнасьці, аб такіх сферах жыцьцядзейнасьці чалавека, як урад, сям'я, культура, адукацыя, навука, камунікацыі, эканоміка, а таксама аб ролі царквы. Наша мэта - вярнуць у жыцьцё сучаснага грамадзтва тую веру, якая ў стане зьмяніць наш лад мысьленьня і нашу дзейнасьць ва ўсіх галінах жыцьця.

Гісторыя хрысьціянства сьведчыць, што думкі і ўчынкі хрысьціянаў заўсёды аказвалі ўплыў на грамадзтва, у якім яны жылі. У асноўным гэта быў станоўчы ўплыў, які шмат у чым спрыяў стварэньню прагрэсіўнай сістэмы народнай адукацыі, сьцвярджэньню правоў працоўных, далейшаму развіцьцю эканомікі, стварэньню свабоднай прэсы, аказаньню дапамогі пацярпелым і пазбаўленым грамадзянскіх і выбарчых правоў. Сучасным хрысьціянам бракуе менавіта такога ўплыву. У гэтай кнізе мы пагаворым, чаму так адбываецца.

Марцін Лютар неяк сказаў, што Эвангельле, якое не ў стане вырашыць надзённыя пытаньні, не зьяўляецца Эвангельлем наогул. Нашая задача заключаецца ў тым, каб зноў аднавіць біблейскае мысленьне, якое дапаможа нам знаходзіць эфектыўныя адказы на надзённыя праблемы XXI стагодзьдзя. Адсутнасьць такога мысленьня і стала той прычынай, па якой дзеяньне хрысьціянскай веры ў такіх галінах, як палітыка, эканоміка, мастацтва, сям'я апынулася такім слабым і неэфектыўным. Важна зразумець, у чым нашая памылка, але яшчэ важней зноў знайсьці тую біблейскую аснову, дзякуючы якой пакаленьні вернікаў аказвалі трансфармацыйны ўплыў на сваё асяродзьдзе.

Мы знаходзімся ў стане пошуку і запрашаем вас, дарагія чытачы, далучыцца да нас. З тымі актуальнымі пытаньнямі, на якія я паспрабавала даць адказ у сваёй кнізе, я зьвярнулася да прэзідэнтаў, міністраў, палітычных лідэраў, бізнэсоўцаў і кіраўнікоў царквы на кожным кантыненьце. І знайшла гарачы водгук. З мэтай больш хуткага атрыманьня адказаў і прыцягненьня да гэтага працэсу прадстаўнікоў розных узораў мысленьня, рознай культуры і веравызнаньняў, мы стварылі сайт.

Нашая мэта - аднавіць у XXI стагодзьдзі жыцьцяздольны, эфектыўны хрысьціянскі вобраз мысленьня і жыцьця. Мы запрашаем вас прыняць удзел у падарожжы, дзе нас чакае больш пытаньняў, чым адказаў. Вашыя сяброўскія ўдзел і дапамога  неацэнныя для нас.»

ветхозаветная модель

Перайдзіце па спасылцы, каб спампаваць кнігу Л. Коўп «Старазапаветная мадэль»

Набыць кнігу «Старазапаветная мадэль. Нанова адкрываючы Божыя прынцыпы навучаньня ўсіх народаў» можна ў інтэрнэт-кнігарні «Хрысьціянская кніга»: http://www.kniga.org.ua/product/6369/

 

Апошні з Ланда Коуп

уверх