Уплыў пратэстанцкай Рэфармацыі на сучаснасьць [відэа]
- Аўтар Ярослав Лукасик
У 16 стагодзьдзі Эўропу ахапіла Вялікае Біблейскае прабуджэньне. Тыя народы, якія прынялі Рэфармацыю, вярнуліся да запаведзяў Бога і Яго Слова, маюць добры плён ва ўсіх сферах жыцьця да гэтага часу. Менавіта тады прагучалі пяць казаньняў, якія зьмянілі аблічча Эўропы. У гісторыі Ўкраіны гэты перыяд таксама ўспрымаецца як залаты час. Ці можа Украіна XXI стагодьдзя перажыць яго зноў? Упэўнены, што ў Бога ёсьць меркаваньне на гэта конт.
Эўрапейская Рэфармацыя падобная да кінутага ў ваду камня - спарадзіла «кругі на вадзе» - атрымала водгук і ўплыў на працэсы, якія адбываліся ў іншых народах. Рэфармацыя 16 ст. моцна паўплывала на фармаваньне Ўкраіны і яе народа!
Не было б Рэфармацыі, не было б Астрожскай Акадэміі, не было б брацтваў і дэмакратычнага праваслаўя. Менавіта Сімяон Полацкі з выпускнікамі Кіева-Магілянскай Акадэміі рэфармавалі Расею, выхоўвалі Пятра 1, які ездзіў у пратэстанцкую Галяндыю і Ангельшчыну і намерыўся зрабіць з Расеі цывілізаваную краіну. Калі б не было Рэфармацыі, магчыма, не нарадзіўся б грэка-каталіцызм, які зьяўляецца стрыжнем ўкраінскай нацыянальнай ідэі. У гістарычных дакументах канца 16 ст. мы чытаем, што ўніяцтва - гэта рэакцыя на распаўсюд пратэстантызму на ўкраінскіх землях.
Як у тыя часы быў актуальны лозунг «Царква павінна рэфармавацца!», так ён застаецца актуальным і па гэты дзень. Кожная лакальная супольнасьць павінна не спаць, абнаўляцца, каб заставацца эфектыўнай і дзейснай. Гэта становіцца магчымым дзякуючы Пісаньню. Адзін з прынцыпаў Рэфармацыі так і гучыць «Толькі Пісаньне». У гэтым выпадку сьвядомасьць вызначае быцьцё нашмат мацней, чым быцьцё - сьвядомасьць.
Я б хацеў зрабіць акцэнт на тыя пяць пасланьняў, якія былі абвешчаныя Царквой і аказалі вялікі ўплыў на сьветапогляд грамадзтва таго часу. Асабліва цікава, што агучаная і ўсьвядомленая ісьціна неўзабаве прывяла да ўзьнікненьня такой колькасьці феноменаў і тэхналогій, якімі мы карыстаемся і па гэты дзень. Гэта плён папярэдніх пакаленьняў.
Лёс народа нашмат ярчэй ілюструе слушнасьць Бібліі, чым лёс кожнага чалавека паасобку. Гісторыя карэйскага народа сведчыць сьвету і пра дабраславенствы, і пра праклёны, якія прыходзяць на народы. Усё залежыць ад таго, якую мадэль паводзінаў і веры яны абіраюць.
Паўночная Карэя - краіна радыкальнага, ваяўнічага атэізму. Яна перажыла галадамор 90-х і пагражае ўсяму сьвету ядзернай зброяй. Паўднёвая Карэя ўвайшла ў дзясятку вядучых эканомік свету. Падобнае назіраецца ў Эўропе. У паўночнай яе частцы шмат свабоды, парадку, дастатку і добразычлівасьці. На поўдні і ўсходзе - больш неўладкаванасьці.
Г.В. Гегель назваў Рэфармацыю сэнсам гісторыі новага часу.
Прынцып «Толькі Хрыстос»
Людзі прынялі Божае адкрыцьцё, што яны ратуюцца толькі ахвярай Ісуса Хрыста. Паступова, чытаючы Слова, эўрапейскія народы зразумелі, што каштоўнасьць асобы вымяраецца каштоўнасьцю жыцьця Ісуса Хрыста. Так у грамадзтве нарадзілася разуменьне чалавечай годнасьці, каштоўнасьці чалавечага жыцьця і правоў чалавека - падмурку сучаснай цывілізацыі.
Вучэньне аб пакліканьні
Эўрапейцы сталі глядзець на працу не як на праклён, але як на сэнс паўсядзённага жыцьця, як на дзейнасьць, якой чалавек услаўляе Бога і будуе Божае Валадарства на Зямлі. Так паўстаў панятак «пратэстанцкай этыкі» і адкрыцьцё пра дабрабыт. Людзі памнажалі капітал, іх дабрабыт узрастаў, не ператвараючыся пры гэтым у абузу, паколькі людзі працягвалі жыць пабожным жыцьцём.
Простыя людзі зачытваліся кнігамі «Як па-хрысьціянску араць зямлю», «Адухоўлены ткач», «Хрысьціянскае мараплаўства», праз біблейскія ісьціны жадаючы разгледзець каштоўнасьць сваёй працы. І гэта прынесла шмат дабраславеньняў ў іх жыцьцё. Менавіта ў часы Рэфармацыі пачала разьвівацца навука, што пазьней прывяло да развіцьця тэхналогій.
