Menu
RSS
logo
Вы тутГалоўная/Рэсурсы секцый/Царкоўнае лідарства/Што здарылася з сольлю? [відэа]

Што здарылася з сольлю? [відэа]

Што здарылася з сольлю? [відэа]

Сучасны сьвет мяняецца як ніколі імкліва. Сярод гэтых зьменаў ёсьць вялізныя выгоды, ад якіх мы атрымліваем асалоду: развіцьцё медыцыны паляпшае наша здароўе і падаўжае нам жыцьцё; дасягненьні навукі і тэхнікі дазваляюць нам быць больш эфектыўнымі ў рэалізацыі нашага прызначэньня. 

Зь іншага боку, у культуры і грамадзтве прагрэсуе зло і грэх. Тое, што лічылася вычварэньнем некалькі дзесяцігодзьдзяў таму, зараз прызнаецца нормай. Што ж здарылася з выдатнай культурай Эўропы, якая была місіянерскім кантынентам і несла Эвангельле па ўсім сьвеце?

Мы спынімся на самай галоўнай прычыне, якая залежыць ад нас з вамі. «Вы - соль зямлі» (Мц. 5:13). Соль выконвае дзьве функцыі: яна захоўвае смак прадукту і засьцерагае яго ад сапсаваньня. Соль - гэта хрысьціяне, тыя, хто любяць Бога і горача жадаюць выканаць Ягоную волю на зямлі. У кожнай царкве ёсьць такая соль, добрая, жывая, але на зьнешні свет гэтая соль чамусьці ня дзейнічае. Чаму? Што павінна рабіць царква сёньня, каб сітуацыя зьмянілася?

Яраслаў Лукасік - магістр філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Зьяўляецца заснавальнікам Царквы «Ян Прадвесьнік» у Менску і яе шматгадовым старшым пастарам. У 2001 г. Яраслаў ініцыяваў у Беларусі Рух Новай Рэфармацыі, які аб'яднаў многія цэрквы розных дэнамінацый дзеля распаўсюджваньня хрысьціянскага сьветапогляду ў беларускім грамадзтве.

З 2008 г. пражывае ў Кіеве разам з жонкай Натальляй і чатырма дзецьмі. Ва Украіне Яраслаў праводзіць «Школу Рэфармацыі Грамадзтва». У канцы 2010 г. разам з камандай маладых хрысьціян пачаў «Падольскі клюб» - праект, закліканы дапамагаць вернікам думаць, а думаючым верыць.

 

уверх