Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царква і Грамадзтва/Вызваленьне народаў [анонс кнігі]

Вызваленьне народаў [анонс кнігі]

Вызваленьне народаў [анонс кнігі]

Сучасны сьвет зьмяняецца вельмі імкліва. Народы ва ўвесь голас абвяшчаюць аб сваёй свабодзе і імкнуцца прынесьці дабрабыт і посьпех на свае землі. Сёньня, пасьля падзеньня камунізму, мы бачым шырокія магчымасьці, якія адкрываюцца для далейшых станоўчых зменаў у сьвеце, хоць верагоднасьць нацыянальных узрушэньняў пры гэтым таксама застаецца вельмі значнай.

Большасьць народаў сутыкаюцца зь вялізнымі праблемамі. Асобы, сем'і, арганізацыі і цэлыя народы зьнікаюць з твару зямлі або знаходзяцца на мяжы зьнікненьня. Узрастае напружанасьць жыцьця ва ўсіх сферах грамадзкага жыцьця.

Як жа нам вытрымаць гэты ціск? Дзе нам шукаць рашэньне тых шматлікіх праблем і выхад зь цяжкіх сітуацый, зь якімі мы сутыкаемся? Біблія дае адказы на пытаньні, якія так трывожаць сьвет. Праўда, якую адкрывае нам Біблія, забясьпечвае чалавецтва тымі прынцыпамі свабоды, якія прыносяць сапраўднае вызваленьне асобам і народам, што перажываюць уціск (Ян 8: 32).

Біблія вучыць - і ўся гісторыя пацьвярджае гэта - што ступень, у якой народ выкарыстоўвае прынцыпы, выкладзеныя ў Слове Божым, ва ўсіх галінах грамадзкага жыцьця, зьяўляецца ступеньню свабоды і посьпеху гэтага народа.

Прынцыпы, якія адкрывае нам Біблія, ахопліваюць ўсе сферы жыцьця чалавека, уключаючы ўсе аспекты ўзаемаадносін паміж чалавекам і Богам, а таксама грамадзкія і грамадзянскія пытаньні. Ісьціна вызваляе людзей, калі яны дзейнічаюць у адпаведнасьці зь ёй, гэтаксама яна вызваліць народы, якія будуць прытрымлівацца яе.

Ісус загадаў Сваім вучням несьці Добрую Навіну ўсім народам. У той час, як большасьць цэркваў у мінулых пакаленьнях абмежавала Эвангельскае пасланьне асабістымі пытаньнямі, Біблія адкрывае, што Эвангельле ахоплівае ўсе сферы жыцьця. Мы можам коратка акрэсьліць сферы, якія закранае Эвангельле, наступным чынам:

  1. Асабісты зварот да Бога 
  2. Боскія ўстановы (структуры): Сямья, Царква, Грамадзкае праўленьне (урад)
  3. Духоўная барацьба

Калі царква зьбіраецца выканаць Вялікае Даручэньне, яна павінна ўздзейнічаць на кожную з гэтых абласьцей. Гэта ёсьць падставовыя часткі грамадзтва: асоба, сям'я, царква, добраахвотныя арганізацыі і ўрад.

Для таго, каб вытрымаць ціск, народ павінен мець трывалы падмурак. Гэта азначае, што кожная складовая частка грамадзтва таксама павінна мець трывалы падмурак.

Фрэнсіс Шэфер сьцвярджаў, што чалавек, сям'я, царква, грамадзтва або ўрад, «якія маюць слабую аснову, могуць выстаяць толькі тады, калі ціск на іх не вельмі вялікі». Шэфер ілюструе адносіны чалавека і культуры наступным чынам: «Рымляне будавалі ў свой ​​час масты ў форме арак праз рэкі Эўропы. Многія стагодздзі - на працягу двух тысячагодзьдзяў - людзі выкарыстоўвалі гэтыя канструкцыі, бясьпечна праязджаючы па іх на сваіх павозках. Аднак, калі б у нашы дні людзі паспрабавалі праехаць па гэтых мастах на грузавых машынах, то гэтыя збудаваньні разбурыліся б.

Тое самае адбываецца з жыцьцём і сістэмамі каштоўнасьцяў людзей і культур, калі яны ня маюць пад сабой нічога больш моцнага, чым іх уласныя, вельмі абмежаваныя ў сваім патэнцыяле, магчымасьці. Яны могуць выстаяць, калі ціск на іх не занадта вяліка. Калі ж гэты ціск узрастае, то, не маючы пад сабой досыць трывалай асновы, яны руйнуюцца, падобна таму, як рымскі масток разваліўся б пад цяжарам сучаснага шасьціколавага грузавіка.