Ян Веермер «Географ»
Так, Ё. Кеплер прысьвяціў сваё жыцьцё пошуку матэматычнай гармоніі і паклаў пачатак сучаснай астраноміі. Ф. Бэкан быў заснавальнікам навуковага эксперыменту. І. Ньютан больш напісаў тэалагічных прац, чым трактатаў па фізіцы. Гэтыя людзі зьдзяйснялі навуковы подзьвіг, таму што верылі ў пакліканьне, якое служыць людзям і Богу.
Вучэньне аб усеагульным сьвятарстве
дало людзям разуменьне асабістай адказнасьці зьмяняць навакольны сьвет, не спадзеючыся на цара або кіраўніка горада. Паколькі кожны чалавек надзелены талентамі і здольнасьцямі, ён можа і павінен служыць імі грамадзтву. Гэта адкрыцьцё стала крыніцай станаўленьня грамадзянскай супольнасьці: супольнасьці актыўных, адказных, ініцыятыўных, адукаваных людзей, гатовых браць на сябе ініцыятыву грамадзкіх пераўтварэньняў і быць пасярэднікамі паміж зямлёй і Нябёсамі.
Прынцып «Толькі Пісаньне»
адкрыў людзям праўду, што штодзённае чытаньне Бібліі можа і павінна стаць асновай духоўнасьці. Але для гэтага трэба было навучыцца чытаць! Таму пачалі масава адкрывацца школы, акадэміі і праз два дзесяцігодзьдзі колькасзць пісьменных людзей ўзрасла з 10% да 90%. Стваралася багабойная, чыстая ад паганскіх уплываў культура і фармаваліся сучасныя нацыі. Нямецкая літаратурная мова сфармавалася дзякуючы перакладу Бібліі на нацыянальную мову. Пад сьцягамі Рэфармацыі некаторыя народы змагаліся за сваю нацыянальную незалежнасьць, напрыклад, Галяндыя змагалася супраць Гішпаніі.
Прынцып «Coram Deo» (Прад абліччам Бога)
Ад усведамленьня місіі свайго сьвятарства нарадзіўся парляментарызм, дэмакратыя і вяршэнства права. Людзі пачалі падпарадкоўвацца закону не з-за страху, а дзеля прыняцьця ісьціны, што для Бога адкрыты ўсе нашы думкі і ўчынкі, ад Яго не можа схавацца ніхто і нішто, а значыць чалавек пастаянна знаходзіцца ў Яго сьвятой прысутнасьці. Закон зьяўляецца не інструмантам улады для маніпуляцыі, а крыніцай дабра. Без закона няма свабоды. Ён дадзены звыш Богам, а не дзяржавай. Усе, нават кароль, павінны падпарадкоўвацца закону.
Гэта тое, пра што сёньня так шмат гаварыцца і што так моцна патрэбна нашай краіне: асабістая адказнасьць, павага да закона, чалавечага жыцьця, прыватнай уласнасьці. Украіна перажыве сапраўдны ўздым, калі крытычная маса людзей перажыве асабістыя перамены. Ва Ўкраіну прыйдуць рэформы, калі знойдуцца тыя, хто гатовы рэфармаваць сябе.
Рэформы будуць пакладзены ў аснову дзяржавы толькі тады, калі яны будуць пакладзены ў аснову нашага жыцьця. За гэтымі феноменамі стаіць адна Асоба - Ісус Хрыстос! Калі Ён прыйдзе ў сэрца кожнага чалавека, мы зможам пабудаваць тую краіну, пра якую марым мы і якую хоча Бог.
Яраслаў Лукасік атрымаў ступень магістра філалогіі ў Варшаўскім універсітэце. Зьяўляецца заснавальнікам царквы "Ян Прадвесьнік" у Менску і яе шматгадовым старэйшым пастарам. У 2001 г. Яраслаў ініцыяваў у Беларусі Рух Новай Рэфармацыі, які аб'яднаў многія црквы розных дэнамінацыяў для распаўсюджваньня хрысьціянскага сьветапогляду ў беларускім грамадзтве.
З 2008 г. пражывае ў Кіеве разам з жонкай Натальляй і з чатырма дзецьмі. Ва Ўкраіне Яраслаў праводзіць «Школу Рэфармацыі Грамадзтва». У канцы 2010 г. разам з камандай маладых хрысьціян пачаў «Падольскі клюб» - праект, закліканы дапамагаць вернікам думаць, а думаючым - верыць. З 2011 г. служыць у якасьці дырэктара Ўсходнеэўрапейскага лідарскага Форуму.
Падобныя матэрыялы (па тэгу)
- Библейская гражданская доктрина на примере Америки и Восточной Европы – Брюс Андерсон [видео]
- Бизнес и экономика — Ваутер Друпперс [видео]
- Ток-шоу «Баланс между аполитичностью и заполитизированностью евангельских веруючих» [видео]
- Ток-шоу «Европейские ценности. Подмена понятий» [видео]
- Ток-шоу «Контуры будущего. Глобальные вызовы ХХІ века» [видео]
Апошні з Ярослав Лукасик
- Фундаменти: від Реформації до сьогодення — Ярослав Лукасик [відео]
- О Восточноевропейском Лидерском Форуме и значении Года Реформации — Ярослав Лукасик [видео]
- Протестантская Реформация и современность - Ярослав Лукасик [видео]
- 5 проповідей Реформації, що сформували сучасний світ - Ярослав Лукасик [відео]
- Сем прынцыпаў малітвы за краіну [відэа]