Menu
RSS
logo
You are here:Home/News/«Cёння нарадзіўся вам Збаўца, Які ёсць Хрыстос Госпад, у горадзе Давіда»

«Cёння нарадзіўся вам Збаўца, Які ёсць Хрыстос Госпад, у горадзе Давіда»

«Cёння нарадзіўся вам Збаўца, Які ёсць Хрыстос Госпад, у горадзе Давіда»

Нам нарадзіўся Хрыстос!

Улюбёныя Госпадам браты і сёстры!

Дарагія служыцелі Хрыстовы!

Шаноўныя суайчыннікі!

Сардэчна вітаем і віншуем кожнага з вас са Святам Нараджэння Хрыста.

Гэта вялікі дзень, бо аднойчы Анёл Божы абвясціў з нябёсаў: «...сёння нарадзіўся вам Збаўца, Які ёсць Хрыстос Госпад, у горадзе Давіда» (Лук. 2:10-11). На працягу стагоддзяў прарокі прадказвалі Божае збаўленне, але яно стала магчыма толькі з нараджэннем Дзітяці.

І з таго часу для людзей усяго сусвету, якія жывуць у цемры граху, сярод жыццёвага бязладдзя і лютай зімы, на небасхіле вечна ззяе Бэтлеемская зорка. Вось ужо дзве тысячы год нясе яна людзям Зямлі супакой і спадзяванне на збаўленне ад грахоўных пакутаў. І надалей яна будзе свяціць кожнаму з жывых, нібы маяк у раз'юшаным моры.

Дарагія сябры, абвяшчайце Добрую вестку людзям, якія яшчэ не спазналі збаўленне праз Хрыста! Маліцеся за сваіх родных і сяброў, знаёмых і незнаёмых, каб Госпад выратаваў іх, каб іх жыццё змяніла накірунак з цемры да святла і яны спазналі з усімі святымі велічную любоў Божую, і сталі спадкаемцамі Божага валадарства ды ўвайшлі ў вялікую сям'ю, якая завецца Царквою Ісуса Хрыста.

Сёння над светам таксама гучаць словы Анёла: «Слава на вышынях Богу, і на зямлі супакой людзям добрай волі» (Лук. 2:14). І сёння Госпад, які змілаваўся да нас, нараджаецца ў сэрцах людзей. З вялікай радасцю будзем узносіць Яму славаслоўе, хвалу і пашану, прынясём Госпаду дары нашага жыцця. І няхай множыцца Яго слава не толькі на небе, але і ад краю да краю Зямлі.

Жадаем усім вам поспехаў у духоўным і асабістым жыцці. Няхай умацоўваецца ваша вера, а служэнне набывае каштоўнасць у вачах Божых. Цяпер, калі свет пакутуе ад войнаў і рэальнай пагрозы жыцця людзей, трэба штодня ўзгадваць Божую цярплівасць. Трымайце сябе ў паслушэнстве Божаму слову, бо вы – святло свету і соль зямлі.

Няхай урачыстасць прысутнасці Святога Духа ахінае заўсёды вашыя дух і душу, а выратавальнае слова Евангелля штодня ідзе разам з вамі па складаных дарогах жыцця!

Біскуп Аб'яднанай Царквы ХВЕ ў РБ Сяргей Цвор

Паводле сайта http://www.cxbe.by/

back to top