Культура і свабоды людзей недаўгавечныя і далікатныя. Без досыць трывалай асновы, калі прыходзяць часы выпрабаваньняў, іх крах - гэта толькі пытаньне часу, прычым часта не вельмі працяглага». Ціск, зь якім людзі і народы сутыкаюцца ў нашы дні, настолькі вялікі, што, ня маючы пад сабой трывалай асновы, яны вельмі хутка прыходзяць у заняпад.

Калі мы хочам прынесьці Абуджэньне народам, мы павінны памятаць, што зьмены пачынаюцца знутры. Народы, якія імкнуцца перайсьці ад камуністычнай эканамічнай сістэмы да свабоднай рынкавай эканомікі (або ад дзяржаўнага кантролю да самакіраваньня), павінны прызнаць, што яны ніколі не дасягнуць сваіх мэтаў да таго часу, пакуль людзі ня знойдуць належнага аснаваньня ў сваім характары і думках.

Недастаткова заснаваць зьнешнія структуры, нават калі яны дзейнічалі ў іншых краінах, сярод іншых народаў, і былі часткай самых лепшых і самых свабодных сістэм праўленьня, якія толькі існавалі ў гісторыі чалавецтва. Мы павінны разумець, што адных толькі добрых структур не дастаткова, таму што самыя лепшыя формы праўленьня ў кепскіх руках не змогуць даць нічога добрага.

Моцную аснову, якая дазваляе ўсім састаўным частках грамадзтва: асобным людзям, сем'ям, цэрквам, аб'яднаньням і структурам праўленьня - а, такім чынам, і ўсяму грамадзтву, выстаяць пад любым ціскам, забясьпечаць асноўныя прынцыпы, выкладзеныя ў дадзенай кнізе.

Біблійныя прынцыпы павінны быць складовай часткай самога ладу жыцьця людзей любога народа, які імкнецца да свабоды і посьпеху, бо, у рэшце рэшт, менавіта людзі вызначаюць тое, як дзейнічаюць урады. Сістэмы кіраваньня залежаць ад людзей больш, чым людзі залежаць ад сістэм кіраваньня. Калі людзі добрыя, то ўрад ня можа быць кепскім.

Гэтыя прынцыпы складаюць аснову «хрысьціянскага» народа. Калі мы гаворым аб фармаваньні хрысьціянскіх народаў, мы маем на ўвазе ўтврэньне народаў, асноўныя прынцыпы якіх зьяўляюцца біблейскімі. Калі гэта так, то гэтыя прынцыпы будуць уплываць на законы гэтага народа і на яго грамадзкія структуры.

Па меры вывучэньня гэтых аснаваньняў мы ўбачым, што сферай іх прымяненьня зьяўляецца ўсё грамадзтва. Мы можам лёгка прымяніць іх у жыцьці асобных людзей, у сям'і, у бізнэсе і царкве.

mcdowell stephenСтэфан Макдаўэл, выканаўчы дырэктар Фонду «Провід» (Providence Foundation), праводзіў натхняючыя семінары ў ЗША, Азіі, Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Афрыцы. Тысячы людзей з 70 краін прайшлі навучаньне на яго семінарах, ён кансультаваў многіх дзяржаўных чыноўнікаў, дапамагаў у стварэньні палітычных дакументаў і ў заснаваньні палітычных партый, а таксама ў арганізацыі навучаньня аб боскай рэфармацыі ў многіх цэрквах. Ён зьяўляецца аўтарам і сааўтарам некалькіх кніг і навучальных відэапраграм. Пасля атрыманьня ступені бакалаўра фізікі і ступені магістра геалогіі, Стэфан пачаў працаваць у служэньні. Ён быў пастарам у некалькіх цэрквах на працягу шасьці гадоў да таго, як пераехаў у Шарлотсвіл, каб дапамагчы Марку Білайлзу заснаваць Фонд «Провід». У Стэфана і яго жонкі Бэці чацьвёра дзяцей.

markМарк Білайлз знаходзіцца ў служэньні з 1977 года і ў цяперашні час зьяўляецца пастарам царквы «Запавет ласкі» ў Шарлотсвіл, штат Вірджынія. Яго пастаянны клопат аб забесьпячэньні хрысьціян і іх пастароў ўсім неабходным для прымяненьня біблійных прынцыпаў ва ўсіх сферах жыцьця прывёў яго да ідэі стварэньня Фонду «Провід» ў 1983 г., прэзідэнтам якога ён зьяўляецца з часу заснаваньня. Марк Білайлз – аўтар і сааўтар некалькіх кніг, удзельнік падрыхтовак многіх хрысьціянскіх лідараў для служэньня, арганізатар семінараў аб боскай Рэфармацыі ў ЗША і іншых краінах, а таксама заснавальнік шэрагу цэркваў ў Амерыцы і ў іншых краінах. У Марка і яго жонкі Нэнсі трое дзяцей.

liberating 1

 Спампаваць кнігу С.МакДауэл, М.Білайлз «Вызваленьне народаў»

 

 

уверх