Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царква і Грамадзтва/Р.Пайпс «Камунізм» [анонс кнігі]

Р.Пайпс «Камунізм» [анонс кнігі]

Р.Пайпс «Камунізм» [анонс кнігі]

«Што болей за ўсё натхняе ў савецкім рэжыме, дык гэта ягоны правал. Калі б ён заставаўся пасьпяховым ... я б палічыў, што няма межаў для запалохваньня і закабаленьня чалавека.» Малькольм Магерыдж

Гэтая кніга ўяўляе сабой ўводзіны ў камунізм і адначасова ягоны некралог. Таму што абсалютна ясна: нават калі і адновяцца пошукі дасканалай сацыяльнай роўнасьці, ідэя якой з антычных часоў рухала барацьбітамі за камуністычную ўтопію, асновай гэтых пошукаў ужо ня будзе марксізм-ленінізм.

Настолькі ён вычарпаў сябе, што нават пасьлясавецкія камуністы ў Расіі і іншых краінах падмянілі яго эклектычнай сацыял-дэмакратычнай платформай, аздобленай нацыяналізмам. Таму сёньня мы маем магчымасьць падвесьці вынікі руху, які дамінаваў на працягу большай часткі дваццатага стагодзьдзя, і вызначыць, ці зьявіўся ягоны крах вынікам чыіх-небудзь памылак альбо вынікам недасканаласьці, закладзенай у самой ягонай прыродзе.

Слова камунізм, якое нарадзілася ў Парыжы ў 1840-я гг., адносіцца да трох зьвязаных паміж сабой, але розных паняцьцяў: ідэалу, праграме і рэжыму, пакліканаму ўвасобіць ідэал у жыцьцё.

Ідэал поўнай сацыяльнай роўнасьці ў сваёй крайняй форме (напрыклад, у некаторых працах Платона) патрабуе растварэньня асобы ў супольнасьці. Паколькі сацыяльная і эканамічная няроўнасьць вынікаюць галоўным чынам з маёмаснай няроўнасьці, дасягненьне ідэалу грунтуецца на адмове ад «майго» і « твайго » - іншымі словамі, ад прыватнай уласнасьці. Гэты ідэал мае глыбокія гістарычныя карані і час ад часу ўзнікае ў гісторыі заходняй думцы, пачынаючы зь сёмага стагодзьдзя да н.э. і аж да цяперашняга часу.

Праграма ўзыходзіць да сярэдзіны дзевятнаццатага стагодзьдзя і зьвязаная, перадусім, зь імёнамі Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. У сваім Камуністычным маніфесьце 1848 г. Маркс і Энгельс пісалі, што «камуністы могуць выказаць сваю тэорыю адным крокам: скасаваньнем прыватнай уласнасьці.» Энгельс сьцвярджаў, што ягоны сябра выпрацаваў навуковую тэорыю, якая даказала непазьбежнасьць крушэньня таварыстваў, заснаваных на класавых адрозьненьнях.

Хоць на працягу чалавечай гісторыі прадпрымаліся спарадычныя спробы ажыцьцявіць камуністычны ідэал, першы рашучы крок у гэтым напрамку з выкарыстаньнем усёй моцы дзяржавы быў зроблены ў Расіі ў перыяд з 1917 па 1991. Заснавальнік гэтага рэжыму, Уладзімір Ленін, бачыў у ім эгалітарнае грамадзтва без прыватнай уласнасьці, народжанае «дыктатурай пралетарыяту», якая закліканая зьнішчыць прыватную ўласнасьць і пракласьці дарогу ў камунізм.

Мы прасочым гісторыю камунізму менавіта ў гэтай паслядоўнасьці і таму, што гэта лагічна, і таму, што так ён фармаваўся гістарычна: спачатку ідэя, затым план яе ажыцьцяўленьня і, нарэшце, увасабленьне ў жыцьцё. Але галоўную ўвагу мы нададзім менавіта ўвасабленьню, таму што ідэал і праграма самі па сабе адносна бяскрыўдныя, у той час як кожная спроба іх ажыцьцяўленьня, асабліва калі дзеля гэтага выкарыстоўваецца ўвесь патэнцыял дзяржавы, прыводзіць да наступстваў, якія цяжка сабе ўявіць. 

pipes-communism

Перайдзіце па спасылцы, каб спампаваць кнігу Рычарда Пайпса «Камунізм»

уверх